Темы

Урач-інфекцыяніст ЦРБ Анастасія Качанава распавяла пра тое, як засцерагчы сябе ад грыпу і інфекцыйных захворванняў

Паводле прагнозаў, напрыканцы 2019 года на паўночным паўшар’і нашай планеты распаўсюдзіцца новы від віруса грыпу. Сусветная арганізацыя аховы здароўя  інфармуе, што ў сезоне 2019-2020 чакаецца распаўсю-джанне грыпу віруса В, а таксама А — H3N2 і H1N1.

Урач-інфекцыяніст ЦРБ Анастасія КАЧАНАВА падрабязна распавяла карэспандэнту раённай газеты пра тое, як засцерагчы сябе ад грыпу і інфекцыйных захворванняў.

— Як кажуць медыкі, лепш  правесці прафілактыку хваробы, чым яе потым лячыць. Якія меры прафілактыкі ВРВІ і грыпу можа  выкарыстаць кожны бялынічанін?

Важна паклапаціцца пра здароўе дзяцей і ўласнае. Загадзя трэба падрыхтавацца да асенне-зімовага сезона, бо пік захворванняў выпадае на гэты час. Варта зрабіць выбар на карысць вакцынацыі, каб хваробы не знясільвалі арганізм.

Каму паказана вакцынацыя?

Мы вылучаем гэтак званыя групы рызыкі. Гэта людзі, якія па родзе сваёй дзейнасці найбольш успрымальныя да захворванняў. Яны кантактуюць з вялікай колькасцю людзей і, калі захварэюць, то ўяўляюць найбольшую небяспеку для навакольных. Да іх адносяцца медыцынскія работнікі, тыя, хто працуе ў вялікіх калектывах, работнікі агульнаадукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў, школ, міліцыянеры, ратавальнікі, работнікі камунальнай сферы і транспарту… Найбольш схільныя да рызыкі захварэць на грып і ВРВІ дзеці да 3-х гадоў, асабліва, калі яны наведваюць дзіцячы садзік; цяжарныя жанчыны пасля 12 тыдняў цяжарнасці; дарослыя, у анамнезе якіх ёсць цукровы дыябет, праблемы з верхнімі дыхальнымі шляхамі і сардэчна-сасудзістай сістэмай; анкалагічныя хворыя; людзі, старэй за 60 гадоў.

 

— Чым небяспечны грып і якія ўскладненні ён можа выклікаць?

Грып прыводзіць да ўскладненняў у 10-15% выпадкаў, але, прыкладна, у паловы хворых выяўляюцца пнеўманіі, пераважна, цяжкай і сярэдняцяжкай форм. Другое месца па распаўсюджанасці займаюць ускладненні з боку ЛОР-органаў: гаймарыты, аціты, сінусіты, паражаюцца ныркі і печань, нервова і сардэчна-сасудзістая сістэмы.

— Калі лепш рабіць вакцынацыю?

Звычайна, вакцынальная праграма пачынаецца з верасня, а асноўная прышчэпачная кампанія працягваецца па канец кастрычніка. Цяпер яна ў самым разгары.

— Колькі ў нас закуплена відаў вакцыны? І як выбраць патрэбную?

Мы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваем вакцыну “Грыпол +” расійскай вытворчасці. А таксама “Ваксігрып” (Францыя) і “Інфлювак” (Нідэрланды). Гэта сучасныя вакцыны, яны не ўтрымліваюць пабочных элементаў, кансервантаў і, што самае галоўнае, з’яўляюцца інактывіраванымі. Гэта значыць, не ўтрымліваюць жывога віруса. У людзей існуюць страхі, што пасля прышчэпкі можна захварэць на грып. Дык вось, пасля такой пры-шчэпкі захварэць на яго немагчыма. Таму, што вакцына не ўтрымлівае віруса, які мог бы распаўсюджвацца па арганізме і наносіць яму шкоду. У такой вакцыне ўтрымліваюцца гэтак званыя павярхоўныя антыгены — часцінкі, якія, патрапляючы ў арганізм, прымушаюць імунітэт выпрацоўваць клеткі-антыцелы. Антыгены, калі трапляе вірус, блакіруюць яго, не даюць яму развівацца, размнажацца, і тым самым захворванне не адбываецца.

