Темы

З надзеяй на будучыню, з верай у лепшае

Адыходзіць у гісторыю 2019 год. Аб тым, якім ён быў для раёна, і што чакаць у наступным, 2020-м, наша інтэрв’ю са старшынёй райвыканкама Васілём ЗАХАРЭНКАМ.

Васіль Аляксеевіч, раскажыце, калі ласка, чым запомніўся адыходзячы год для раёна, чаго ўдалося дасягнуць і над чым яшчэ трэба працаваць.

— Па-першае, хачу адзначыць, яшчэ праз некалькі першых тыдняў сваёй працы на пасадзе старшыні райвыканкама зрабіў выснову: раён эканамічна і сацыяльна развіты, хоць у апошнія гады па некаторых паказчыках здаў свае пазіцыі.

За час, які працую тут, пераканаўся, што ўсе, у тым ліку і сельгаспрадпрыемствы раёна валодаюць значным патэнцыялам – кадравым, тэхналагічным, матэрыяльна-тэхнічным.

Сёлета, як і раней, праца выканаўчай улады, калектываў прадпрыемстваў была скіравана на выкананне прагнозных паказчыкаў, умацаванне стабільнасці працы ўстаноў і арганізацый, і, канечне, на рост дабрабыту людзей, камфорту і якасці іх жыцця. Так, у гэтым годзе працягвалася праца па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і райцэнтра. Адрамантавана 53270 кв м дарог, праведзены капітальны рамонт будынкаў агульнай плошчай             5 тыс. кв м. Уведзены ў эксплуатацыю тры станцыі па абезжалезванні вады ў аграгарадках Галоўчын, Цяхцін і Вішоў, што мае для іх жыхароў вялікае значэнне, паколькі пытанне якасці пітной вады ў раёне дастаткова вострае. Забягаючы наперад, скажу, што ў наступным годзе яшчэ дзве станцыі запрацуюць у аг. Свяцілавічы і в. Заполле. Акрамя таго, свае дзверы для жыльцоў адкрыў 40-кватэрны дом па вуліцы Будаўнікоў.

Што тычыцца працы канкрэтных арганізацый, то, як і раней, добра спрацаваў калектыў ПМК-241, які паспяхова выканаў свае планы па даведзеных паказчыках, некаторыя з іх былі значна павялічаны ў параўнанні з леташнімі. На наступны год будаўнікі таксама будуць забяспечаны працай, шмат яе будзе менавіта на аб’ектах раёна, якія чакае будаўніцтва і рамонт у сувязі з Днём пісьменнасці, які ў верасні пройдзе ў Бялынічах.

Станоўча спрацавала і БУКП “Жылкамгас”, на долю якога прыходзіцца 97,3% аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі.

Значны ўклад у развіццё раёна ўнесла і райспажыўтаварыства, якое займае амаль 50% гандлёвага рынку Бялыніччыны.

На павелічэнне якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі для жыхароў раёна была скіравана дзейнасць сферы аховы здароўя. Матэрыяльна-тэхнічная база райбальніцы папоўнілася на тры апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх,тры дэфібрылятары, кардыяманіторы і інш. А літаральна днямі ў ЦРБ прывезены новы УГД-апарат высокага класа, які запрацуе ў самы бліжэйшы час. Усяго сёлета набыта новага медабсталявання на 150 тысяч рублёў.

Нельга не адзначыць і дасягненні ў галіне адукацыі, культуры і спорту. Нашы педагогі і школьнікі, спартсмены, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці на працягу года папаўнялі скарбонку ўзнагарод Бялыніччыны раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню і зрабілі яе, як і ў мінулыя гады, даволі вялікай.

Усё гэта — вынікі сумеснай і адказнай працы, а таксама шчырае жаданне прыносіць карысць зямлі, на якой мы жывём.

Сярод значных падзей адыходзячага года вылучу наведанне Бялыніччыны дэлегацыяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ на чале з Міхаілам Мясніковічам, падчас якой яе члены наведалі Машчаніцкі і Вішоўскі сельсаветы. Па выніках візіту дзейнасці сельвыканкамаў і дэпутацкага корпуса раёна па развіцці тэрыторый, садзейнічанні прадстаўнікам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і вырашэнні праблем мясцовага значэння была дадзена вышэйшая адзнака.

