Темы

Распісаўся на рэйхстагу

Шмат нашых землякоў удзельнічала ў баях Вялікай Айчыннай вайны, але нямногія змаглі дайсці да Перамогі. Ураджэнец вёскі Вялікая Машчаніца Міхаіл СВІРЭЙКА распісаўся на будынку рэйхстага.

Нарадзіўся Міхаіл Юр’евіч у 1919 годзе ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Бацькі ўсімі сіламі стараліся вывесці сына “ў людзі”, эканомілі кожную капейку, каб той атрымаў адукацыю. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл скончыў рабфак у Магілёве і быў накіраваны на вучобу ў Мінскае ваеннае артылерыйскае вучылішча. Але ў чэрвені 1941 года ўсе курсанты былі эвакуіраваны ў горад Горкі. Там яны ахоўвалі ад налётаў гітлераўскай авіяцыі аўтамабільны завод і праходзілі курс навучання артылерыйскай справе ў паскораным тэмпе. Таму непасрэдна на фронт Міхаіл Свірэйка патрапіў толькі ў 1942 годзе. Але і ваенных выпрабаванняў перанёс шмат. Быў          двойчы паранены, адзін раз кантужаны. За баявыя подзвігі быў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвоная Зорка, Айчыннай вайны ІІ ступені, баявымі медалямі.

Падчас вызвалення горада Беразіно старшы лейтэнант Свірэйка адпрасіўся ў камандавання наведаць родную Машчаніцу. Яму выдзелілі суправаджэнне з некалькіх аўтаматчыкаў і дадатковы паёк для родных, бо гады ваеннага ліхалецця літаральна спустошылі ўсю гаспадарку вяскоўцаў. У той час гналі вялікі статак буйной рагатай жывёлы. Міхаіл Юр’евіч падышоў да кіраўніка групы ваенных, адказнай за жывёлу, і распавёў, што ў яго роднай вёсцы вельмі цяжкае становішча, сяляне гаруюць без малака. Так усімі праўдамі і няпраўдамі выпрасіў яшчэ і дзясятак кароў. Ці трэба распавядваць аб тым, з якой радасцю яго сустрэлі ў Машчаніцы?

Але ж вайна яшчэ не скончылася, і Міхаіл Свірэйка разам з баявымі таварышамі працягваў змагацца супраць ворага. Ужо ў мірны час ён дзяліўся ўспамінамі, як некалькі разоў на фронце адчуваў халоднае дыханне смерці. Упершыню здарылася гэта каля горада Аўгустоў на мяжы СССР і Польшчы. Міхаіл Юр’евіч выйшаў паглядзець, як лепш расставіць гарматы перад чарговым наступленнем, і тут гітлераўцы нечакана адкрылі агонь. У нейкі момант ён адчуў, што снарад ляціць прама на яго. Міхаіл адскочыў убок і ўпаў на зямлю. Літаральна праз секунду на тым месцы, дзе ён стаяў, адбыўся выбух. Яго толькі зачапіла асколкам.

Перамогу Міхаіл Свірэйка сустрэў у Берліне. Нават захаваўся фотаздымак, дзе ён з баявымі сябрамі стаіць на прыступках рэйхстага. На гэтым будынку пакінуў і ён свой подпіс.

Пасля перамогі Міхаіл Юр’евіч быў прызначаны камендантам невялікага горада Мансфельд, што ва Усходняй Германіі. Ён строга сачыў за тым, каб не было выпадкаў марадзёрства. Тых, хто правініўся, не караў, хоць гэта было і дазволена законамі ваеннага часу, а адразу ж адпраўляў дадому. У 1948 годзе Міхаілу Свірэйку далі невялікі адпачынак, і ён наведаў сваю малую радзіму. На чарговае месца службы – у літоўскі горад Вентспілс –  прыехаў ужо з жонкай і маленькім сынам Міхаілам. А там нарадзіўся другі сын – Юрый.

Міхаіл Юр’евіч выйшаў у адстаўку ў званні маёра, вярнуўся з сям’ёй у Магілёў. Там працаваў начальнікам службы інкасацыі Дзяржбанка, а потым да выхаду на заслужаны адпачынак – начальнікам гаспадарча-фінансавага аддзела абласной пракуратуры.

Дзеці пахавалі яго на могілках у Вялікай Машчаніцы, бо ён вельмі прасіў іх аб гэтым.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

              Фота з архіва Юрыя Свірэйкі.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024