Застаецца шэраг нявырашаных праблем
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі мер,
якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі кіравання, па сацыяльна-эканамічным развіцці Бабруйска
і Бабруйскага раёна.
Калегіяй адзначана, што тут застаецца шэраг нявырашаных праблем, якія стрымліваюць іх развіццё, не дазваляюць забяспечваць выкананне даведзеных паказчыкаў і заданняў. Пры гэтым, да вырашэння шэрагу праблемных пытанняў, у першую чаргу ў рэальным сектары Бабруйска, неабходна падключэнне адпаведных рэспубліканскіх органаў кіравання.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.