Темы

На Магілёўшчыне праходзіць XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”

Па 29 верасня на Магілёўшчыне праходзіць XXIV Міжнародны пленэр па жывапісеВобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, прысвечаны Году малой радзімы.

Першая частка пленэра прайшла ў мемарыяльным гісторыка-мастацкім музеі-запаведніку імя Васіля Паленава, што ў Расійскай Федэрацыі. У Беларусі, у рамках другога этапу гэтага маштабнага мерапрыемства, творцы пазнаёміліся з памятнымі месцамі Магілёва і вобласці.

Днямі мастакі з Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Афганістана і Паўднёвай Карэі завіталі ў Бялынічы.

У мінулую пятніцу, 20 верасня, супрацоўнікі раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі зладзілі для іх урачыстую сустрэчу і экскурсію па залах установы, дзе госці пазнаёміліся з творчасцю нашых знакамітых землякоў Ларысы ЖУРАВОВІЧ, Віктара АЛЬШЭЎСКАГА, Паўла ДЗІМІТРЫЯДЗІ і, вядома ж, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ і дырэктар Магілёўскага абласнога музея імя Паўла Масленікава Алена БАБРОВА абмяняліся цёплымі словамі прывітання і выказалі спадзяванне на тое, што краявіды Прыдруцкага краю паслужаць для творцаў-гасцей крыніцай натхнення.

Таксама ўдзельнікі пленэра ўшанавалі памяць нашага славутага земляка, мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі і ўсклалі кветкі да яго бюста.

– Хоць я ўдзельнічаў у некалькіх пленэрах, Бялынічы наведваю ўпершыню, – падзяліўся ўражаннямі расійскі мастак Уладзімір КУЗНЯЦОЎ. – Шмат часу я і мае калегі супрацоўнічаем з гісторыка-мастацкім і прыродным музеем-запаведнікам імя Васіля Паленава. Сёлета ў Расіі шырока адзначаўся юбілей мастака – 175-годдзе з дня нараджэння, таму стараемся прыцягнуць як мага больш увагі да яго творчасці, жывапісу ўвогуле і асабліва да тэмы малой радзімы. За час пленэра мы пабывалі не толькі ў Магілёве, але і ў Мсціславе, у Шклове… Увогуле, ад кожнага куточка Беларусі засталося шмат пазітыўных уражанняў. Вельмі спадабалася прырода, дагледжаныя палі, каровы, што пасвяцца ўздоўж дарогі… Усё нясе адчуванне малой радзімы, надае асаблівае натхненне.

Члена Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны Аляксандра ХРАПАЧОВА зацікавіў храм у гонар іконы Бялыніцкай Божай Маці.

– Падчас паездак знаёмлюся з інтэр’ерамі розных праваслаўных храмаў. Планую намаляваць інтэр’ер і Бялыніцкай царквы, – распавёў творца пра свае задумкі.

Наступным пунктам наведання ўдзельнікаў пленэра стала малая радзіма нашага земляка Вітольда Бялыніцкага-Бірулі – урочышча Крынкі.

Неўзабаве з’явіліся і першыя іх работы.   Жывапісец з Казахстана Уладзімір ПРАЦЭНКА ў Беларусь прыехаў упершыню. І не змог стрымацца, каб не намаляваць беларускую прыроду.

– У Карагандзе, дзе я жыву, стэп і горы, а ў вас – лясы. Прырода вельмі незвычайная, прыгожая, – распавёў мастак. – А на наступнай карціне, якую я малюю, будуць нашы, казахскія горы. Гэта такі сімвалічны падарунак беларусам ад мяне.

Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Узбекістан Алішэра АЛІКУЛАВА натхніла легенда пра разбойніка Машэку. Сваё бачанне гэтай гісторыі ён вырашыў адлюстраваць на палатне, якое затым застанецца ў Магілёве.

Увесь тыдзень майстры фарбаў і пэндзляў будуць працаваць у наваколлі Бялынічаў і ў раённым Цэнтры культуры. Некалькі сваіх работ яны абяцалі падарыць нашаму мастацкаму музею, каб бялынічане маглі бліжэй пазнаёміцца з іх творчасцю.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                Фота аўтара і Таццяны ЦІКУНОВАЙ.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024