Темы

Першая бялыніцкая чэмпіёнка БССР, альбо Шчаслівы 12-ы нумар

Найчасцей здараецца так, што фотаздымкі мы робім пад настрой, каб зафіксаваць пэўны эмацыянальны момант – уласны, сямейны, сяброўскі, калектыўны… І ў выключнай большасці выпадкаў пры гэтым не надаём фатаграфаванню вялікага значэння. Але праз некалькі дзесяцігоддзяў раптам прыходзіць усведамленне таго, што той самы здымак з сямейнага альбома робіцца сапраўдным рарытэтам, найкаштоўнейшым дакументальным фактам гісторыі не толькі твайго жыцця, тваёй сям’і, але і краіны.

Рэдакцыя газеты “Зара над Друццю” запрашае чытачоў прыняць удзел у сумесным творчым праекце “Гартаючы сямейны альбом”.

Каб стаць яго ўдзельнікам, вам, шаноўны чытач, трэба перагледзець свой сямейны альбом і выбраць з яго не менш за тры фотаздымкі, аб’яднаныя адной тэмай, адной эмоцыяй, прыпомніць, калі і з якой нагоды яны былі зроблены, што і каго зафіксавалі, і паведаміць аб гэтым “Зары над Друццю” па тэл. 72-668 ці 72-669.

Сёння мы гартаем старонкі сямейнага фотаальбома разам з бялынічанкай Марыяй ВАДАДОХАВАЙ, якая ў свае школьныя гады актыўна займалася гандболам і дасягнула ў гэтым відзе спорту значных асабістых поспехаў.

У сямейным фотаальбоме Марыі Вададохавай побач з рарытэтнымі здымкамі, якія зафіксавалі яе спартыўную кар’еру ў юнацкім жаночым гандболе, беражліва захоўваюцца і некалькі старонак раённай газеты “Зара камунізму”. Пачытаем адзін з матэрыялаў: Добрых поспехаў у алімпійскім годзе дабіліся юныя гандбалісткі Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Галіна Арахоўская, Святлана Хадасевіч, Таня Раўкова, Вольга Асіпенка, Людміла Тарасенка, Таня Кулік, Святлана Мураўёва, Марыя Кузняцова (дзявочае прозвішча Марыі Вададохавай, –     М. К.) у складзе  зборнай рэспублікі былі на ўсесаюзным першынстве ў Саратаве і занялі трэцяе месца. Праводзілі дзяўчынкі таварыскія сустрэчы і ў Прыбалтыцы”.

Першая група гандбольнага аддзялення дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, у якой займалася і Марыя Вададохава (1976 год): Тамара СТУКАЧОВА, Іна СІПАЙЛА, Тамара ІВУЛЁВА, Марына ЮШКЕВІЧ, Валянціна МОТУЗ, Люся ШЧАСНОВІЧ, Галіна ЯКІМАВА, Ала ПАЎЛОЎСКАЯ, Вольга АРАХОЎСКАЯ, Надзея ЛАПО, Таццяна СКУБІЛАВА, Алена ЗАЙКОЎСКАЯ, Святлана МУРАЎЁВА.

– Марыя Аляксееўна, – дапытваюся ў гераіні публікацыі, – а чаму менавіта гандбол быў выбраны вамі?

– Бялыніцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа была адкрыта ў 1965 годзе. Аддзяленне гандболу ў ёй пачало функцыяваць толькі праз 11 гадоў, дзякуючы маладому трэнеру Віталію КУЛІКУ. Віталь Фёдаравіч вярнуўся на малую радзіму пасля вучобы ў Гродзенскім фізкультурным тэхнікуме па спецыялізацыі “валейбол”.

Зборная каманда Магілёўскай вобласці па ручным мячы. Пакуль сярод удзельнікаў яе толькі адна прадстаўніца юных бялыніцкіх гандбалістак – варатар Марыя Кузняцова, 1976 год. У 1979 годзе каманда стала чэмпіёнам спартакіяды школьнікаў БССР.
У Гомелі (1978 год) прайшло першынства БССР па ручным мячы, дзе варатар Марыя Кузняцова сярод бялыніцкіх гандбалістак стала першай чэмпіёнкай Беларусі.

Згадваю, што ў 1970-я гады заняткі ручным мячом нібыта атрымалі другое дыханне, праводзіліся спаборніцтвы разнастайных узроўняў, у тым ліку асабліва актыўна сярод юнакоў. Наш трэнер, як модна цяпер гаварыць, “злавіў хвалю” і пачаў развіваць гандбол у родных Бялынічах.

