Не дапусціць памылак у выхаванні
Па 4 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць асноўны этап СКМ “Падлетак”, у час якога праваахоўнікі праводзяць мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх, недапушчэнні ўцягвання іх у злачынную і іншую антыграмадскую дзейнасць.
Самым распаўсюджаным відам злачынстваў, якія робяць непаўналетнія, з’яўляецца крадзеж маёмасці. Таксама часта адзначаецца грубае парушэнне грамадскага парадку і яўная непавага да грамадства з боку падлеткаў.
Папулярнасцю сярод моладзі карыстаюцца розныя віды курыльных сумесяў, якія ўтрымліваюць у сабе моцна дзеючыя псіхатропныя рэчывы. Нярэдка іх ужыванне прыводзіць да цяжкіх негатыўных наступстваў.
За распіццё непаўналетнімі спіртных напояў, у тым ліку піва, з’яўленне іх у стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах яны прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.3 КаАП РБ па дасягненні 16 гадовага ўзросту. Калі ўзрост адказнасці не наступіў, караюцца іх бацькі па арт. 9.4. КаАП. Таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга да 16 гадоў на вуліцах у начны час з 23.00 да 6.00.
Анатоль ЛІТАЕЎ,
начальнік ІСН РАУС.