Безумоўна, важнай сёлетняй падзеяй сталі і выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі, якія прадэманстравалі актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыхільнасць жыхароў раёна і беларусаў у цэлым да цяперашняга курсу развіцця краіны. Для жыхароў Прыдруччыны гэта падзея адметная і тым, што дэпутатам Палаты прадстаўнікоў абраны Андрэй Ганчук, які дасюль узначальваў раённы Савет дэпутатаў. У ніжняй палаце Парламенту ён прадстаўляе інтарэсы Шклоўскай акругі № 90, куды ўваходзіць і наш раён.

Што тычыцца працы аграрнага сектару, то для сельгаспрадпрыемстваў, за выключэннем СВК “Калгас “Радзіма”, год, канечне, нельга назваць добрым. Але ёсць і станоўчыя моманты.

Так, ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна дзейнічаюць мадэрнізаваныя МТК і фермы, якія па праву можна лічыць сучаснымі тэхналагічнымі заводамі па вытворчасці малака. Грошы, укладзеныя ў іх будаўніцтва і абсталяванне, павінны прыносіць належную аддачу ў выглядзе павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака і рэалізацыі яго гатункам “экстра”. Але пакуль яшчэ праца ў гэтым накірунку вядзецца недастатковая.

Нявырашанай застаецца і праблема з захаванасцю маладняку БРЖ і невытворчым выбыццём жывёлы. Да слова сказаць, яна актуальная і для ўсёй Магілёўшчыны. Таму будзем імкнуцца наводзіць парадак і ў гэтым плане. Адно з выйсцяў заключаецца ў пабудове малазатратных ферм па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы па прыкладзе СВК “Калгас “Радзіма”.

За гэты год хлявы для дарошчвання маладняку БРЖ пабудаваны ў трох гаспадарках: 2 – у ААТ “Бялынічы”, 1 – у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і 3 на базе МТК “Іскра” ААТ “Аграсэрвіс”.

Цяпер перад кіраўнікамі гэтых сельгаспрадпрыемстваў стаіць задача забяспечыць іншыя неабходныя ўмовы для ўтрымання жывёлы ў гэтых хлявах і пачаць урэшце атрымліваць належную аддачу.

Такім чынам, для таго, каб работнікам бялыніцкіх сельгаспрадпрыемстваў пераняць станоўчы вопыт паспяховага гаспадарання ў жывёлагадоўчай галіне, далёка ездзіць не трэба. Дастаткова зазірнуць у аграгарадок Вішоў. Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў не хавае ўласныя сакрэты гаспадарання. Вішоўцы заўсёды гатовы дзяліцца сваімі лепшымі напрацоўкамі. У вёсцы Саглассе паспяхова функцыянуе малазатратная ферма па дарошчванні маладняку БРЖ. А сёлета ўведзены ў дзеянне рэканструяваны гаспадарчым спосабам МТК у вёсцы Старае Сяло, адкуль усё малако рэалізуецца гатункам “экстра”.                  І ўвогуле, у гэтай гаспадарцы шмат зроблена і робіцца для нарошчвання эканамічнага эфекту сельгасвытворчасці, умацавання матэрыяльна-тэхнічнага, тэхналагічнага і кадравага патэнцыялу, што забяспечвае пастаяннае павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці малака, мяса, кармоў для жывёлы, збожжа і рапсу. Іншымі словамі, павучыцца ёсць чаму, і гэты рэсурс мы таксама абавязкова задзейнічаем.

Адносна раслінаводчай галіны, а значыць і стварэння кармавой базы для грамадскага статку жывёлы, адзначу, што зямля ў гаспадарак у цэлым добрая і яе хапае.

Падводзячы рысу, скажу, што будзем імкнуцца пакрысе выпраўляць памылкі, навёрстваць упушчанае і аднаўляць страчанае.

— Якія задачы стаяць перад працоўнымі калектывамі раёна ў наступным годзе?

— Адна з ключавых цяперашніх задач заключаецца ў наданні большай дынамікі развіццю ўсіх галін эканомікі раёна, паляпшэнні фінансава-эканамічнай сітуацыі, даходнасці прадпрыемстваў і арганізацый.

