Темы

Грыбнікам і ягаднікам на заметку

З надыходам спрыяльных умоў надвор’я для росту грыбоў і ягад павялічваецца і колькасць аматараў пазбіраць дарункі прыроды. На жаль, людзі, якія ідуць у лес, па-ранейшаму ігнаруюць меры бяспекі, і гэта часам прыводзіць да непапраўных наступстваў.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі РАУС у чарговы раз нагадваюць аб захаванні бяспекі пры знаходжанні ў лесе.

Паведамляйце сваім родным, куды менавіта вы збіраецеся ісці. Па магчымасці, бярыце з сабой спадарожніка. Апранайцеся ў яркую вопратку. Абавязкова захапіце ваду, а таксама мінімальны запас прадуктаў, сродкі сувязі, запалкі, нож, заўсёды майце пры сабе кавалак яркай тканіны альбо поліэтыленавы пакет. Гэта дапаможа ў выпадку, калі вы заблукаеце, пакідаць за сабой сляды.

Сустракаючыся з іншымі грыбнікамі, ягаднікамі, пытайцеся ў іх, адкуль яны, як доўга знаходзяцца ў лесе, ці неабходна ім якая-небудзь дапамога.

Калі вы ўсё ж такі заблукалі, не панікуйце! Падрыхтуйце для сябе план дзеянняў і строга прытрымлівайцеся яго. Вызначце адзін напрамак, у якім збіраецеся ісці. Для гэтага арыентуйцеся па сонцы або, пры яго адсутнасці, па моху на дрэвах. Ён заўсёды размешчаны з паўночнага боку.

Прывязвайце кавалачкі тканіны альбо поліэтылену да дрэў, абломвайце галіны. Так вы лягчэй сарыентуецеся, куды ісці. Прыслухоўвайцеся, магчыма, недалёка праходзіць чыгуначнае палатно альбо аўтадарога. Ноччу развядзіце вогнішча, але, адыходзячы ад яго, не забудзьцеся праверыць, ці поўнасцю яно пагасла.

Просьба да асоб, чые сваякі не вярнуліся з лесу больш за 5-6 гадзін і не выходзяць на сувязь, неадкладна паведамляць пра гэта ў РАУС па тэлефоне 102 або ў РАНС па тэлефоне 101.

Вікторыя САФАРАВА,

старшы оперупаўнаважаны РАУС.

 

Последние новости

Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем