Темы

На спартыўна-трэніровачнай базе ФАКу “Друць” прайшла 2-я летняя спартакіяда работнікаў ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”

На спартыўна-трэніровачнай базе ФАКу “Друць” прайшла 2-я летняя спартакіяда работнікаў ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”. На яе правядзенне і заахвочванне пераможцаў выдаткавана 2145 рублёў.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 130 чалавек з 400, якія працуюць у лясгасе, яго структурных падраздзяленнях. Такім чынам, спартсмены прадстаўлялі ў зборных камандах “Вышэйшая ліга” (адміністрацыя лясгаса, лесапункт, лесапаляўнічая гаспадарка), “Кедр” (Дручанскае, Цяхцінскае, Кіраўскае лясніцтвы), “Белая сава” (Асавецкае, Бялыніцкае, Свяцілавіцкае лясніцтвы), “Паўночнае ззянне” (Кастрычніцкае, Круглянскае, Эсьмонскае лясніцтвы), “Дружына” (цэх па перапрацоўцы драўніны) калектывы ўсіх 9 лясніцтваў, адміністрацыю лясгаса, лесапункт, лесапаляўнічую гаспадарку і цэх па перапрацоўцы драўніны. Яны спаборнічалі ў наступных камандных і індывідуальных спартыўных дысцыплінах: валейбол, міні-футбол, кулявая стральба, дартс, гіравы спорт, настольны тэніс, плаванне, лёгкая атлетыка.

– Свае спартакіяды, па зімовых і летніх відах спорту, – каменціруе падзею дырэктар ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрый ЗАБЛОЦКІ, – заўсёды праводзім у самым цесным партнёрстве з прафкамам лесагаспадарчай установы. Пастаянныя заняткі фізкультурай і спортам, удзел у спаборніцтвах мы разглядаем і як сур’ёзную альтэрнатыву шкодным звычкам, і як адзін з найважнейшых складнікаў і праявай карпаратыўнай культуры, яны яднаюць людзей. З іншага боку, нічога лепшага, найбольш эфектыўнага за спорт для прапаганды і вядзення здаровага ладу яшчэ не прыдумана. 

Спаборніцтвы праходзілі напружана, было бачна, што спартсмены рыхтаваліся да іх і кожны ўдзельнік быў настроены на перамогу, асабісты рэкорд. У камандных відах дэманстраваліся зладжанасць, сыгранасць.

І ўсё ж перамогу заваёўвае мацнейшы, больш падрыхтаваны, вопытны. Яе святкавалі каманды “Вышэйшая ліга”, “Кедр” і “Дружына”, якія занялі ў 2-й летняй спартакіядзе работнікаў лясгаса, адпаведна, 1, 2 і 3 месцы. У міні-футболе тры прызавыя месцы падзялілі “Вышэйшая ліга”, “Дружына”, “Паўночнае ззянне”, а ў валейболе, адпаведна, – “Кедр”, “Вышэйшая ліга”, “Белая сава”.

У асабістым заліку найлепшых вынікаў сярод жанчын дабіліся: укладчык піламатэрыялаў Жанна ШУПІЛАВА, памочнік ляснічага Эсьмонскага лясніцтва Вольга КАРЧАГІНА, укладчык піламатэрыялаў Тамара ФІЛІПОВІЧ (дартс); Жанна Шупілава, майстар лесу Дручанскага лясніцтва Ганна ШЧАРБІНСКАЯ, бухгалтар Бялыніцкага лясніцтва Кацярына ВЯСЕЛЕВА (кулявая стральба); інжынер Святлана КУЗНЯЦОВА, Ганна Шчарбінская, Вольга Карчагіна (настольны тэніс); укладчык піламатэрыялаў Таццяна КАНДРАТАВА, заўгас Юлія МУХО, Вольга Карчагіна (ва ўзросце да 35 гадоў) і начальнік ПЭО Наталля КОЗЫРАВА, эканаміст Вольга ХОДАС, укладчык піламатэрыялаў Ала РАКУЦІНА (старэй за 35 гадоў) (плаванне); эканаміст Любоў ОСІПАВА, Кацярына Вяселева, Вольга Карчагіна (ва ўзросце да 35 гадоў) і тэхнік-радыёлаг Кацярына ЗАБЛОЦКАЯ, ляснік Круглянскага лясніцтва Таццяна МАЧЭХІНА, Жанна Шупілава (старэй за 35 гадоў) (лёгкая атлетыка).

Сярод мужчын: электраманцёр Віталь КАРАБАНАЎ, майстар лесу Цяхцінскага лясніцтва Сяргей РАДЫЁНАЎ, ляснік Эсьмонскага лясніцтва Арамаіс ГАРБУЗАЎ (тэніс); вальшчык лесу Круглянскага лясніцтва Аляксандр ЧАХУНОЎ, станочнік Аляксей АЛДАНАЎ, ляснік Кіраўскага лясніцтва Віктар ЯКАЎЧЭНКА (стральба); ляснік Кастрычніцкага лясніцтва Ігар ЛЫЦЯКОЎ, майстар лесу Дручанскага лясніцтва Мікіта АРЛОЎ, Аляксей Алданаў (дартс); галоўны інжынер Валянцін ЛУК’ЯНЕЦ, ляснік Кіраўскага лясніцтва Дзмітрый БАРОДЗІЧ, ляснічы Бялыніцкага лясніцтва Андрэй ХРАМЦОЎ (ва ўзросце да 35 гадоў) і майстар пагрузачна-разгрузачных работ Юрый ЛЫСКО, Арамаіс Гарбузаў, трактарыст Свяцілавіцкага лясніцтва Міхаіл ЛЫСЬКОЎ (старэй за 35 гадоў) (плаванне); інжынер Іван ДАРАГУН, майстар цэха Дзмітрый ЛАПО, ляснік Свяцілавіцкага лясніцтва Андрэй ХІМОРДЗІН (ва ўзросце да 35 гадоў) і вальшчык лесу Кіраўскага лясніцтва Уладзімір ОСІПАЎ, памочнік ляснічага Бялыніцкага лясніцтва Ігар БУГАЁЎ, Аляксей Алданаў (старэй за 35 гадоў) (лёгкая атлетыка); Уладзімір Осіпаў, ляснік Круглянскага лясніцтва Юрый ЛУСТОЎ, Андрэй Хімордзін (вагавая катэгорыя да 80 кг),  Арамаіс Гарбузаў, ляснік Кіраўскага лясніцтва Пётр ЕРМАЛАЕЎ, рабочы Андрэй ПАТАЛАШКА (да 90 кг), майстар Сяргей БУСЕЛ, Валянцін Лук’янец, ляснік Цяхцінскага лясніцтва Дзяніс БРЫКАЎ (больш за 90 кг) (гіравы спорт).

Дарэчы, па выніках праведзеных ужо 4 відаў спаборніцтваў (дартс, лыжныя гонкі, валейбол, зімовая рыбалка) у рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна каманда лясгаса выглядае ўпэўнена, заняўшы ў іх адпаведна 4, 2, 2 і 1 месцы.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024