Темы

Каб навучыць своечасова

Іміджавы пакой, аформлены ў тэматыцы правіл бяспекі жыццядзейнасці, адкрыўся на базе МЦ “Ветразь”.

Супрацоўнікі РАНС надаюць асаблівую ўвагу новым формам работы з дзецьмі і бацькамі, пошуку крэатыўных ідэй і нестандартных рашэнняў для навучання мэтавай аўдыторыі правілам бяспечных паводзін і фарміравання культуры бяспекі. Гэта стала прычынай стварэння іміджавых аб’ектаў на базе ўстаноў адукацыі раёна. На сённяшні дзень гэты кірунак стаў адным з найбольш актуальных.

– Адкрыццё іміджавага пакоя МНС для дзяцей – гэта яшчэ адзін крок на шляху аховы іх жыцця і здароўя, – адзначыў першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр САДОЎСКІ. – Падчас заняткаў яны больш дасканала будуць вучыцца, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.

Пакой укамплектаваны метадычнымі дапаможнікамі, нагляднымі сродкамі выратавання пры надзвычайнай сітуацыі, таксама ў ім размяшчаюцца тэматычныя дзіцячыя падзелкі, малюнкі. Тут будуць праводзіцца тэарэтычныя і практычныя заняткі па правільных дзеяннях у розных НС, дзеці будуць глядзець навучальныя відэаролікі і мультфільмы.

– Вельмі рады, што цяпер рабяты змогуць наведваць нашу ўстанову яшчэ і з нагоды таго, каб палепшыць свае веды па рэагаванні ў небяспечных сітуацыях, – падкрэсліла дырэктар МЦ “Ветразь” Іна ВІННІКАВА.

         Кацярына ЛЮБІВАЯ,

            інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем