Ухілілася ад выплаты
Жыхарка Бялыніч, у якой была непагашаная судзімасць, атрымала месяц арышту.
В. была абавязаная кампенсаваць расходы на ўтрыманне непаўналетняй дачкі, якая знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Але яна, працуючы ў адной з арганізацый раёна зрабіла 18 прагулаў без уважлівых прычын на працягу 3-х месяцаў, чым ухілілася ад кампенсацыі выдаткаў на дзіця. Супраць яе была распачата крымінальная справа па арт. 174 КК РБ.
Змякчальнай абставінай адказнасці было тое, што жанчына чыстасардэчна раскаялася, абцяжарваючай — наяўнасць непагашанай судзімасці.
Таццяна КОЗЫРАВА,
старшы следчы РАСК.