Темы

У прэс-цэнтры рэдакцыі газеты “Зара над Друццю” адбылося пасяджэнне круглага стала

У прэс-цэнтры рэдакцыі газеты “Зара над Друццю” адбылося пасяджэнне круглага стала, падчас якога ўдзельнікі яго разгледзелі прычыны і ўмовы, што садзейнічаюць смяротнасці і траўміраванню людзей ад знешніх фактараў.

Удзел у пасяджэнні круглага стала прынялі начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Аляксандр ЦМЫГ, старшы матрос-ратавальнік выратавальнага паста РДГА “ОСВОД” у Бялынічах Ганна ДАРАШКЕВІЧ.

Вядучы: – Статыстыка сведчыць аб тым, што з пачатку бягучага года ў нашым раёне значна скарацілася колькасць гібелі людзей ад знешніх прычын: з 18 выпадкаў летась да 9 сёлета. Аднак, пры гэтым павялічылася колькасць пажараў і загінулых ад іх, адбыліся 6 няшчасных здарэнняў на вытворчасці, сярод якіх два выпадкі з цяжкім зыходам, адзін з іх групавы. Траўміраваны 10 чалавек, з якіх двое – цяжка.

На дарогах раёна ў шасці ДТЗ (за адпаведны перыяд мінулага года – 3) пацярпелі 11 (летась – 1) чалавек. Фіксаваліся атручванні алкагольнай прадукцыяй. Усё гэта сведчыць пра тое, што самазаспакайвацца рана, неабходна больш маштабнае, наступальнае правядзенне прафілактычнай працы, карпатлівая работа па выяўленні і ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнічаюць гібелі і траўміраванню людзей ад знешніх фактараў.

Ганна Дарашкевіч: – На тэрыторыі нашай вобласці з пачатку купальнага сезона затапіліся 35 чалавек, з якіх чатыры – дзеці. Да сёння на слыху трагедыя на двух вадаёмах у Клімавіцкім раёне, дзе 26 мая затанулі трое дзяцей.

На вадаёмах нашага раёна няшчасных здарэнняў не зарэгістравана. Летась у стане алкагольнага ап’янення патануў у Друці 53-гадовы жыхар вёскі Вугольшчына.

Сёлета назіраем, што адпачывальнікі з куды большай увагай пачалі адносіцца да захавання свайго жыцця і здароўя. Магчыма, таксама адыгрывае сваю станоўчую ролю і тая папераджальная праца, якую настойліва праводзяць усе суб’екты адпаведнай прафілактыкі. Адзначу, што сёлета, як ніколі дагэтуль, адпачывальнікі паводзяць сябе спакойна, захоўваюць рэкамендаваныя правілы паводзін на вадзе. Нават Купалле прайшло ціха!

Нагадаю, што рашэннем райвыканкама на тэрыторыі нашага раёна вызначаны 7 месцаў на вадаёмах, дзе адпачынак дазволены, а на 12 ён забаронены. Да пачатку сезона масавага адпачынку на вадаёмах яны былі абследаваны, у тым ліку і вадалазамі, а замацаваныя за імі арганізацыі абсталявалі іх малымі пляжнымі формамі, лежакамі, ценявымі навесамі, інфармацыйнымі стэндамі і цяпер прадаўжаюць падтрымліваць належны парадак.

Аднак, заўважу, што сярод адпачывальнікаў яшчэ, на жаль, патрапляюцца і такія, хто парушае экалагічнае заканадаўства на вадаёмах, рэках і азёрах. Напрыклад, супрацоўнікі ДАІ аштрафавалі 8 уладальнікаў аўтамашын, якія ўласныя транспартныя сродкі паставілі блізка да берага.

Адзначу таксама і тое, што супрацоўнікі РАУС, РАНС, ДАІ, райінспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, БУКП “Жылкамгас”, райЦГЭ пастаянна праводзяць рэйды па месцах адпачынку на вадаёмах, у тым ліку і на забароненых.

Вядучы: – На Заазерскім возеры, якое, да слова сказаць, аб’яўлена зонай, свабоднай ад алкаголю, пачаў дзейнічаць дзіцячы палатачны лагер. Ці пабывалі ўжо там?

Ганна Дарашкевіч: – Наведалася на возера перад адкрыццём лагера і ў першы дзень яго працы з супрацоўнікамі пералічаных вышэй арганізацый і кіраўніком РК “БРСМ”. Заўваг ніякіх не было. У полі пастаяннай нашай увагі гэты лагер застанецца да самага закрыцця яго.

Вядучы: – Што ўяўляе сабой выратавальны пост?