— Ці ёсць супрацьпаказанні да выкарыстання гэтых вакцын?

Іх нельга ўжываць, калі ёсць алергічныя рэакцыі на курыны бялок, а таксама на моцныя рэакцыі на папярэднія ўвядзенні вакцыны. І вось гэта з’яўляецца абсалютным супрацьпаказаннем. Да часовых супрацьпаказанняў адносяцца вострыя захворванні з уздымам тэмпературы і абвастрэннем хранічных захворванняў. Калі чалавек паправіцца, прышчэпку яму можна рабіць.

— Куды  трэба звярнуцца, каб атрымаць вакцыну?

Дзеці прышчапляюцца з 6-месячнага ўзросту. Бацькам трэба звярнуцца ў паліклініку, на педыятрычны ўчастак па месцы жыхарства. Калі дзіця наведвае дзіцячую дашкольную ўстанову, то вакцынацыя ажыццяўляецца непасрэдна ў яе медыцынскім кабінеце. Вучняў прышчапляюць, адпаведна, у шко-ле. Што да дарослых, то вакцынацыя іх праводзіцца ў 109 кабінеце ЦРБ з абавязковым аглядам урача перад прышчэпкай.

— Гэта платна ці бясплатна?

У паліклініцы арганізавана вакцынацыя супраць грыпу на бясплатнай аснове для дзяцей, дарослых з хра-нічнымі захворваннямі, асоб, старэйшых за 65 гадоў, цяжарных жанчын, медработнікаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры. На платнай аснове арганізавана вакцынацыя для ўсіх жадаючых ва ўсіх медустановах раёна. Таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый забяспечваюць вакцынацыю супраць грыпу для супрацоў-нікаў на платнай аснове.

Колькі жыхароў Бялыніччыны зрабілі прышчэпкі ў мінулым годзе?

За 2018 год былі прышчэплены 7590 чалавек, што складае 40,4% ад усяго насельніцтва раёна. Адзначу, што летась былі зарэгістраваны толькі 3 выпадкі захворвання на грып, пры чым, усе гэтыя хворыя не былі прышчэпленыя.

Як падкрэсліла галоўны ўрач райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ, захаваць здароўе працаздольнай часткі насельніцтва асабліва ў перыяд  эпідсезона адна з самых важных задач кіраўнікоў гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Акрамя відавочнага медыцынскага эфекту, вакцынацыя валодае эканамічнай каштойнасцю, бо прадухіляе грашовыя страты ад таго, што чалавек не пойдзе на бальнічны. Калі прааналізаваць выдаткі на догляд за хворымі і ўлічыць страты на вытворчасці, становіцца зразумела: прымяненне вакцыны цалкам апраўданае мерапрыемства. Па прычыне нізкага ахопу імунізацыяй у 2018 годзе быў зарэгістраваны высокі ўзровень захворвання на ВРВІ ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, што склала 13,5% працуючых. У той час, як стабільна нізкі ўзровень захворвання (1,3%) захоўваецца ў СВК “Калгас “Радзіма”, дзе штогод прышчапляецца не менш за 40% работнікаў. Таксама прышчэпкі ад грыпу атрымалі ўсе супрацоўнікі РАНС. Да слова сказаць, там не быў выяўлены ні адзін выпадак захворвання.

КАМЕНТАРЫЙ намесніка загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі Алены АНІСКАВЕЦ:

У аптэках раёна маецца дастатковая колькасць супрацьвірусных прэпаратаў і лекаў ад грыпу. З супрацьвірусных рэкамендуем “Арпетол”, “Ремантадин”, “Кагоцел”, “Амиксин”, “Имуназин”, “Гроприносин”. Для дзяцей у наяўнасці ёсць такія прэпараты, як “Генферон”, “Рунферон”, “Анаферон”.

Кожны дзень да 9 раніцы дзейнічае зніжка на 10% для ўсіх прэпаратаў. Асобам, якія дасягнулі пен-сійнага ўзросту, шматдзетным сем’-ям і бацькам, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, прадастаўляецца зніжка на 5% на лекі беларускай вытворчасці. Пры прад’яўленні дысконтнай карткі цана скарачаецца яшчэ на 2% на імпарт-ныя прэпараты.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024