Темы

Кожны дзень сустракае з усмешкай

З твару маёра ўнутранай службы, старшага інжынера сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных

сітуацый і грамадзянскай абароны РАНС Ільі ЦІКУНОВА ніколі не сыходзіць усмешка. Ветлівы, мужны, дабразычлівы, і гэта яшчэ не ўсе эпітэты, якімі можна ахарактарызаваць гэтага маладога ратавальніка.

Ілья Цікуноў нарадзіўся ў Бялынічах. У юнацтве меў шырокае кола інтарэсаў. На выдатна скончыў дзіцячую школу мастацтваў па класах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і гітары, займаўся ў секцыі гандбола. Але па волі выпадку патрапіў у профільны клас МНС, і гэта паўплывала на выбар будучай прафесіі.

– З нашага класа ў Гомельскі інстытут МНС падавалі дакументы пяць чалавек, а паступіў толькі я адзін, – гаворыць Ілья Уладзіміравіч. – Хтосьці не прайшоў па фізічнай падрыхтоўцы, іншым не хапіла балаў. Не забуду хвалявання, калі агучылі маё прозвішча сярод залічаных. Стала адначасова і радасна ад таго, што паступіў, і крыху страшна ад думак пра будучае.

У часы студэнцтва Ілья не пакінуў свае захапленні. З’яўляючыся членам духавога аркестра і ўдзельнікам зборнай каманды КВЗ інстытута, ён не прапускаў амаль ніводнага інстытуцкага і гарадскога мерапрыемства, выступаў на розных фестывалях і конкурсах. Таксама Ілья з’яўляўся адным з рэдактараў курсавой насценгазеты.

– Мне падабалася не толькі вучыцца, але і жыць насычаным культурным жыццём, – успамінае Ілья. – У складзе духавога аркестра і зборнай каманды КВЗ наведаў усе гарады Гомельшчыны. Нават  удзельнічаў у мюзікле “Вечары на хутары паблізу Дзіканькі”, які ставілі ў рамках дыпломнай працы выпускніцы мастацкага каледжа, а таксама ў маладзёжных злётах.

Пасля заканчэння інстытута Ілья Цікуноў быў накіраваны ў Краснапольскі РАНС на пасаду інспектара дзяржаўнага пажарнага нагляду. Там зарэкамендаваў сябе як крэатыўны і пазітыўны чалавек у напрамку прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.

Праз некаторы час ён перавёўся ў родныя Бялынічы на  тую ж пасаду. Неўзабаве, дзякуючы сваёй адкрытасці і гатоўнасці ў любы момант дапамагчы людзям як словам, так і справай, ён заваяваў прафесійны аўтарытэт у арганізацыях і працоўных калектывах раёна. Яго заўсёды рады былі бачыць у любой установе, нягледзячы на тое, што ён мог прыйсці і з праверкай, а не толькі з прафілактычнай гутаркай.

У 2016 годзе Ілья Цікуноў быў пераведзены на пасаду старшага інжынера сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і дзяржаўнай абароны.

За ўзорную службу не раз быў адзначаны Ганаровымі граматамі і падзякамі абласнога ўпраўлення МНС і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

І хоць спектр клопатаў у Ільі Цікунова не малы, але ўсё ж знаходзіцца час і для захапленняў – любімых спраў па-за службай. Прытрымліваючыся актыўнай жыццёвай пазіцыі, Ілья Цікуноў з’яўляецца камандзірам маладзёжнай добраахвотнай дружыны “Гроза” (за гэта ўзнагароджаны нагрудным знакам ЦК ГА “БРСМ” “Воінская доблесць”). Акрамя таго, ён актыўны ўдзельнік ансамбля народных інструментаў “Бялынiцкiя музыкi” і народнага тэатра мініяцюр “Імпульс”, вядучы маштабных мерапрыемстваў і канцэртаў. Таксама Ілья актыўна ўдзельнічае ў спартыўным, грамадскім і культурным жыцці раёна і РАНС: у спаборніцтвах па валейболе, гандболе, шахматах, шашках, турыстычных злётах, конкурсах самадзейнай творчасці сярод органаў і падраздзяленняў МНС.

– Мне падабаецца не толькі працаваць па сваёй прафесіі, але яшчэ прыносіць у гэты свет крышачку пазітыву і добрых эмоцый, – падкрэслівае Ілья. – А яшчэ больш хочацца мець зносіны з людзьмі, бываць у цікавых месцах і адкрываць у сабе новыя магчымасці.

У 2014 годзе ў яго жыцці адбылася значная падзея – ён ажаніўся на каханай дзяўчыне Таццяне. І з таго часу яны разам ідуць па жыцці: ўдзельнічаюць у творчых праектах, будуюць дом і плануюць будучае.

– Жонка з разуменнем ставіцца да маёй службы, нават калі для гэтага  неабходна ахвяраваць асабістым часам. Хоць мы абодва творчыя людзі, стараемся падтрымліваць адзін аднаго, прыслухоўвацца не толькі да свайго меркавання. Мацаваць сямейныя адносіны – вялікая праца, і я ведаю, што разам мы справімся! – усміхаецца Ілья Цікуноў.

Святлана Магілеўчык.

Фота аўтара

                          і з асабістага архіва

                                               Ільі ЦІКУНОВА.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024