Распрацаваны і прыняты Комплексны план развіцця Бялыніцкага раёна на 2019-2020 гады, якім прадугледжваецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і аказання паслуг, апераджальны рост прадукцыйнасці працы на кожным прадпрыемстве, у кожнай арганізацыі, стварэнне новых вытворчасцей і новых рабочых месцаў, асваенне новых відаў прадукцыі і паслуг, што прывядзе да павышэння эфектыўнасці эканомікі раёна і дазволіць атрымліваць сярэднямесячную заработную плату не менш за 1 тысячу рублёў. Да слова, працаўнікі асобных бялыніцкіх арганізацый ужо сёння яе зарабляюць. Для прыкладу, работнікі ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241”, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, механізатары, жывёлаводы, спецыялісты СВК “Калгас “Радзіма”, працаўнікі арганізацый  “Магілёўэнерга”, “Магілёўаблгаз”, “Беларуснафта”, “Белтэлекам” і інш.

Дэтальна распрацаваны і зацверджаны план развіцця аграпрамысловага комплексу раёна на 2019-2021 гады, якім прадугледжана да канца 2020 года павелічэнне вытворчасці асноўных відаў прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам.

Таксама распрацаваны індывідуальныя праграмы развіцця кожнага ААТ, прадпрыемства, установы, арганізацыі, вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстойлівае павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі, эфектыўнае гаспадаранне.

Пастаўленыя задачы будзем вырашаць у цеснай звязцы з кіраўнікамі і калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак і ўстаноў, старшынямі сельвыканкамаў, начальнікамі і спецыялістамі служб і аддзелаў райвыканкама.

Такім чынам, наша праца і надалей будзе накіравана на забеспячэнне ўстойлівасці эканамічнага развіцця і росту, замацаванне станоўчых тэндэнцый ва ўсіх сферах і галінах народна-гаспадарчага комплексу раёна, і, як вынік, на далейшае павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў Бялыніччыны.

— Галоўнай падзеяй для раёна, безумоўна, стане правядзенне Дня беларускага пісьменства…

— Сапраўды так. Наш раён з’яўляецца своеасаблівымі ўязнымі варотамі ў Магілёўскую вобласць з боку беларускай сталіцы, што і дагэтуль накладвала на яго пэўную адказнасць. А ў сувязі з Днём пісьменства гэта адказнасць узрастае ў шмат разоў. Асноўная ўвага будзе скіравана на добраўпарадкаванне райцэнтра, у выніку чаго ён стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным. Ужо цяпер горад актыўна рыхтуецца да свайго перафарматавання. Я ўпэўнены, нам многае па плячы, калі мы аб’яднаем свае сілы, і бялынічане абавязкова дастойна падрыхтуюцца і правядуць гэта свята, а ўсё, што мы зробім, будзе доўга натхняць нас і на далейшую працу для росквіту Прыдруцкага краю.

— Васіль Аляксеевіч, якія падзеі сёлетняга года сталі самымі значнымі асабіста для Вас?

— Так, сёлетні год быў значным і для мяне. Я змяніў пасаду і, як вынік, месца жыхарства. Гэта стварыла і пэўныя складанасці, галоўная з якіх у тым, што сям’я засталася ў Клімавічах — месцы, дзе я працаваў апошнія 9 гадоў. Але ў бліжэйшы час, спадзяюся, гэта пытанне будзе вырашана. А самай галоўнай і радаснай сёлетняй падзеяй стала нараджэнне двух унукаў.

— Што старшыня райвыканкама загадае пад бой курантаў?

— Як кіраўнік раёна, канечне, хачу, каб наступны год быў паспяховым, эканамічна стабільным і ўраджайным, каб усім жыхарам тут было зручна і камфортна жыць і працаваць. А ўвогуле, прыярытэты ў маім жыцці такія, як і ў любога чалавека: сям’я, здароўе, стабільнасць, мір і спакой.

Я ад усяе душы віншую жыхароў Прыдруцкага краю з наступаючым Новым годам. Няхай ён увасобіць у жыццё ўсе мары, стане годам як асабістых, так і нашых агульных перамог і дасягненняў, прынясе дабрабыт і шчасце ў кожны дом.

— Вялікі дзякуй, Васіль Аляксеевіч.

Калектыў рэдакцыі раённай газеты таксама віншуе асабіста Вас і ўсіх жыхароў раёна з Новым годам і        Раством Хрыстовым. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў і ўдачы, радасці і душэўнага цяпла. Няхай кожны дзень дорыць добры настрой, а родныя і блізкія будуць заўсёды побач.

Гутарыла Вольга НАБОКАВА.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024