Темы

Справа дзяржаўнай важнасці

З 4 кастрычніка ў нашай краіне пачаўся перапіс насельніцтва.

Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: “Погляд у сучаснасць – крок у будучыню”.

Па словах начальніка аддзела статыстыкі раёна Марыны ХРАБРАЙ,  перапіс да 18 кастрычніка адбываецца двума спосабамі: самастойна і ў свой зручны час жыхары раёна запаўняюць апытальныя лісты праз інтэрнэт; перапіс праводзіцца таксама і на двух стацыянарных участках, якія знаходзяцца ў райцэнтры па вуліцы Савецкая, 38     (аддзел статыстыкі) і ў аграгарадку Вішоў – у памяшканні сельсавета.

Перапісаццца можна і на стацыянарных мабільных участках у арганізацыях і ўстановах раёна.

Напачатку бягучага тыдня члены аднаго з такіх участкаў працавалі ў тым ліку і ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

– Нагрузка на кожнага перапісчыка складае дзесьці 1000 чалавек, – гаворыць член мабільнай групы Наталля КАПЫЛОВА. – Працэдура перапісу адбываецца з дапамогай планшэта, што вельмі спрашчае нашу працу. Калі, напрыклад, увесці туды пашпартныя дадзеныя апытваемага, то частка анкеты запаўняецца  аўтаматычна.

– Перапіс праходзіць зладжана і актыўна, – каментуе Марына Храбрая. – Кіраўнікі арганізацый аказваюць нашым перапісчыкам усю неабходную дапамогу. У сельскай мясцовасці мабільныя групы стацыянарных участкаў выязджаюць у аддаленыя населеныя пункты, прапануюць людзям прайсці перапіс па месцы жыхарства. За першыя дні перапісной кампаніі ў нашым раёне перапісалася ўжо больш за 2680 чалавек.

З 21 кастрычніка перапісчыкі пройдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў, якія да гэтага часу не перапісаліся, і запоўняць перапісныя анкеты з іх слоў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024