Выяўлены парушальнікі
У мэтах супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення на тэрыторыі Беларусі крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, папярэджання з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў, групай па грамадзянстве і міграцыі РАУС сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі было арганізавана і праведзена аператыўна–прафілактычнае мерапрыемства “Нелегал-2019”.
У ходзе яго былі складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.55 КаАП РБ за парушэнні міграцыйнага заканадаўства, а таксама па арт. 23.53 КаАП РБ – за пражыванне жыхароў замежных краін не па адрасе рэгістрацыі і па несапраўдных дакументах, якія сведчаць асобу.
Вольга ШАЎЧОНАК,
старшы інспектар ГГіМ РАУС.