Фестываль “Вялікая бард-рыбалка” ў 2020 годзе праводзіцца не будзе

Абласны музычны фестываль “Вялікая бард-рыбалка” ў 2020 годзе праводзіцца не будзе. Такое рашэнне прынята Магілёўскім аблвыканкамам у мэтах папярэджання распаўсюджвання на тэрыторыі Магілёўскай вобласці інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
“Вялікая бард-рыбалка” на Чыгірынскім вадасховішчы ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці звычайна праходзіла ў канцы ліпеня. Арганізатары фестывалю: Магілёўскі аблвыканкам, Быхаўскі райвыканкам, абласны Грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму, творчае аб’яднанне “сваё асяроддзе” і Палац культуры вобласці.
Рашэнне аб неправядзенне ў 2020 годзе фестывалю было прынята аблвыканкамам 1 чэрвеня і 5 чэрвеня афіцыйна апублікавана ў газеце «Магілёўскія ведамасці».
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.