Темы

З арыенцірам на леташнія дасягненні

2019 год для працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма” стаў чарговай знакавай вышынёй у сацыяльна-эканамічным развіцці гаспадаркі – паспяховай на Магілёўшчыне і адной з лепшых у Беларусі.

Напрыканцы мінулага тыдня ў Вішове прайшоў справаздачны сход, на якім упаўнаважаныя калектываў структурных падраздзяленняў гаспадаркі падсумавалі вынікі працы СВК “Калгас “Радзіма” за 2019 год, намецілі канкрэтныя задачы на бягучы – па ўсіх сферах і кірунках вытворча-гаспадарчай, сацыяльна арыентаванай дзейнасці.

У справаздачным дакладзе старшыня сельгаспрадпрыемства  Аляксандр Лапацентаў заўважыў, што за мінулы год тэмп росту вытворчасці валавай прадукцыі склаў 110 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга. На яго думку, гэта вельмі выдатны паказчык, паколькі разлічвалі на прырост яе ў межах 3-4 працэнтаў, што таксама дастаткова, каб забяспечваць станоўчую дынаміку вытворчасці сельгаспрадукцыі і добрыя заробкі работнікам, а таксама далей развіваць гаспадарку. Таму адна з найважнейшых задач 2020 года для ўсяго працоўнага калектыву з’яўляецца наступная: утрымаць гэту пазіцыю, а калі ўдасца, то і пераўзысці яе.

Як вядома, зарплату не атрымліваюць, а зарабляюць. Арыфметыка тут простая і зразумелая: больш і якасна зробіш, больш і ў сямейны бюджэт патрапіць грошай. А сярэднямесячная заработная плата работнікаў СВК “Калгас “Радзіма” за 2019 год склала 1162 рублі.

Дык жа і плаціць было з чаго!

Вядома, грошы зарабляюць людзі, калектыў, які дысцыплінай згуртаваны і моцны. Патрабаванні для ўсіх у СВК “Калгас “Радзіма” справядлівыя, умовы для працы – роўныя. Гэта тая аснова, якая пакладзена ва ўзаемадзеянне як унутры калектываў структурных падраздзяленняў, так і па лініі кіраўнікі, спецыялісты, работнікі. Праўленне гаспадаркі робіць усё магчымае, каб працаўнікі яе зараблялі дастойную зарплату. Тут выпрацавана цэлая матывацыйная сістэма, дзейнічае празрысты механізм налічэння надбавак і даплат. Іншымі словамі, кожны ведае, як зарабіць паболей, і што для гэтага трэба зрабіць.

Рэнтабельнасць вытворчасці сельгаспрадукцыі ў СВК “Калгас “Радзіма” за 2019 год склала 35 працэнтаў, продажаў – 20,8 працэнта.

Валавая вытворчасць малака была забяспечана на ўзроўні 16348 тон, альбо атрымана яго па 7730 кілаграмаў ад кожнай каровы. Таварнасць сырадою захавалася на адзнацы 90 працэнтаў, і ўсё яно рэалізавана на перапрацоўку толькі гатункам “экстра”.

Ялавічыны было прададзена 1686 тон.

Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме адной галавы буйной рагатай жывёлы склалі па 637 грамаў. На вядомай малазатратнай жывёлагадоўчай ферме ў вёсцы Саглассе жывёла штодзённа прыбаўляла ў вазе па 900 грамаў. Гэты паказчык сведчыць аб высокай эфектыўнасці яе, дзе жывёла кругласутачна ўтрымліваецца ў вольным выгуле пры самых мінімальных затратах на яе догляд і абслугоўванне вытворчых памяшканняў.

У цэлым, рэнтабельнасць жывёлаводчай галіны, якая ў структуры вытворчасці сельгаспрадукцыі гаспадаркі займае долю ў 71 працэнт, была забяспечана на ўзроўні 27 працэнтаў, ці 3,5 % плюс да папярэдняга года.

Кажучы аб рэзервах павелічэння вытворчасці і рэалізацыі малака і ялавічыны, Аляксандр Лапацентаў бачыць іх найперш у далейшым удасканаленні кармавой базы і рацыёну жывёлы, аптымізацыі структуры пасяўных плошчаў, шырокім выкарыстанні самых перадавых тэхналогій і найноўшых распрацовак як у раслінаводстве, так і на фермах, ва ўдасканаленні матывацыйнага механізму. 

