Темы

Яны задаюць рытм усім хлебаробам

Экіпаж камбайнаНью ХолландСВККалгасРадзімаў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА 30 ліпеня чарговы ўборачны дзень завяршыў з дзённым намалотам у 110 тон, а з пачатку сёлетняга жніва ён на той час запісаў на ўласны працоўны  рахунак 1022,9 тоны намалочанага зерня.

А ў наступны дзень а 7-й гадзіне раніцы на машынным двары гаспадаркі прайшло ўрачыстае ўшанаванне першых камбайнераў-“тысячнікаў” раёна з уручэннем ім заслужаных карпатлівай працай дыпломаў і прэмій – райвыканкама, прафсаюзаў, праўлення гаспадаркі. На ўрачыстасць з ганаровай місіяй – уручыць узнагароды першаму экіпажу-“тысячніку” – завіталі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, кіраўнік Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Дзмітрый ЯНКОЎ.

Варта адзначыць, што экіпаж Мікалая Дарэчкіна ўжо каля двух дзясяткаў гадоў адкрывае лік “тысячнікам” Бялыніччыны. Як бачна, гэта традыцыя захавалася і ў сёлетні ўборачны сезон, які з-за неспрыяльных кліматычных умоў аказаўся вельмі не простым. Але лепшы ўборачны экіпаж годна супрацьпастаўляе непагадзі сваю калектыўную зладжанасць, якая шліфавалася гадамі іхняй сумеснай працы, высокі прафесіяналізм, асабістую адказнасць за вырашчаны на палетках малой радзімы ўраджай.

На пройдзеным хлебаробскім шляху Заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалая Дарэчкіна ёсць немалыя ўласныя  працоўныя дасягненні: ён неаднаразова прызнаваўся пераможцам нацыянальнага спаборніцтва сярод камбайнераў і заахвочваўся каштоўнымі прызамі падчас правядзення рэспубліканскіх свят-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, пастаянна станавіўся лепшым камбайнерам раёна, роднай гаспадаркі.

Віншуючы Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава з іх першай перамогай на сёлетнім жніве і ўручаючы ім дыпломы і прэміі, старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў пажадаў уборачнаму экіпажу-“тысячніку” і надалей заставацца прыкладам для ўсіх хлебаробаў раёна, высокіх намалотаў, здароўя і цудоўнага настрою. Анатоль Леанідавіч таксама адзначыў, што на палетках СВК “Калгас “Радзіма”, Бялыніччыны ў цэлым вырас нядрэнны ўраджай хлеба, які трэба ўбраць своечасова і без страт. А капрызам няўстойлівага надвор’я камбайнеры могуць і абавязаны супрацьпаставіць свой багаты вопыт, высокі прафесіяналізм, сялянскую мудрасць і хлебаробскую гордасць. Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць у тым, што з кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам будзе расці ў раёне і атрад герояў сёлетняга жніва.

Задаволены ходам уборачнай у гаспадарцы і старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.

– Калі так і надалей будзеце ўдарна працаваць на хлебных нівах, – звярнуўся да камбайнераў гаспадаркі Аляксандр Міхайлавіч, – то на падыходзе да намалоту па тысячы тон хлеба ў нас яшчэ не адзін уборачны экіпаж: Ігара ШЧОЛУХАВА і Васіля ЛЯНЬКОВА, Аляксандра МІТКЕВІЧА і Уладзіміра СТАРАВОЙТАВА, Юрыя ЗАЙЦАВА і Віктара ВАСІЛЬЕВА… Ураджай збожжа вырас выдатны, таму ў кожнага экіпажа ёсць рэальная магчымасць намалаціць па тысячы і больш тон хлеба. Дасягнуты агульны першы вынік сёлетняга жніва вельмі абнадзейвае: учора валавы намалот збожжа склаў 4,5 тысячы тон. Сярэдняя ўраджайнасць дасягае 56,5 цэнтнера з гектара. Як і дамаўляліся на Зажынках, ваша задача – сабраць 21 тысячу тон агульнага намалоту. Пацвярджаю намер праўлення гаспадаркі ў такім выпадку выплаціць вам па дадатковай месячнай зарплаце. Пры захаванні ўсіх надбавак і бонусаў і ў гэтым таксама палягае яшчэ адна ваша матывацыя, яшчэ адна ваша матэрыяльная зацікаўленасць. Таму вельмі прашу вас захоўваць узяты тэмп, звяртаючы пры гэтым асаблівую ўвагу на якасць уборкі.

Аляксандр Лапацентаў уручыў грашовыя прэміі гаспадаркі Мікалаю Дарэчкіну, Валянціну Якушаву і дзясятку іншых хлебаробаў, якія асабіста вызначыліся на сёлетніх уборачных работах, – Івану АЎТУШЭНКУ, Мікалаю ЛЯНЕЎСКАМУ, Артуру ДЗЯМІДАВУ, Аляксандру КУРАНЦОВУ і іншым. 

Старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў, РА прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК сардэчна павіншавалі экіпаж-“тысячнік” з іх першай працоўнай перамогай у сёлетнім жніве, пажадаўшы ўсім удзельнікам уборачнай кампаніі СВК “Калгас “Радзіма” здароўя, сонца, добрага працоўнага настрою. Яны таксама ўручылі Мікалаю Дарэчкіну і Валянціну Якушаву сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, адзначыўшы тое, што менавіта такія героі жніва і задаюць працоўны рытм усім хлебаробам, усёй уборачнай кампаніі.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО павіншавала першы ў раёне экіпаж-“тысячнік” са значнай дасягнутай працоўнай перамогай, хлебаробам СВК “Калгас “Радзіма” пажадала высокіх намалотаў, зладжанасці ў працы. Яна таксама ўручыла лепшаму экіпажу прэміі і падарункі, а гаспадарцы перадала пяць камплектаў  медаптэчак, што набыла для ўдзельнікаў уборачных работ раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа. Да слова сказаць, у такой жа колькасці медаптэчкі атрымалі і астатнія чатыры сельгаспрадпрыемствы раёна.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

 

 

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024