Темы

Той бераг дзяцінства, дзе гучыць акардэон

Мікіта НІЗАЎЦОЎ пакарае адразу шчырай усмешкай і дапытлівым позіркам. І яшчэ дадайце да гэтага выдатнае валоданне акардэонам. Прычым, важыць гэты музычны інструмент звычайна, у залежнасці ад мадэлі, да 15 кг.

Тры гады таму на праслухоўванне ён прыйшоў разам з маці. Нягледзячы на зусім юны ўзрост, Мікіта ўжо цалкам ведаў, што хоча вучыцца ў музычнай школе па класе акардэона.

– Гэта быў яго выбар яшчэ з дзяцінства. Калі ён быў маленькім, у нас быў цацачны гармонік, ён заўсёды з ім гуляў, – дзеліцца ўспамінамі маці Мікіты Аксана НІЗАЎЦОВА. – Вельмі важна разумець: самае лепшае, што мы можам даць сваім дзецям, – гэта час, праведзены разам. Натхніць дзіця, дапамагчы яму знайсці сябе, паверыць у свае сілы, падтрымаць – кожнай маці абавязкова неабходна знаходзіць на гэта час!

Аксана Міхайлаўна не проста прыклад для свайго сына. Яна – памочнік і строгі крытык у яго падрыхтоўцы да ўрокаў, канцэртных выступленняў.

Аддаць належнае варта і дырэктару дзіцячай школы мастацтваў, выкладчыку юнага музыканта Таццяне ГАРНАСТАЙ. Шмат сіл і энергіі ўкладае яна ў тое, каб кожны вучань змог сябе рэалізаваць, паверыў у свае сілы і поспех.

Назіраючы за падрыхтоўкай да выступленняў, заўважыла, што паміж вучнем і выкладчыкам існуе нейкая нябачная, але моцная і незвычайна ўстойлівая сувязь. Калі не трэба лішніх слоў, жэстаў, падказак: усё гэта вучань знаходзіць у позірку настаўніка. У Мікіты з яго выкладчыкам вельмі добрыя, даверлівыя адносіны. Таццяна Вячаславаўна называе яго здольным і працавітым вучнем. Калі Мікіта быў яшчэ першакласнікам, ніколі не дазваляў сабе капрызіць, нават выгляду не падаваў, наколькі цяжка яму не толькі іграць, але проста трымаць інструмент.

Нягледзячы на свой узрост, юны музыкант пастаянна прымае ўдзел ва ўсіх конкурсах і алімпіядах. У раённым конкурсе песеннай творчасці “Піянерыя спявае” выступаў з песняй “Смуглянка”. Па выніках конкурсу “Алімпіс 2020 – Вясновая сесія” Мікіта атрымаў 5 дыпломаў за прызавыя месцы.

– Калі ў першы раз прыйшоў у музычную школу, крыху баяўся, а потым асвоіўся. Вельмі добра, што тут кожны можа выбраць інструмент па душы, – распавядае Мікіта. – Каб чагосьці дасягнуць, аднаго таленту ў любой справе мала: трэба яшчэ і ўпартая праца, і блізкія людзі побач – для падтрымкі. А гэта мне забяспечана: мама і бабуля заўсёды дапамагаюць. Яны – мае самыя чаканыя слухачы на канцэртах. Мне страшна, калі ў зале няма людзей, а калі яна запоўнена, гэта надае спакой, упэўненасць і жаданне дарыць радасць.

На пытанне, ці не цяжка яму сумяшчаць дзве школы адразу, адказвае, што наадварот, гэта дысцыплінуе, вучыць дакладна разлічваць свой час.

                          Аліна ЦЫГАНІЙ.

                          Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024