У якасці аднаго з яскравых прыкладаў гаспадарання ён прывёў тактыку вырошчвання рапсу. Летась яго насення сабралі 3,5 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці па 34 цэнтнеры з гектара. Узведзена лінія па атрыманні рапсавага алею, жмых выкарыстоўваецца ў якасці энергетычнай дабаўкі для кармлення буйной рагатай жывёлы, частка якога ідзе таксама і на продаж, што прыносіць калгасу дадатковыя грошы. Па словах кіраўніка гаспадаркі, новы кірунак вытворчасці аказаўся вельмі прыбытковым, эфектыўным і значна пераўзышоў садаводчую галіну.

Падрабязна спыніўся кіраўнік сельгаспрадпрыемства і на дзейнасці калгасных станцый тэхабслугоўвання і рамонту рухавікоў, якія пачалі дзейнічаць у мінулым годзе. Яны закліканыя прадаўжаць жыццё трактарам і аўтамашынам. За мінулы год праз станцыю тэхабслугоўвання прайшоў 51 трактар, былі таксама адрамантаваны 47 рухавікоў і 30 сістэм паліўнага абсталявання. Але гэта не мяжа.

Прааналізаваў Аляксандр Лапацентаў і дзейнасць брыгад па працаёмкіх працэсах, якая з’яўляецца своеасаблівай хуткай тэхнічнай дапамогай для многіх структурных падраздзяленняў, будаўнічай. Толькі за мінулы год у гаспадарцы было прыгатавана і выкарыстана 1868 кубаметраў бетону. Калгасныя будаўнікі правялі рэканструкцыю малочна-таварнай фермы ў Старым Сяле, пабудавалі шэсць сянажных траншэй, канюшню, памяшканне склада для мінеральных угнаенняў, абсталявалі дзве вагавыя пляцоўкі… Сёлета плануецца ўзвесці цялятнік, амбар для захоўвання рапсу, дзве сянажныя траншэі, выканаць значны аб’ём рамонтных работ…

– Сёння той жыве, хто будуе, – выразна абазначыў кіраўнік сельгаскааператыва стратэгічную лінію развіцця СВК “Калгас “Радзіма” на бліжэйшы год і перспектыву. – А вядзенне будаўніцтва гаспадарчым спосабам абыходзіцца нам у тры разы танней, чым атрымалася б па генпадрадзе.

Кажучы аб калгаснай працоўнай моладзі, а гэта 90 чалавек, альбо трэць калектыву, Аляксандр Лапацентаў заклікаў праўленне гаспадаркі і адпаведныя структуры больш разнастайваць яе вольны час, актыўней і напорысцей шукаць новыя формы карыснага і цікавага занятку яе па вечарах, пры гэтым неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на якасць, арыгінальнасць, цікавасць і запатрабаванасць такіх мерапрыемстваў. А самае важнае, іх патрэбна арганізоўваць на пастаяннай аснове і сістэмна.

– Праца з нашай моладдзю павінна праводзіцца на тым узроўні, на якім яна абавязана быць, зыходзячы з патрабаванняў часу і яе інтарэсаў, – адзначыў Аляксандр Лапацентаў.

– Гэта зусім невялікія грошы, – прызнаўся старшыня сельгаспрадпрыемства. – А вось аддача ад іх высокая, у тым ліку і ў выхаваўчым, духоўна-маральным кірунках. Таму школу і вучняў, установы культуры і медыцыны, дзіцячы садзік падтрымлівалі і будзем ім дапамагаць.

У праграме вытворча-сацыяльнага развіцця СВК “Калгас “Радзіма” на бягучы год знайшлі сваё месца як вытворчыя паказчыкі, так і задачы па добраўпарадкаванні, падтрыманні ў належным стане не толькі аграгарадка Вішоў, але і вёсак, што знаходзяцца на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства. Аказаўся пачутым пасыл кіраўніка гаспадаркі і аб значным скарачэнні, аж да поўнай ліквідацыі, пагадзіннай аплаты працы, месца якой павінна заняць здзельная. Новыя карэкціроўкі ўносяцца ў сістэмы заахвочвання працаўнікоў, а таксама і спагнання  за дапушчаныя імі парушэнні працоўнай, тэхналагічнай дысцыплін, правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Па завяршэнні справаздачнага сходу для яго ўдзельнікаў і ўсіх жадаючых самадзейныя артысты РЦК далі цікавы канцэрт.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара. 

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024