Темы

Палёт у бессмяротнасць

У Галоўчынскай школе захоўваецца фотаздымак выпускнікоў гэтай навучальнай установы 1940 года. У верхнім радзе змяшчаецца фота сімпатычнага юнака. І калі б не подпіс пад ім “М. С. МІНЧАНКОЎ. Настаўнік”, то можна было б падумаць, што гэта адзін з выпускнікоў.

Далёка не кожны ведае, што Мікалай Мінчанкоў – чалавек з гераічным і трагічным лёсам, які без роздуму паклаў сваё маладое жыццё на алтар Перамогі .

Мікалай Сямёнавіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Васількі. Скончыўшы Галоўчынскую школу-сямігодку і Магілёўскі педагагічны тэхнікум, вярнуўся на працу ў родную школу, дзе выкладаў юным аднавяскоўцам матэматыку. Малады педагог валодаў не толькі талентам настаўніка, але меў і нядрэнныя арганізатарскія здольнасці. Таму ў 1940 годзе яго прызначаюць загадчыкам Сурдзянскай пачатковай школы. Праўда, папрацаваць доўга на гэтай пасадзе Мікалаю не давялося, бо напрыканцы года яго прызвалі на тэрміновую службу ў Чырвоную Армію. Служыць патрапіў у авіяцыю, а літаральна за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Мінчанкоў скончыў Харкаўскую авіяцыйную школу і быў накіраваны для прахаджэння далейшай службы ў 284 хуткасны бамбардзіровачны полк, які дыслакаваўся ў горадзе Прылукі.

– У наш полк, – успамінаў пазней старшы авіямеханік І. БЛІНАЎ, – прыбыло папаўненне з Харкава ў складзе шасці чалавек. Сяржант Мінчанкоў, як старшы, далажыў камандзіру палка Герою Савецкага Саюза Д. ВАЛЕНЦІКУ аб прыбыцці каманды. Мікалай быў прызначаны стралком-радыстам у экіпаж пікіруючага бамбардзіроўшчыка ПЕ – 2 лейтэнанта Ф. ЗЕЛЯНЕЕВА. У складзе яго ён і стаў на абарону Радзімы 22 чэрвеня 1941 года.

…Пачаліся цяжкія баі за Кіеў. Многія лётныя экіпажы гінулі ў схватках з варожымі лётчыкамі. З ліку лётна-тэхнічнага склада палка былі сфарміраваны два ўзводы, якія трымалі абарону на вызначаным участку берага Дняпра.

Трое сутак авіятары стрымлівалі націск фашыстаў. Калі вораг усё ж такі прарваў яе на іншых участках, быў дадзены загад на адступленне. Па звестках парторга эскадрыліі Л. УТРОБІНА, з двух узводаў у жывых засталіся толькі сем чалавек. Сярод іх быў і сяржант Мікалай Мінчанкоў.

Перажываючы горыч адступлення, экіпаж Ф. Зелянеева ўвесь час ірваўся ў бой. Мікалаева рацыя заўсёды своечасова перадавала разведдадзеныя аб праціўніку, а кулямёты дакладна палівалі агнём варожыя знішчальнікі, якія спрабавалі атакаваць бамбардзіроўшчык.

…Вораг ірваўся да Сталінграда, спрабуючы, што называецца, з ходу захапіць гэты горад. Камандзір дывізіі палкоўнік С. ЯГОРАЎ паставіў перад лётчыкамі задачу: знішчыць нямецкія пераправы праз рэчку Чыр. Экіпаж Ф. Зелянеева нанёс знішчальны ўдар па скапленні войска і танкаў на адной з такіх перапраў.

Вось як аб гэтым баі ўспамінае стралок-радыст Іван ТУПКІН:

– Мы з Колем Мінчанковым удзельнічалі ў бамбардзіровачным налёце на варожую пераправу праз Чыр. Нас атакавалі МЕ – 109 ф. Аднаго я падбіў, другі самалёт пасля кулямётнага агня Мінчанкова адляцеў убок. Пасля боя механікі налічылі больш за дзясятак прабоін на самалёце Мінчанкова.

За баі пад Сталінградам старшы сяржант Мікалай Мінчанкоў быў удастоены медаля “За адвагу”.

Франтавое шчасце спадарожнічала нашаму земляку. У няроўным паядынку 22 снежня 1942 года загінуў экіпаж Ф. Зелянеева. Мікалая, як лепшага воіна, перад гэтым прызначылі ў аэрадромны нарад на пост каля Сцяга палка. Напрыканцы жніўня 1943 года М. Мінчанкоў таксама мог загінуць. Вярнуўшыся з перагонкі самалётаў, ён атрымаў горкую вестку: яго новы экіпаж у складзе І. ПАШКОВА, П. АЎЧАРЭНКІ і І. СУКМАНАВА, які замяніў Мікалая часова, загінуў ад зенітнага агня ў час нанясення бомбавага ўдару. 

У ходзе баёў у складзе розных экіпажаў наш зямляк дэманстраваў высокае майстэрства. Неўзабаве ён быў прызначаны начальнікам сувязі эскадрыліі з прысваеннем яму звання малодшага лейтэнанта. А вылецеў ён у свой апошні бой, нават не паспеўшы змяніць пагоны.

На гэта заданне 27 верасня 1943 года Мікалай не павінен быў вылятаць, ды раптоўна захварэў штатны стралок-радыст экіпажа Давіда ГЕНКІНА. Мікалай Мінчанкоў не мог не замяніць таварыша.