Ганна Дарашкевіч: – Рашэннем райвыканкама дыслакацыя яго вызначана на месцы адпачынку паблізу вуліцы Садовая ў Бялынічах. Устаноўлены наступны рэжым работы: буднія дні – з 15 да 20 гадзін; па суботах і нядзелях – з 12 да 20 гадзін. На посце маюцца аглядная вышка, лежакі, ценявыя навесы, туалет, абсталяваная стаянка для аўтамашын. Са сродкаў ратавання ёсць круг-жакет, “канец Аляксандрава” – вяроўка.

Віталь ВОРАНАЎ: – Асноўныя прычыны гібелі і траўміравання людзей ад знешніх фактараў па Беларусі маюць наступную градацыю: на першым месцы самазабойствы, далей ідуць атручванні ад алкаголю,  падзенні з вышыні, дарожна-транспартныя здарэнні, уздзеянні дыму і агню, затапленні, нападзенні, атручванні атрутнымі рэчывамі, уздзеянне электратокам.

Забеспячэнне бяспекі і максімальнае зніжэнне верагоднасці ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі ад іх людзей з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай, якая напрамую звязана з палажэннямі прэзідэнцкай Дырэктывы № 1 “Аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Нагадаю, што ў нашай краіне ад знешніх прычын штогод у сярэднім гіне каля 8 тысяч чалавек. Напрыклад, за мінулы год ад самазабойстваў памерлі 1752 чалавекі, атручвання алкаголем – 1365, падзення з вышыні – 1073, ДТЗ – 744, затаплення – 374, механічнага ўдушэння – 337, забойстваў – 275, атручвання атрутнымі рэчывамі – 256.

 За першае паўгоддзе сёлета ў Магілёўскай вобласці адбыліся 440 пажараў, ад якіх загінулі 40 і траўміраваны 42 чалавекі.

На Бялыніччыне за гэты перыяд адбыліся 11 пажараў, загінуў 1 чалавек, а з пачатку года – 12, ад якіх загінулі двое.

Надзвычайныя сітуацыі ў жыллёвым фондзе адбываюцца ў першую чаргу ад грэбавання правіламі калектыўнай і асабістай бяспекі, а п’янства застаецца асноўнай умовай, што стварае павышаную рызыку гібелі людзей ад знешніх прычын. Напрыклад, па нашай вобласці 79 працэнтаў ад агульнага ліку загінулых падчас пажараў на момант іх узнікнення знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Актуальная гэта праблема і для нашага раёна.

Паінфармую, што ў некаторых краінах дзейнічае наступная норма: калі чалавек загінуў на пажары ў стане алкагольнага ап’янення, то страхоўка не выплачваецца.

Вядучы: – Ад пажараў па-ранейшаму гінуць і дзеці?

Віталь Воранаў: – Сёлета на тэрыторыі нашай вобласці ад пажару загінула адно дзіцё і трое былі траўміраваны. А за апошнія дзесяць гадоў на 29 пажарах загінулі 23 дзіця і 15 атрымалі траўмы. У сувязі з гэтым перад усімі суб’ектамі адпаведнай прафілактыкі на першы план выходзіць задача павышэння якасці і выніковасці ў першую чаргу прэвентыўных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне гібелі, траўміравання дзяцей і падлеткаў на пажарах, ад іншых знешніх фактараў.

Адзначу, што максімальная колькасць пажараў з дзіцячай смяротнасцю і траўміраваннем прыпадала на зімовы і вясенні перыяды і начны час. Пры гэтым заўважу, што ў 9 (82%) начных пажарах з гібеллю 10 дзяцей жыллё не было абсталявана аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. А ўсяго з 19 выпадкаў пажару з дзіцячай гібеллю ў 14 кватэрах таксама не былі ўстаноўлены АПА.

Нагадаю, што за 2018 год дзякуючы спрацоўцы АПА ў Беларусі выратавана ад смерці 110 чалавек, сярод якіх 17 дзяцей. Усяго з 2002 года АПА выратавалі жыцці 2262 чалавекам.

Як вынікае, хоць і маленькі гэты прыбор, а які карысны!

Вядучы: – Якія асноўныя прычыны пажараў з гібеллю дзяцей і падлеткаў?

Віталь Воранаў: – Не правільная ўстаноўка і эсплуатацыя газавага абсталявання і агрэгатаў, печаў і цеплагенерыруючых установак, электраабсталявання, неасцярожнае абыходжанне з агнём, забавы дзяцей з агнём.

За апошнія 10 гадоў асноўным фактарам гібелі дзяцей ад пажараў з’явілася пакіданне іх без прыгляду – 9 выпадкаў, загінулі 10 дзяцей. Пры гэтым у 7 выпадках прычынамі і ўмовамі пажараў і гібелі дзетак з’явіліся асацыяльныя паводзіны бацькоў і халатнасць дарослых, якія прыглядалі за малымі.

