Гарэў дом у Свяцілавічах
15 жніўня а пятай гадзіне вечара ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары прыватнага дома ў аграгарадку Свяцілавічы.
Па прыбыцці ратавальнікаў на месца выкліку па вуліцы Зарэчная дом гарэў знутры, стварылася шчыльнае задымленне.
Суседзі паведамілі, што ў доме ніхто не жыве, электрычнасць у ім адсутнічае.
У выніку здарэння пашкоджаны дах дома, перакрыцце, маёмасць унутры.
Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.