Новы кіраўнік райсельгасхарчу
З 29 красавіка на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні прызначаны Дзмітрый ЗЕЛЯНКЕВІЧ.
Дзмітрый Аляксандравіч скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветмедыцыны па спецыяльнасці “ветэрынарная медыцына” і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК”.
Да прызначэння на новую пасаду ён працаваў першым намеснікам, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Чавускага райвыканкама, выконваў абавязкі намесніка дырэктара ААТ “Круглянская Іскра”.
Марыя ШУТ.