Темы

Незаменны спецыяліст на ферме

Павышэнне якасці прадукцыі мае першачарговае значэнне для сельскагаспадарчых арганізацый.

Малако, перш чым патрапіць на наш стол, праходзіць складаны шлях тэхнічнай апрацоўкі. На ўсіх этапах асаблівая ўвага надаецца лабараторнаму аналізу і кантролю якасці як сыравіны, так і гатовага прадукта. І першым у гэтай складанай сістэме знаходзіцца лабарант сельскагаспадарчай арганізацыі. Без такога спецыяліста не абыходзіцца ні адна гаспадарка. Дзякуючы сучасным магчымасцям аналізу малака непасрэдна ў гаспадарцы можна аператыўна вызначыць недахопы ў кармленні і доглядзе жывёлы і ўнесці адпаведныя карэктывы ў працу той ці іншай малочна-таварнай фермы.

Вольга БАГАТАВА, лабарант ААТ “Аграсэрвіс”, дасканала ведае сваю працу. За шэсць гадоў яна вывучыла ўсе тонкасці няпростай спецыяльнасці, якая патрабуе ўважлівасці, акуратнасці і глыбокіх ведаў у галіне лабараторных даследаванняў.

Родам Вольга Уладзіміраўна з Калінкавічаў. Адпаведную адукацыю маладая жанчына атрымала ў Бялыніцкім прафесійным ліцэі № 17, а пасля вучобы яна вырашыла застацца на радзіме маці, на Бялыніччыне.

– Якасць малака залежыць ад корму, які правільна і своечасова падрыхтавалі, збалансавалі на спажыўных рэчывах і далі карове. А калі жывёла будзе здаровай, то і малако яна будзе даваць добрае, – распавядае Вольга Багатава.

Цяперашнія стандарты вельмі жорсткія, і гэта цалкам разумее лабарант ААТ “Аграсэрвіс”. Таму, што тычыцца акуратнасці, выканальнасці і адказнасці яна патрабавальная як да сябе, так і да работнікаў малочна-таварных ферм. Лічыць, што на якасць малака, у асноўным, уплывае чалавечы фактар. Таму кожны аператар машыннага даення, каб атрымаць малако добрай якасці, павінен строга выконваць пэўныя патрабаванні. А промах аднаго чалавека можа адбіцца на ўсім калектыве. Вольга Багатава, працуючы на адным месцы, асвоіла і іншыя спецыяльнасці. На малочна-таварным комплексе яна можа выканаць работу аператара машыннага даення, ведае, як дапамагчы ветэрынару ці накарміць жывёлу. Вольга прыкладае шмат сіл, каб якасныя паказчыкі малака былі як мага вышэйшымі і ў цэлым павялічваўся фінансавы стан роднага сельгаспрадпрыемства.

Любую працу ў сельскай гаспадарцы не назавеш лёгкай, таму тут працуюць людзі, якія не баяцца ніякіх цяжкасцяў, адданыя сваёй прафесіі, малой радзіме і роднай зямлі.

– Вольга Багатава зарэкамендавала сябе як адказны супрацоўнік. Яна валодае вялікім аб’ёмам ведаў па спецыяльнасці. З пачатку гэтага года аб’ём вытворчасці малака гатункам “экстра” ў нашым сельгаставарыстве склаў 94%. У гэтым ёсць і яе заслуга. Лабараторны аналіз, кантроль за якасцю. Усім гэтым займаецца Вольга Уладзіміраўна. У калектыве яе любяць і паважаюць, яна заўсёды гатова прыйсці на дапамогу, – адзначыў Аляксандр Паддубскі, намеснік дырэктара ААТ “Аграсэрвіс”.

Вольга Багатава не толькі паважаны і важны працаўнік сельгаспрадпрыемства. Яна добрая жонка і клапатлівая маці, якая за кароткія перапынкі сваёй штодзённай працы стараецца даць максімум увагі родным і блізкім.

        Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024