Темы

Прадпрымальніцтва па правілах

У прэс-цэнтры рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю” начальнік аддзела эканомікі

райвыканкама Алена СКОБЕЛЕВА распавяла аб асноўных прававых пытаннях ажыццяўлення

прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.

– Алена Сяргееўна, хто можа быць ІП у Беларусі?

– Індывідуальным прадпрымальнікам можа стаць любы чалавек старэй за 18 гадоў, які мае грамадзянства або від на жыхарства ў Беларусі. Непаўналетнія, старэйшыя за 16 гадоў таксама могуць стаць ІП, прайшоўшы працэдуру эмансіпацыі, гэта значыць, датэрмінова атрымаўшы поўную дзеяздольнасць.

Выключэннем з гэтага правіла становяцца:

– тыя, хто маюць забарону суда на прадпрымальніцкую дзейнасць на працягу пэўнага перыяду;

– чалавек, які не пагасіў запазычанасць, што ўзнікла па рашэнні суда;

– заснавальнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія зараз знаходзяцца ў стане банкруцтва да моманту ліквідацыі. Гэтая забарона таксама дзейнічае 3 гады пасля закрыцця арганізацыі або ІП, калі не рабіліся разлікі з бюджэтам.

– Дзе і як можна зарэгістравацца ў якасці ІП?

– Рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка праводзіцца ў аддзеле эканомікі райвыканкама – рэгіструючага органа на тэрыторыі нашага раёна.

Для гэтага патрэбны наступныя дакументы:

– заява;

– 1 каляровы фотаздымак;

– арыгінал альбо копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны;

– пашпарт.

Рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніка адбываецца па месцы яго жыхарства. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаецца ў дзень падачы дакументаў.

Пошліна за рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка складае 0,5 бв.

– Як выбраць сістэму падаткаабкладання і бухгалтарскага ўліку для ІП?

– Трэба пасля рэгістрацыі ІП наведаць падатковую інспекцыю і напісаць заяву аб выбары тыпу падаткаабкладання. У гэтым дапаможа інспектар, які замацоўваецца за кожным прадпрымальнікам у залежнасці ад адрасу дзейнасці і роду заняткаў.

Аднак выбар выгаднай формы падаткаабкладання – пытанне значна больш сур’ёзнае. Большасць ІП можа плаціць падаткі на агульных падставах, як гэта робяць буйныя арганізацыі, ужываць адзін з варыянтаў спрошчанага падаткаабкладання або плаціць адзіны падатак па ўстаноўленай фіксаванай стаўцы.

Прасцейшы апошні варыянт. Працаваць, не вядучы бухгалтэрыі, атрымліваецца толькі ў тых, хто плаціць адзіны падатак. Але плацельшчыкамі яго могуць быць не ўсе. Ён дапускаецца для ІП, якія займаюцца рознічным гандлем прадуктаў і нехарчовых тавараў, за выключэннем алкаголю, тытуню, ювелірных вырабаў і некаторых іншых; прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву: цырульнікі, рамонтнікі, будаўнікі, перавозчыкі, праграмісты, а таксама рэпетытары, перакладчыкі, медработнікі, у тым ліку стаматолагі і ветэрынары.

Агульную сістэму падаткаабкладання могуць прымяняць усе прадпрымальнікі незалежна ад вiду дзейнасцi.

– Якія крэдытныя рэсурсы даступныя для суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу?

– Большасцю камерцыйных банкаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, распрацавана шырокая лінейка банкаўскіх прадуктаў фінансавання суб’ектаў МСП за кошт уласных сродкаў:

– крэдыты ў бягучую дзейнасць: аднаразовы крэдыт, крэдытная лінія, крэдыт на выплату заробку.

Пры афармленні крэдыту банкі прапануюць індывідуальны падыход, магчымасць адтэрміноўкі асноўнага плацяжу, варыяцыі па тэрмінах фінансавання, магчымасць прадастаўлення крэдыту без закладу;

– інвестыцыйныя крэдыты;

– лізінг; лізінгавыя аперацыі з усімі відамі маёмасці (асноўныя аб’екты лізінгу: аўтатранспартныя сродкі, абсталяванне, нерухомасць);

– мікракрэдыты (авердрафт і інш.);

– партнёрскія праграмы (дзейнічаюць спецыяльныя ўмовы, пераважна паніжаныя працэнтныя стаўкі);

– рэфінансаванне;

– банкаўскія гарантыі (плацёжныя гарантыі, тэндэрная гарантыя, гарантыя на карысць БАМАП, інш.)

Існуе таксама крэдытная лінія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь (праграма “Жанчыны ў бізнесе”).

– Ці можна рамеснікам ажыццяўляць сваю дзейнасць без рэгістрацыі ІП, калі яны плануюць рэалізаваць свае вырабы праз інтэрнэт? Ці можна ім паказваць на сайце кантактныя дадзеныя прадаўца і кошт тавару?

– З 12 студзеня 2018 года (з моманту ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2017 г. № 364 “Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці” рамеснікі маюць права рэалізоўваць вырабленыя імі тавары з прымяненнем рэкламы ў сетцы інтэрнэт, гэта значыць, размяшчаць у інтэрнэце рэкламу (у тым ліку ў сацыяльных сетках шляхам стварэння груп або тэматычных старонак, размяшчэння рэкламы на ўласных інтэрнэт-сайтах ці на іншых інтэрнэт-рэсурсах), з дапамогай якой магчыма рэалізацыя вырабленых імі тавараў.

Інфармацыя аб прадукцыі, размешчаная ў інтэрнэце, з’яўляецца рэкламай, таму варта ўлічваць патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года “Аб абароне правоў спажыўцоў” і Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года “Аб рэкламе”.

Такім чынам, рэклама, з дапамогай якой рамеснік ажыццяўляе рэалізацыю вырабленых ім тавараў (у тым ліку інтэрнэт-рэклама, незалежна ад таго, дзе яна размяшчаецца, – на ўласным сайце рамесніка, на інтэрнэт-старонках груп або асабістых інтэрнэт-старонках у сацыяльных сетках ці на сайтах іншых асоб) у абавязковым парадку, акрамя іншых пералічаных звестак, павінна ўтрымліваць прозвішча прадаўца, уласнае імя, імя па бацьку і кошт тавара.

– У якой форме рамеснік можа атрымліваць аплату за сваю працу ад пакупнікоў?

– Форма прыёму аплаты за рэалізацыю рамесных вырабаў заканадаўствам не ўстаноўлена. Адпаведна, прымаць аплату за свае вырабы рамеснік можа любым зручным для сябе і пакупніка спосабам.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024