Темы

У рамках Адзінага дня бяспекі супрацоўнікі розных служб прадставілі комплекс тэматычных мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых

У рамках Адзінага дня бяспекі 9 верасня ў аграгарадку Цяхцін супрацоўнікі розных служб прадставілі комплекс тэматычных мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых, якія тычыліся бяспекі іх жыццядзейнасці.

Мерапрыемства прайшло побач з Цяхцінскім ВПК ДС СШ з удзелам супрацоўнікаў РАНС, “ОСВОД”, РА ГА “БТЧК”, мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь”, БРСМ і райста.

Пасля паспяховай практычнай адпрацоўкі плана эвакуацыі з навучэнцамі ў двары школы прайшлі прафілактычныя заняткі па папярэджанні надзвычайных сітуацый, а таксама навучанне правільным паводзінам ва ўмовах пажару. Інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ раздала ўсім удзельнікам тэматычныя памяткі і буклеты, якія дазволяць замацаваць веды, атрыманыя падчас мерапрыемства.

– Самае дарагое, што ёсць у нас – гэта нашы дзеці, іх бяспека вельмі важная. Таму яны павінны з малых гадоў ведаць правілы бяспекі жыццядзейнасці. І выдатна, што гэта праходзіць у даступнай для іх форме, – распавёў дырэктар школы Аляксандр МАМЧАНКА. – Навучанне дзяцей асновам бяспекі дапаможа ім не разгубіцца ў крытычнай сітуацыі і дапамагчы тым, хто трапіў у бяду. Самае галоўнае, дзеці ставяцца да гэтага вельмі сур’ёзна.

– Свята нам спадабалася. Займальныя заданні і конкурсы, музыка, а галоўнае – шмат карыснага і пазнавальнага. Настаўнікі і работнікі РАНС прыклалі ўсе намаганні, каб мы ведалі, як трэба дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, і былі гатовыя да ўсяго, – падзялілася сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства старшакласніца Аляксандра ТАЧЫЛАВА.

Таксама на мерапрыемстве былі прадстаўлены выставы з інфармацыяй аб правілах паводзін на вадзе, пра бяспеку ў інтэрнэце. Тэматычная пляцоўка МЦ “Ветразь” прыцягнула шмат увагі з боку юных наведвальнікаў.

– Мы стварылі гульнёвую зону “Дзеці за бяспечны інтэрнэт”. Тут шмат розных заданняў на веданне сацыяльных сетак і аб тым, як імі правільна карыстацца. Гэта вельмі актуальна на сённяшні дзень, – адзначыла дырэктар установы Іна ВІННІКАВА.

Акцыя заклікае: зрабіце бяспечным не толькі адзін дзень, а ўсё сваё жыццё!

                          Аліна ЦЫГАНІЙ.

            Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024