Темы

Галоўны чалавек у вёсцы

Узаемная дапамога, падтрымка, разуменне і павага – тыя складнікі, без якіх немагчыма камфортная вясковая атмасфера. Усё, як у сям’і, – дружнай і згуртаванай. У гэтым перакананы стараста вёскі Асавец Цяхцінскага сельсавета Сяргей ЛАХТАНАЎ.

Пагутарыць з ім карэспандэнт раёнкі вырашыла не выпадкова. Раённы Савет дэпутатаў     узнагародзіў Сяргея Лахтанава Падзячным лістом – за актыўную грамадскую працу, вялікі асабісты ўнёсак у вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння аднавяскоўцаў і за ажыццяўленне работ па навядзенні парадку і добраўпарадкаванне населенага пункту.

Стараста ў вёсцы як гаспадар у доме, – справядліва заўважыў старшыня Цяхцінскага сельсавета Аляксандр ЦЫБУЛЬСКІ. – З аднаго боку, ён павінен бачыць усе непаладкі ў гэтым “доме” і клапаціцца аб яго санітарна-тэхнічным стане, з другога – фарміраваць сярод насельніцтва здаровы мікраклімат, старацца, каб людзям утульна і камфортна жылося, з трэцяга – арганізоўваць вяскоўцаў на добрыя справы, з чацвёртага – працаваць па папярэджанні сямейнага гвалту. З усімі гэтымі абавязкамі стараста вёскі Асавец Сяргей Лахтанаў спраўляецца выдатна.

Чалавек ён аўтарытэтны, ініцыятыўны і настойлівы. Вяскоўцы ўжо прывыклі ў першую чаргу раіцца са старастам, а потым ісці ў сельскі Савет. Напрыклад, дарогу ад снегу прачысціць, дастаць вядро, якое ўпала ў калодзеж, купіць лекі, пакалоць дровы… Але і Сяргею Паўлавічу даводзіцца звяртацца па дапамогу да сваіх аднавяскоўцаў. Стараста арганізуе суботнікі, у якіх і сам прымае непасрэдны ўдзел, зімой абследуе стан пячнога ацяплення ў дамах пажылых, адзінокапражываючых людзей і сем’яў, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку, даводзіць аднавяскоўцам інфармацыю ад раённай улады. Адным словам, з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы мясцовага самакіравання.

– Вясной мой галоўны клопат – навесці парадак на могілках, – падзяліўся бліжэйшымі планамі Сяргей Лахтанаў.  – Працы кожны год хапае: высекчы хмызняк, прыбраць смецце, паправіць агароджу. І вяскоўцы таксама праяўляюць ініцыятыву, уключаюцца ў добраўпарадкавальную працу.

У Асаўцы Сяргей Паўлавіч ведае кожны куток, таму што нарадзіўся тут і вырас. Пасля школы паступіў у Віцебскую ветэрынарную акадэмію, год адвучыўся і яго прызвалі ў армію. Пасля тэрміновай службы ў “ветэрынарку” вяртацца не захацеў, пераехаў жыць у Барысаў. Там працаваў на фабрыцы па вырабе піяніна. Потым вярнуўся на малую радзіму. Жыхары Асаўца выбралі яго старастам і больш за 15 гадоў давяраюць яму свае клопаты. Без лішняй сціпласці можна сказаць, што ён у вяскоўцаў нарасхоп.

– А як пакінеш пажылых людзей? У характары ў мяне з дзяцінства закладзена, што старым трэба дапамагаць.

Цяпер Сяргей Лахтанаў працуе вартаўніком у ААТ “Новая Друць”. Там жа бухгалтарам шчыруе і жонка Наталля. Разам яны ўжо 25 гадоў. Выхавалі дзвюх прыгажунь-дочак, якія радуюць бацькоў сваімі поспехамі ў працы і вучобе.

Запытала ў Наталлі, як яна ставіцца да таго, што муж увесь час у клопатах не толькі па доме, а і аб усёй вёсцы.

– За гэтыя гады прывыкла ўжо, – усміхаецца жанчына. – Ён малайчына, нікому ніколі не адмовіць у дапамозе. Добры сем’янін, мы з дочкамі ганарымся ім.

                                      Аліна ЦЫГАНІЙ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024