Заўважу, што зараз пытанні аднясення непаўналетніх да катэгорыі асоб, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечных сем’ях, рэгулююцца  новай рэдакцыяй пастановы Савета Міністраў Беларусі, зацверджанай 15 студзеня бягучага года. Адным з крытэрыяў аднясення сям’і да сацыяльна небяспечнай з’яўляецца допуск пражывання непаўналетніх у памяшканнях, дзе газавае абсталяванне, электрычная сетка, электрапрыборы не адпавядаюць тэхнічным нарматыўным прававым актам ці эксплуатацыйнай на іх дакументацыі. Адзначу, што за апошнія 10 гадаў на Магілёўшчыне 7 пажараў (37%), ад якіх загінулі 8 (35%) дзяцей, адбыліся менавіта з прычыны парушэння правілаў устаноўкі і эксплуатацыі электраабсталявання.

Вядучы: – Ролю прафілактычнай работы цяжка пераацаніць. Што ў гэтым кірунку робіцца супрацоўнікамі РАНС?

 Віталь Воранаў: – Звярну ўвагу на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія кампаніі, акцыі, у якіх актыўны ўдзел прымаюць супрацоўнікі РАНС: “Бяспеку ў кожны дом”, “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, “Не пакідайце дзяцей адных”, “Канікулы без дыму і агню”, “У цэнтры ўвагі – дзеці”, “Моладзь за бяспеку”, “Не прапальвай сваё жыццё” і іншыя.

Прафілактычную працу мы праводзім з усімі катэгорыямі насельніцтва і ўсімі даступнымі і магчымымі метадамі і сродкамі. Для прыкладу, толькі за першае паўгоддзе сёлета абследавалі 5460 домаўладанняў (91,5 %), правялі 175 сельскіх сходаў, прынялі ўдзел у 165 сходах працоўных калектываў, 14 бацькоўскіх сходах у садзіках і 29 – школьных, абследавалі ўсе школы, садзікі, аздараўляльныя лагеры, арганізоўваем прафілактычныя вучэнні, паказальныя выступленні ратавальнай тэхнікі і абсталявання, маніторынгі, выступаем у друку і змяшчаем адпаведныя матэрыялы ў інтэрнэце. Абследавалі на прадмет выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі жыллё ўсіх сем’яў, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, мнагадзетных, 91,7 працэнта домаўладанняў і кватэр адзінокіх, адзінокапражываючых, інвалідаў І і ІІ груп, ветэранаў.

Аляксандр Цмыг: – За першае паўгоддзе бягучага года ад знешніх прычын на тэрыторыі раёна загінулі 8 чалавек, што ў два разы менш чым за адпаведны мінулагодні перыяд. На першым месцы знаходзіцца алкагольнае атручванне, на другім – самазабойствы, і таксама на глебе алкагалізму і п’янства.

Сёлета не рэгістраваліся забойствы і смерці ў выніку атрымання цяжкіх траўм.

Думаю, што на скарачэнне смяротнасці ад знешніх прычын не апошнюю ролю адыграла і ўся тая прафілактычная праца, што сістэмна праводзіцца ў раёне, у тым ліку і спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя.

Аднак хачу звярнуць увагу на тое, што ў раёне па-ранейшаму на высокім узроўні застаецца спажыванне алкаголю, у тым ліку і на душу насельніцтва. На гэту негатыўную з’яву павінна быць скіравана вастрыё нашай сумеснай прафілактычнай працы. Больш за тое, жыццё паказвае на адсутнасць культуры спажывання алкаголю. П’юць многа і не ўмеюць піць, што спараджае абыякавасць да свайго жыцця і здароўя, садзейнічае злачынствам і правапарушэнням.

Вядучы: – Ці можна закадзіравацца ад ужывання спіртнога?

Аляксандр Цмыг: – Калі чалавек не здольны сам перамагчы алкагольную залежнасць, самастойна адмовіцца ад гэтай шкоднай, заганнай звычкі, ён можа звярнуцца па дапамогу медыкаў. Для гэтага трэба завітаць на прыём да ўрача-нарколага-псіхіятра райпаліклінікі. У сярэднім за тыдзень урач кадзіруе ад алкагольнай залежнасці трох-чатырох пацыентаў.

     Міхась КАРПЕЧАНКА,

     вядучы пасяджэння

         круглага стала.

Последние новости

Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Читать новость
Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Читать новость
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Читать новость
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Читать новость
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Читать новость
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Читать новость
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Читать новость
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Стрелка вверх