Марыя спецыялізавалася на абароне варот.
У 1976 годзе каманда юных бялыніцкіх гандбалістак у складзе Тамары Стукачовай, Іны Сіпайла, Тамары Івулёвай, Марыі Кузняцовай, Валянціны Мотуз, Люсі Шчасновіч, Вольгі Арахоўскай, Таццяны Скубілавай, Алены Зайкоўскай і Святланы Мураўёвай упершыню прыняла ўдзел у абласных спабор-ніцтвах па ручным мячы. Нягледзячы на адсутнасць спаборніцкага вопыту юныя бялынічанкі выступілі паспяхова, заняўшы ў першынстве Магілёўскай вобласці сярод дзяўчынак 1962-69 гадоў нараджэння пятае месца.
Так пачыналася зорная дарога бялыніцкіх гандбалістак.

Захапіў гэты від спорту і мяне. Тады казалі: калі дзяўчынка займаецца гандболам – гэта смела, цудоўна і прыгожа. Да таго ж, гандбалістцы трэба мець характар, сілу волі, быць вынослівай і фізічна добра падрыхтаванай.

1980 год. Зборная каманда Магілёўскай вобласці па ручным мячы і галоўны трэнер яе Віталь Кулік. Большасць яе складаюць ужо бялыніцкія гандбалісткі.

Наогул, у часы майго юнацтва бялыніцкія школьнікі, моладзь, як мне здаецца цяпер, большую ўвагу надавалі заняткам спорту, фізкультуры. Футбол, хакей, гарадкі, гандбол, валейбол, лёгкая атлетыка… Можа, і дзякуючы таму, што былі і такія таленавітыя арганізатары спартыўнага жыцця, як той жа Кулік, ЯСЕНКАЎ, САЛАЎЁЎ і многія іншыя.

У 1970-я гады без калоны юных гандбалістак у Бялынічах не абыходзіліся шэсці працоўных з нагоды святкаванняў Дня Перамогі, чарговых гадавін Кастрычніцкай рэвалюцыі. На фота адлюстраваны момант урачыстага руху гандбалістак па цэнтральнай вуліцы райцэнтра падчас святкавання 34-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На ўсіх спаборніцтвах розных узроўняў нязменна выступала пад № 12. Ёсць нейкая магія і сакральнасць у спалучэнні гэтых лічбаў, 1 і 2.

Адзін з напружаных момантаў падчас спаборніцтваў Усесаюзнага турніру па ручным мячы на прыз герояў абароны Брэсцкай крэпасці.
На варотах – Марыя Кузняцова.

Трэнер юных бялыніцкіх гандбалістак Віталь Кулік прыгадвае, што, абараняючы вароты сваёй каманды, Марыя тварыла цуды. І прыгадаў адзін выпадак. У час Усесаюзнага турніру па ручным мячы, які праходзіў у Брэсце, зборная каманда дзяўчат Магілёўскай вобласці складалася толькі з юных бялыніцкіх гандбалістак. Тады нашы дзячаты ўпэўнена абыгралі каманды Івана-Франкоўскай, Валынскай, Валгаградскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і горада Львова. У час фінальнай гульні з камандай Мінскай вобласці, дзе вырашаўся лёс першага месца, у вароты бялыніцкіх спартсменак былі прызначаны 12 сямімятровых кідкоў, 8 з якіх Марыя лёгка адбіла. Яна была прызнана адной з лепшых гандбалістак турніру, а бялынічанкі, якія абаранялі гонар Прыдняпроўскага краю, сталі пераможцамі яго.

Усесаюзны турнір па гандболе ў Каўнасе, 1980 год. Зборную каманду Магілёўскай вобласці прадстаўляюць бялынічанкі Тамара і Галіна Арахоўскія, Марыя Кузняцова, Людміла ТАРАСЕНКА, Таццяна РАЎКОВА, Таццяна МІХНЕВІЧ, Вольга Асіпенка, Таццяна Кулік, Святлана Хадасевіч, Таццяна Мураўёва. Дзяўчаты занялі першае месца.

– Што асабіста мне далі заняткі гандболам? Загартавалі характар і волю, перастала зважаць на цяжкасці – як гаворыцца ў такіх выпадках, вочы баяцца, а рукі робяць, – распавядае Марыя Вададохава. – Умацавалася фізічна. Падчас спаборніцтваў пабывала ў многіх гарадах былога СССР, пазнаёмілася з цікавымі людзьмі, перажыла перыяд свайго спартыўнага прызнання, але на “зорную хваробу” ніколі не хварэла. Навучылася працаваць у камандзе, што аказалася вельмі і вельмі дарэчы ў маім далейшым прафесійным жыцці. Ну а эмоцыі, яны захаваліся ў маім сэрцы па сёння. Хоць, праўда, ужо і з адценнем настальгіі па нечым страчаным, добрым, знамянальным, глыбока асабістым.

Юныя выхаванкі трэнера Віталя Куліка падчас турпаходу на Заазерскім возеры.

З Марыяй Вададохавай яе сямейны фотаальбом

гартаў Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024