Нанёсшы бомбавы ўдар па фашысцкім войску каля станіцы Фёдараўка, што пад Мелітопалем, самалёт узяў курс на свой аэрадром. Пры развароце машыну сустрэлі фашысцкія зеніткі. Самалёт прашыла некалькі снарадаў, адзін з якіх патрапіў у цэнтральны бензабак.

Вось радкі з дзённіка палкоўніка ў адстаўцы І. ВІГДОРАВА: “На нашых вачах быў падбіты і загарэўся самалёт камандзіра эскадрыліі Д. Генкіна. Пабачыўшы, як пылаючы самалёт Генкіна паляцеў на зямлю, лётчык К. ЦЮРСКІ і стралок-радыст Н. ПАМІЛУЙКА крыкнулі мне:

– Вігдорыч! Генкін гіне!

Гінулі Генкін, РАЙЦКІ і Мінчанкоў. Я таксама ўсё бачыў, але дапамагчы сваім таварышам мы нічым не маглі. Смерць ужо завалодала сталёвай птушкай і несла яе і летчыкаў у небыццё…”.

Звернемся да ўспамінаў стралка-радыста Івана Тупікіна. Дарэчы, гэта яго замяніў 27 верасня 1943 года Мікалай Мінчанкоў.

“Па загадзе камандавання, – успамінаў Іван Васільевіч, – на тэрыторыю, куды ўпаў самалёт Генкіна, я з`явіўся на другі дзень пасля вызвалення той мясцовасці ад фашыстаў. Астаткі ПЕ – 2 з лічбай 13 на борце тырчэлі з зямлі. Целаў лётчыкаў і слядоў крыві ў кабіне не было. Нумары на скалечаных кулямётах былі маімі.

Хутка мяне абкружылі мясцовыя жыхары. Яны расказалі, што лётчыкі прызямліліся на парашутах і пабеглі да лесу. За імі пагналіся паліцаі. Двух параненых лётчыкаў яны спаймалі і перадалі гестапаўцам. Трэцяга – не адшукалі.

Жанчыны падвялі мяне да месца, дзе адбылася расправа з экіпажам.

– Вось тут, – паказалі яны, – стаяў высокі, чарнявы. Гестапавец сарваў з яго грудзі два ордэны. У яго на пагонах былі тры зорачкі. Другі быў вельмі малады, па званні – старшы сяржант. Рукі іх былі звязаны…

Гэта былі Давід Генкін і Мікалай Мінчанкоў. Допыт лётчыкаў праводзіў гестапавец, які гаварыў па-руску. Ён дапытваўся ў Генкіна, дзе знаходзіцца аэрадром, іншыя ваенныя аб’екты, хто камандзіры. Генкін адказаў яму:

– Вы хочаце, каб я здрадзіў Радзіме? Не атрымаецца! Хутка наступіць канец вашаму Гітлеру!

Фашыст накінуўся на лётчыка. Збіўшы Генкіна, ён учыніў допыт Мінчанкову. На прапанову аб супрацоўніцтве Мікалай Сямёнавіч плюнуў гестапаўцу ў твар. Фашыст і паліцаі пачалі збіваць і яго.

Людзі бачылі, як затым паліцаі набіралі бензін з цыстэрны, што стаяла непадалёку. Гестапавец выліў на кожнага лётчыка па два вядры бензіну і падпаліў. Яны ўспыхнулі, як факелы…

Тут жа іх і пахавалі.

Мы з жыхарамі раскапалі магілу і з дапамогай салдат перавезлі парэшткі лётчыкаў-герояў у станіцу Пладародная, дзе і пахавалі іх у брацкай магіле. На кавалку фанеры я напісаў: “Гвардыі старшы лейтэнант Генкін” і, забыўшыся на новае Коліна званне, “сяржант Мінчанкоў”.

                        Васіль ЦЫРКУНОЎ,

                        краязнаўца.

P.S. Сям’я Мінчанковых была вялікая і дружная. Пяцера сыноў Сямёна Ануфрыевіча і Домны Мікітаўны ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, з якіх вярнуліся з Перамогай толькі двое.

Старэйшы сын Іван да вайны скончыў Магілёўскі педінстытут. Працаваў у Дрыбінскім дзіцячым доме. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны змагаўся з фашыстамі на фронце. Прапаў без вестак.

Васіль закончыў Харкаўскае артылерыйскае вучылішча. Пасля ўтварэння Польскай арміі стаў камандзірам аднаго з яе падраздзяленняў. Пасля вайны закончыў педвучылішча, працаваў у школе. Потым быў прызваны ў армію і служыў на Далёкім Усходзе.

Пётр працаваў бухгалтарам. Загінуў на фронце.

Раман у 1937 годзе скончыў геафак Магілёўскага педінстытута і курсы перакладчыкаў з кітайскай мовы. Служыў перакладчыкам пры штабе 15 арміі Далёкаўсходняга фронту.

Пра гераічную гібель Мікалая яго родныя даведаліся толькі ў 1975 годзе, калі ў Бялыніцкі райкам КПБ прыйшло пісьмо, у якім паведамлялася аб тым, што ва Украіне адбудзецца адкрыццё помніка воінам, якія загінулі на тэрыторыі яе падчас Вялікай Айчыннай вайны, і што сярэдняя школа станіцы Пладародная носіць прозвішча Мікалая Мінчанкова.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024