Темы

Таццяна Кандрацьева 8 гадоў працуе сацыяльным работнікам РЦСАН

Напачатку студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень сацыяльнага работніка. Прадстаўнікоў гэтай, без перабольшання сказаць, самай чалавечнай прафесіі шмат і ў Бялынічах. Таццяна КАНДРАЦЬЕВА 8 гадоў працуе сацыяльным работнікам РЦСАН. Яна распавяла карэспандэнту раённай газеты пра асаблівасці сваёй працы.

Хто такі сацыяльны работнік? Слоўнікавае значэнне гэтай прафесіі гучыць вельмі суха, незразумела, дый нецікава. У нашай краіне прафесія сацыяльнага работніка па ступені павагі і прэстыжнасці далёка не на першым месцы і пра дзейнасць сацыяльных служб грамадзяне часцяком даведваюцца тады, калі ім самім спатрэбіцца дапамога. У выніку і фарміруецца суб’ектыўнае меркаванне пра ўсё, што звязана з прадстаўнікамі гэтай прафесіі.

Але за простым словазлучэннем “сацыяльны работнік” хаваецца сапраўды цэлае жыццё. Сацыяльны работнік – гэта чалавек з добрай душой і сэрцам, які ўмее любіць, спачуваць, суперажываць. Гэта ўменне быць не толькі добрасумленным работнікам, але і сядзелкай, медыцынскай сястрой, памочнікам у хатніх справах, і проста блізкім, родным чалавекам для людзей і сталага ўзросту, і для тых, чые магчымасці абмежаваныя.

– Таццяна Аляксандраўна, што ўваходзіць у вашы абавязкі?

– У мяне 8 падапечных сталага ўзросту. Я дастаўляю ім прадукты, гатую ежу, аплачваю камунальныя паслугі, купляю лекі, падтрымліваю пажылых людзей гутаркай, шчырымі словамі.

– Чым вас прыцягвае ваша прафесія?

– Наўрад ці існуе іншая сфера дзейнасці, дзе міласэрнасць, спачуванне і жыццёвая мудрасць адыгрывалі б такую важную ролю, як у сацыяльнай сферы. Сацыяльны работнік – унікальная прафесія, якая нясе ў сабе не толькі дапамогу канкрэтным людзям, але таксама дае прыклад гуманнага стаўлення да чалавека. Усё гэта не можа не выклікаць павагі і пазітыўных адносінаў да гэтай прафесіі.

– Ёсць нейкія прафесійныя складанасці?

– Нас цэняць тыя людзі, да якіх мы прыходзім. А вось іншыя часта гэтага не разумеюць. Многія думаюць, што мы клапоцімся аб старых таму, што хочам, каб яны перапісалі на нас сваю маёмасць. Гэта крыху засмучае. Але галоўнае ўсё ж, што нашы падапечныя нас паважаюць. Для іх мы як родныя дзеці, яны заўсёды рады нас бачыць. Іншыя ж не асабліва разумеюць, на колькі гэта праца патрэбная. Яны не ведаюць, як складана даводзіцца састарэлым і адзінокім. Да гэтага таксама трэба прывыкнуць.

– Што б вы хацелі сказаць тым, хто збіраецца абраць такую ж прафесію, як у вас?

– Скажу шчыра: будзе нялёгка. Акрамя вялікіх фізічных нагрузак трэба ўмець пасябраваць з чалавекам, звыкнуцца з яго характарам, зрабіць так, каб яму было камфортна з вамі. Чалавек, які вырашыў стаць сацыяльным работнікам, павінен валодаць такімі якасцямі як прыязнасць, міласэрнасць, спачуванне, настойлівасць, цярпенне, працавітасць, вынослівасць, стараннасць.

Ты разумееш, што падтрымліваеш людзей, дапамагаеш ім, і гэта прыносіць табе радасць.

                         Гутарыў Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

         Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024