Темы

А правілы выконваць трэба!

З 10 красавіка ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Беларусі аб увядзенні на тэрыторыі краіны на перыяд распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі абмежавальнага мерапрыемства –

самаізаляцыі.

Абмежаванні датычацца грамадзян Беларусі, іншаземцаў, асоб без грамадзянства, якія прыбываюць у краіну з дзяржаў з неспрыяльнай эпідсітуацыяй па COVID-19, мелі (маглі мець) кантакты з асобамі, у якіх выяўлены інфекцыйныя захворванні (1 і 2 узроўняў) ці яны з’яўляюцца носьбітамі ўзбуджальнікаў гэтых інфекцый, а таксама людзей, якія знаходзяцца ў стадыі выздараўлення пасля перанесеных інфекцыйных захворванняў.

Тэрмін самаізаляцыі – ад 14 дзён у грамадзян, якія прыбылі з-за мяжы, і кантактаў першага ўзроўню. У кантактаў другога ўзроўню – пры выяўленні аднаго альбо некалькіх рэспіраторных сімптомаў на перыяд іх наяўнасці. Па рашэнні ўрача тэрмін самаізаляцыі можа быць прадоўжаны.

Усім жыхарам раёна, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, уручаны патрабаванні, каб яны заставаліся дома, растлумачаны правілы знаходжання на самаізаляцыі. Супрацоўнікі райЦГЭ і міліцыі наведваюць падуліковых грамадзян, правяраюць, як яны выконваюць рэжым. Да адной з такіх паездак далучылася і карэспандэнт раённай газеты “Зара над Друццю”.

Члены рэйдавай групы з райЦГЭ і РАУС наведалі жыхароў сельскіх населеных пунктаў Ланькаўскага сельсавета, якія нядаўна вярнуліся з Расійскай Федэрацыі. 14 красавіка ім былі ўручаны паведамленні аб самаізаляцыі.

– Стараюся як мага меней бываць на вуліцы, нікуды не выходжу, – паведаміў удзельнікам рэйдавай групы Дзмітрый А.

– Сачыце за сваім здароўем, неадкладна паведамляйце, калі раптам з’явяцца сімптомы прастуднага захворвання, – папярэджвае яго памочнік урача-гігіеніста Алена ПАЛУДА. – І, выходзячы на вуліцу, апранайце маску.

– Мы папярэджваем грамадзян аб тым, каб яны абмяжоўвалі свае кантакты, наведвалі грамадскія месцы: аптэку ці бліжэйшы прадуктовы магазін толькі ў выпадку крайняй неабходнасці, – тлумачыць Алена Аляксандраўна. – Мера гэта вымушаная, але, між тым, дзейсная. У першую чаргу звяртаемся да свядомасці людзей, якія павінны самаізалявацца, бо яны, самі таго не ведаючы, могуць быць пераносчыкамі інфекцыі. Тыя, хто парушае рэжым самаізаляцыі, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

У асноўным, па словах Алены Палуда, амаль усе падуліковыя грамадзяне выконваюць патрабаванні медыкаў і санстанцыі. Але часам выяўляюцца і парушальнікі абмежавальнага рэжыму.  Падчас рэйдавай праверкі двух жыхароў з               в. Лубяны і аг. Іскра, якія павінны былі знаходзіцца на самаізаляцыі, па месцы жыхарства не аказалася. Калі ж іх месцазнаходжанне было ўстаноўлена, патлумачыць свае дзеянні яны не змаглі. У адносінах да іх праваахоўнікі распачалі адміністрацыйны працэс па арт. 23.4 КаАП РБ.

Усяго па стане на 20 красавіка праваахоўнікамі выяўлены 4 парушэнні рэжыму самаізаляцыі. Адміністрацыйныя працэсы распачаты па арт. 23.4 КаАП у адносінах да чатырох жыхароў раёна.

Згодна арт. 16.8 КаАП, парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур цягнуць накладанне штрафу памерамі да 30 бв. А непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, згодна арт. 23.4 КаАП, караецца штрафам, памерам ад 2 да 50 бв ці адміністрацыйным арыштам. Тым, хто афіцыйна працаўладкаваны і не парушае рэжым самаізаляцыі, аплачваецца лісток непрацаздольнасці. Калі ж выяўляюцца парушэнні, то аплата “бальнічнага” зніжаецца на 50%.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024