Темы

Пад асаблівым кантролем ДАІ

На Бялыніччыне распачалася ўборачная пара і разам з тым павысілася небяспека ДТЗ для ўдзельнікаў дарожнага руху, бо на дарогах з’явілася шмат сельскагаспадарчай тэхнікі. У сувязі з гарачай парой для аграрыяў ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Аб рабоце супрацоўнікаў АДАІ РАУС па забеспячэнні выканання правіл дарожнага руху на дарогах раёна падчас уборкі ўраджаю распавёў у прэс-цэнтры газеты “Зара над Друццю” інспектар Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ.

– Уборачная будзе знаходзіцца на кантролі Дзяржаўтаінспекцыі на працягу ўсяго перыяду яе правядзення. Статыстыка сведчыць, што ў гэты час павялічваецца лік  ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў прадпрыемстваў АПК. У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці ў перыяд уборачнай былі зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні. У выніку іх 5 чалавек атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Ужо сёлета здарэнне з удзелам сельгастэхнікі адбылося і ў нашым раёне – загарэўся зернеўборачны камбайн, які належаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У адносінах да камбайнера ўзбуджана крымінальная справа. Прыцягнуты ён і да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ.

Днямі супрацоўнікамі АДАІ РАУС быў затрыманы яшчэ адзін механізатар ААТ “Бялынічы”, які кіраваў трактарам у стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж, ён не меў права на кіраванне ўсімі відамі транспартных сродкаў. Парушальнік быў адхілены ад працы, у адносінах да яго распачаты адміністрацыйныя працэсы.

Шмат увагі будзе ўдзелена і кантролю за перавозкай грузаў. Важна, каб па шляху ад поля да элеватара ніводнае зярнятка не згубілася.

– Раскажыце аб выніках праверкі супрацоўнікамі АДАІ РАУС стану падрыхтоўкі ўборачнай тэхнікі да жніва ў сельгаспрадпрыемствах раёна.

– У першую чаргу правяралася сельскагаспадарчая тэхніка, якая будзе непасрэдна ўдзельнічаць ва ўборачнай. Дзяржаўтаінспектары завіталі ва ўсе пяць сельгасарганізацый Бялыніччыны. Па стане на 15 ліпеня было праверана больш за 870 адзінак тэхнікі: камбайнаў, трактароў, аўтамабіляў, навяснога абсталявання… Выдадзены 6 прадпісанняў кіраўнікам арганізацый на ўхіленне выяўленых недахопаў. Большасць парушэнняў  звязана з адсутнасцю на тэхнічных сродках  адзнакі аб праходжанні дзяржтэхагляду. Таксама былі выяўлены парушэнні, звязаныя з ажыццяўленнем перад- і паслярэйсавага кантролю вадзіцеляў і механізатараў, допускам да кіравання тэхнікай вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання ёй. У адносінах да дзесяці работнікаў сельгасарганізацый распачаты адміністрацыйныя працэсы.

– Раскажыце, якая адказнасць прадугледжана за ўсе гэтыя парушэнні.

– Згодна арт. 18.16 КаАП РБ, кіраванне транспартам асобай у стане алкагольнага ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе альбо адмова ад праходжання засведчвальных працэдур на прадмет утрымання ў арганізме алкаголю ці наркатычных і адурманьваючых рэчываў караюцца накладаннем штрафу ад 50 да 100 бв з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады.

За кіраванне транспартным сродкам без правоў, як і перадачу кіравання ім бяспраўніку, згодна арт. 18.19 КаАП, сума адміністрацыйнага спагнання складзе ад 5 да 25 бв.

Асаблівую ўвагу хачу звярнуць на дзеянні пасадавых асоб, якія дапускаюць да працы нецвярозых вадзіцеляў, без права кіравання тэхнікай ці тых, хто не прайшоў прадугледжаныя заканадаўствам абследаванне і кантроль. Згодна арт.18.25 Адміністрацыйнага кодэксу, іх дзеянні цягнуць накладанне штрафу ад 8 да 45 бв. Тое ж парушэнне, зробленае на працягу года паўторна, караецца штрафам ад 15 да 50 бв.

Усім вадзіцелям яшчэ раз хачу нагадаць аб вялікай адказнасці, якую нясе кожны з іх, калі сядае за руль таго ці іншага транспартнага сродку. Вельмі важна выконваць усе правілы і нормы, бо ад гэтага залежыць не толькі ваша жыццё і здароўе, але і ўсіх людзей побач.

Гутарыла Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024