Темы

З 13 па 27 мая супрацоўнікі праваахоўных органаў узбудзілі 7 крымінальных спраў

З 13 па 27 мая супрацоўнікі праваахоўных органаў узбудзілі 7 крымінальных спраў, выявілі на рабочых месцах у нецвярозым стане аднаго вартаўніка МТК (ААТ “Аграсэрвіс”) і 4 жывёлаводаў гаспадарак.

Сямейны гвалтаўнік. 13 мая ў райаддзел міліцыі пракуратура раёна накіравала матэрыял праверкі ў адносінах да С., які тройчы на працягу года прычыняў цялесныя пашкоджанні жонцы. Узбуджана крымінальная справа.

Чысцільшчык лецішчаў. З розніцай у 20 мінут 14 мая ў РАУС з заявамі звярнуліся два жыхары Магілёва, якія маюць лецішчы ў вёсцы Вушлава. Бяда ў іх адна – з дачных дамоў прапала маёмасць, прадукты харчавання. Праваахоўнікі хутка вылічылі чысцільшчыка і ўзбудзілі супраць В. крымінальную справу. 

П’яныя пастухі і пастушка. 14, 19 і 20 мая ўчастковыя інспектары РАУС выявілі чатырох пастухоў (ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” – 3 факты, “Новая Друць” 1), якія ў нецвярозым стане знаходзіліся на сваіх рабочых месцах. Сярод іх і адна жанчына. Праводзіцца разбіральніцтва.

Эфект Віні Пуха. 15 мая з заявай у РАУС звярнуўся бялынічанін М. Ён прасіў правесці праверку і прыцягнуць да вызначанай законам адказнасці неўстаноўленага грамадзяніна, які ў перыяд з 20 гадзін 14 мая па 11.40 наступнага дня сцягнуў з яго дваровай тэрыторыі вулей з пчоламі. 

Пратакол не навучыў. 16 мая інспектар ДПС аддзялення дзяржаўтаінспекцыі  райаддзела міліцыі ў сярэдзіне дня спыніў аўтамабіль ВАЗ, якім кіраваў бялынічанін В. Той прыцягваўся ўжо да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.16 КаАП, але і на гэты раз кіраваў аўто з прыкметамі стану алкагольнага ап’янення. Праводзіцца праверка.

Последние новости

Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем