Темы

Камфорт падтрымліваецца прафесіяналамі

Дабрабыт кожнага дома і кожнай сям’і ў многім залежыць ад зладжанай і сістэмнай дзейнасці працаўнікоў жыллёва-камунальнай сферы. Вода- і цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне, капітальны рамонт шматкватэрных дамоў, збор, вываз і ўтылізацыя адходаў, падтрыманне парадку ў населеных пунктах, азеляненне вуліц, мантаж і абслугоўванне прыбораў уліку цяпла і вады – вось спектр асноўных сфер дзейнасці працаўнікоў БУКП “Жылкамгас”. Даступнасць і якасць усіх камунальных паслуг забяспечваюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

Па словах дырэктара БУКП “Жылкамгас” Віктара ІВУЛЁВА, на прадпрыемстве шмат гадоў таму зрабілі стаўку на ўмацаванне калектыўных сувязей, зладжанасць і сістэмнасць працы, і не пралічыліся. Працаўнікі арганізацыі ведаюць, што іх добрасумленныя адносіны да сваіх пасадавых абавязкаў, ініцыятыўнасць і стараннасць абавязкова будуць заўважаны.

Так, сёлета звання “Ганаровы работнік Бялыніцкага УКП “Жылкамгас” удастоіліся кантралёр ВКГ Тамара ЗАБАРОНАК, вадзіцель Валерый ДРАЧОЎ і галоўны эканаміст планава-эканамічнага аддзела Валянціна ШУТОВА. Кожны з іх прысвяціў працы на прадпрыемстве не адзін дзясятак гадоў.

– Мой працоўны стаж у арганізацыі ў лістападзе гэтага года перасягне 34 гады, – распавядае Валянціна Шутова. – Пайшлі з суседкай аплачваць камунальныя паслугі, а яна прывяла мяне ў кабінет да тадышняга начальніка жылкамгаса Іосіфа МІРКІНА. Ён прапанаваў вакантнае месца эканаміста і нават згадзіўся пачакаць, пакуль зволюся з папярэдняй працы. За столькі гадоў сэрцам і душой прырасла да калектыву і ніводнага разу не пашкадавала аб тым лёсавызначальным рашэнні.

Адзначае правільнасць выбару свайго прафесійнага шляху і галоўны інжынер жылкамгаса Мікалай КАНКЕВІЧ. Яго працоўны шлях на прадпрыемстве пачаўся ў 1998 годзе на пасадзе дыспетчара. Пасля, рухаючыся па кар’ернай лесвіцы, стараўся ўнікаць ва ўсе сферы вытворчай дзейнасці. Зараз набыты працоўны вопыт дазваляе ўкараняць у вытворчасць самыя перадавыя ініцыятывы, генератарам якіх з’яўляецца кіраўнік прадпрыемства Віктар Івулёў. Напрыклад, поўная мадэрнізацыя кацельна-цеплавой гаспадаркі. Гэта дало значны эканамічны эфект і дазволіла не згубіць якасць аказваемых паслуг па цеплазабеспячэнні.

І зараз дырэктар БУКП “Жылкамгас” і галоўны інжынер трымаюць руку на пульсе ўкаранення новых тэхналогій. Днямі дэлегацыя на чале з Мікалаем Канкевічам пабывала на спецыялізаванай выставе ў Мінску “Вада&Цяпло”, дзе знайшлі шмат карыснага, што можна ўкараніць у дзейнасць прадпрыемства.

Дзявятнаццаць гадоў шчыруе ў БУКП “Жылкамгас” Вольга МАРОЗАВА. Дзесяць з іх – галоўным бухгалтарам.

– У нас дружны працоўны калектыў, – распавядае Вольга Віктараўна. – Кожны імкнецца ўкласці ў працу частку сваёй душы, чалавека заўсёды выслухаюць, падтрымаюць у складанай сітуацыі. Да таго ж, на нашым прадпрыемстве на высокім узроўні развіта карпаратыўная культура, многа ладзіцца мерапрыемстваў для сямейнага адпачынку, нашы працаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у раённых спартыўных спаборніцтвах.

Высокім прафесіяналізмам вылучаюцца начальнік КЦГ Мікалай ЦЫБУЛЬСКІ, начальнік участка шматгаліновых паслуг Алег СІДАРОВІЧ, аператар кацельнай Людміла КАМАРОЎСКАЯ, цясляр Віктар ПАЛОННІКАЎ, вадзіцелі Рыгор ЛЮБУШАК і Міхаіл КАЎКОЎ.

Свой уклад у стабільую і рэнтабельную працу прадпрыемства ўносяць працаўнікі ўчастка па тэхнічным абслугоўванні КВП (начальнік Вадзім КАЖЭЎНІКАЎ) і лабараторыі электрафізічных вымярэнняў (начальнік Юрый ПАЎЛЮЧЭНКА). Гэтыя службы, дарэчы, адзіныя ў раёне выконваюць важную частку работы па забеспячэнні правільнага і бяспечнага выкарыстання прыбораў уліку цяпла і вады, электрапрыбораў, манометраў…

Створаная ў 2015 годзе сертыфікаваная лабараторыя дазваляе самастойна ажыццяўляць устаноўку, зверку і рамонт уліковых прыбораў як уласных, так і старонніх карыстальнікаў. Гэта дазволіла значна скараціць затраты на абслугоўванне воднай і цеплавой гаспадарак, а прадастаўленне паслуг іншым арганізацыям – яшчэ і зарабляць грошы.

За плённую працу, уласны ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вадзім Кажэўнікаў і Юрый Паўлючэнка ўзнагароджаны ганаровымі граматамі райвыканкама.

Для паспяховай дзейнасці арганізацыі стаўка робіцца на чалавечы фактар, бо многія складнікі поспеху залежаць ад людзей, якія там працуюць.

Для заахвочвання лепшых работнікаў у БУКП “Жылкамгас” прадугледжаны некалькі відаў матэрыяльнай падтрымкі. Са жніўня мінулага года прыняты яшчэ адзін від заахвочвання. Дыпломы трох ступеняў з выплатай грашовых прэмій у памеры адной (ІІІ месца), дзвюх (ІІ месца) і трох (І месца) мінімальных заработных плат уручаюцца працаўнікам за высокі прафесіяналізм, праяўлены пры выкананні сваіх абавязкаў. Сёлета восем чалавек удастоіліся дыпломаў ІІІ ступені.

  Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

  Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024