Темы

Школа высокіх пачуццяў і захапленняў

Так можна назваць Цяхцінскі філіял дзіцячай школы мастацтваў, у якім займаюцца 39 дзяцей.

Хачу правесці экскурсію па незвычайных класах ДШМ і ў часе гэтага падарожжа стану на некалькі хвілін карэспандэнтам.

Адчыняю высокія масіўныя дзверы будынка школы мастацтваў і прама ў калідоры на вочы трапляюць шматлікія вучнёўскія дыпломы і падзякі за ўдзел у разнастайных мерапрыемствах і конкурсах. З цікаўнасцю разглядаю фотаздымкі канкурсантаў і літаральна заміраю перад афішамі тэатральнага аддзялення: “Чырвоны Капялюшык”, “Новы Калабок”, “Кветкі пад ліўнем”… Гэтыя пастаноўкі дзеці і педагогі развучылі за апошні час.

Заходжу ціхенька ў клас, каб не перашкодзіць заняткам па сцэнічнай мове, і чую выразнае вымаўленне скорагаворак:

– На двары трава, на траве дровы…

– Кукушка кукушонку купила капюшён…

– Карл у Клары скраў каралы…

Гэта малодшая група тэатральнага аддзялення шліфуе дыкцыю. А вось па абодва бакі стала сёлетнія выпускнікі ДШМ паўтараюць маналог В.Гафта “Тэатр”.

Міжволі падумалася: як у сапраўдным тэатры! У наступным навучальным годзе дзеці абавязкова пакажуць свае галоўныя спектаклі – па п’есе беларускага драматурга Л.Рублеўскай “Янук, рыцар Мятлушкі” і на рускай мове – “Волшебник изумрудного города”. У пастаноўках заняты ўсе 16 навучэнцаў тэатральнага аддзялення.

З кабінета насупраць даносяцца чароўныя гукі музыкі. П’еса наскрозь пранізана вясновым настроем, радасцю абуджэння прыроды і жыцця. На акардэоне выконвае “Грацыэлу” Аліна ЗАЛАТУХІНА, выхаванка настаўніцы Іны ШТРУБА.

– Аліна, – пытаюся ў дзяўчынкі, – раскажы, як трапіла на інструментальнае аддзяленне ДШМ?

– Займацца музыкай марыла даўно, яшчэ ў малодшых класах хацела навучыцца іграць на гітары, але паколькі класа па гэтым інструменце не было, мама параіла паспрабаваць асвоіць акардэон.

– Не шкадуеш?

– Ніколечкі. Вельмі люблю музыку. Мне падабаецца іграць у ансамблі са сваёй настаўніцай. Разам мы выконвалі кампазіцыю з оперы                  А. Рыбнікава “Юнона і Авось”, а цяпер рыхтуем музычны твор з кінафільма “А зори здесь тихие”.

– Ты  выдатніца, удзельніца і лаўрэатка музыкальных конкурсаў, а яшчэ і пераможца раённай алімпіяды па беларускай мове. Як усё паспяваеш?

– Думаю, дапамагае музыка. Пасля ўрокаў абавязкова прысвячаю час любімаму захапленню.

У кабінет харэаграфіі забягае некалькі дзяўчынак у балетных касцюмах. Харэограф Ала КУШНЯРОВА працуе разам з імі над танцам “Бульба – хоп”. Дзеці з задавальненнем выконваюць танцавальныя эцюды, паўтараюць жвавыя рухі гэтага беларускага танца, шчыра ўсміхаюцца. Яны радуюць бацькоў і гледачоў  добрым настроем і яркімі выступленнямі. Сапраўды, канцэрты філіяла дзіцячай школы мастацтваў высока ацэньваюць не толькі бацькі, але і ўсе жыхары нашага аграгарадка. А дзеці з радасцю займаюцца творчасцю. Школа мастацтваў не толькі развівае творчыя здольнасці вучняў, але і выхоўвае ў іх разуменне прыгожага, сапраўдныя высокія пачуцці.

         Вольга АСТАФ’ЕВА,

         педагог дадатковай адукацыі ДШМ.

            Фота з архіва ДШМ.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024