Темы

На “перадавой” вырашэння вясковых праблем

Старшыня сельвыканкама – асоба для жыхароў сельскай мясцовасці значная. Менавіта да яго ў першую чаргу са сваімі праблемамі і скаргамі звяртаюцца вяскоўцы.Галоўчынскі сельсавет абядноўвае 21 населены пункт, дзе налічваюцца 483 жылыя дамы, у якіх пражываюць 1278 чалавек. З іх 686 – працаздольныя, 390 пенсіянераў і 202 непаўналетнія. За апошнія два гады на тэрыторыі сельсавета нарадзіліся 20 дзяцей, зарэгістраваны 10 шлюбаў. Памерлі 36 жыхароў.

Аб тым, чым жыве сельсавет, якія праблемы часцей за ўсё хвалююць яго жыхароў і як яны вырашаюцца, у гутарцы з карэспандэнтам раённай газеты распавядае старшыня яго Аляксандр ЛЯЎКОВІЧ.

Пытанні добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў былі і застаюцца ў прыярытэце дзейнасці сельсаветаў, а ў год малой радзімы яны асабліва актуальныя

– Сапраўды. Навядзенне парадку і добраўпарадкаванне – адзін з галоўных кірункаў у працы сельвыканкама. Ён уключае ў сябе мноства мерапрыемстваў: ад абкосу травы і ўладкавання малых архітэктурных форм да ліквідацыі небяспечных дрэў, рамонту шахтных калодзежаў, агароджы на могілках, утрымання дарожнага пакрыцця, вулічнага асвятлення і іншыя. Трэба адзначыць, што ўсе гэтыя мерапрыемствы ўключаны ў гадавы план і іх рэалізацыя залежыць ад напаўнення бюджэту і фінансавання.

Не менш важныя напрамкі ў працы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў – гэта ўвод у севазварот невыкарыстоўваемых земляў, памяншэнне колькасці пустуючага і старога жылля.

За мінулы перыяд бягучага года на тэрыторыі сельсавета ўключана ў севазварот 2,5 гектара невыкарыстоўваемых земляў, знесены два трухлявыя дамы, прынята рашэнне аб зносе яшчэ шасці. Акрамя таго, адрамантавалі два калодзежы, замянілі 300 м п агароджы ў  аг. Галоўчын, ліквідавалі восем небяспечных дрэў.

Што да падтрымання належнага санітарнага парадку ў грамадскіх месцах і на падворках грамадзян, то тут мы шырока выкарыстоўваем практыку правядзення санітарных дзён, што праходзяць кожны чацвер, і суботнікаў, якіх сёлета правялі два.

З якімі пытаннямі і праблемамі жыхары сельсавета звяртаюцца найчасцей?

– Самымі праблемнымі застаюцца пытанні рамонту і ўтрымання калодзежаў. Іх, дарэчы, на тэрыторыі сельсавета –129. 20 з іх патрабуюць рамонту. Крыху радзей жыхары звяртаюцца наконт выдалення небяспечных дрэў у населеных пунктах і на могілках, адлову бадзячай жывёлы. Такія звароты вырашаем у звязцы з РАНС, ПМК-241, ААТ “Бялынічы” і іншымі арганізацыямі раёна.

Якія меры прымаюцца па прадухіленні злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама па рэалізацыі Дэкрэта № 18?

– З пачатку года на тэрыторыі сельсавета зарэгістраваны 7 злачынстваў, большасць з іх – крадзяжы. Сельвыканкам прымае ўсе, прадугледжаныя заканадаўствам, прафілактычныя меры. Так, створаны і працуе савет грамадскага пункта аховы правапарадку, добраахвотная дружына. Арганізаваны сумесныя дзяжурствы ў населеных пунктах. На сходах у вёсках праводзім работу з насельніцтвам па пытаннях захаванасці іх уласнасці, інфармуем аб грамадзянах, схільных да супрацьпраўных дзеянняў. З апошнімі рэгулярна праводзім прафілактычную працу на пасяджэннях СГПАП. З пачатку года прайшлі 4 пасяджэнні, на якіх разгледжаны паводзіны 25 чалавек, з іх 5 – раней судзімыя. Нельга не адзначыць, што гэта праца прыносіць свае станоўчыя вынікі. Траім жыхарам сельсавета аказана дапамога па працаўладкаванні, двое пазбавіліся ад алкагольнай залежнасці праз кадзіраванне.

Абавязаных асоб па Дэкрэце                № 18 на тэрыторыі сельсавета няма, аднак у трох сем’ях 12 дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі таксама сумесна з работнікамі ўстаноў адукацыі праводзіцца праца па выхадзе з той сітуацыі, у якой яны апынуліся.

– Яшчэ адной важнай задачай сельвыканкама з’яўляецца стварэнне бяспечных умоў пражывання грамадзян. Як працуеце ў гэтым кірунку?

– Гэту функцыю ажыццяўляе назіральная камісія. У склад яе ўваходзіць 9 чалавек, якія займаюцца праверкай домаўладанняў на прадмет выканання правілаў выкарыстання пячнога ацяплення, электра- і газавага абсталявання.

Сёлета, зрэшты, як і кожны год, члены камісіі абследавалі ўсе дамы і кватэры на тэрыторыі сельсавета. Па выніках праверкі гаспадары 13 дамоў правялі рамонт пячнога ацяплення, у 7 домаўладаннях прывялі ў парадак электраправодку, замянілі 5 газавых пліт, устанавілі          9 АПА. Дзецям, чые пажылыя бацькі пражываюць адны, для аказання ім дапамогі па ліквідацыі небяспечных для іх жыцця недахопаў сельвыканкам накіраваў 12 лістоў. У пяці выпадках гаспадароў дамоў за ігнараванне прадпісанняў давялося прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Трэба адзначыць, што па выніках працы за 2019 год наша аглядальная камісія заняла 2 месца ў раённым спаборніцтве.

– Для жыхара вёскі асабістая падсобная гаспадарка з’яўляецца, так бы мовіць, гарантыяй харчовай бяспекі. Як ідуць справы на тэрыторыі сельсавета ў гэтым кірунку?

– На працягу апошніх гадоў назіраецца зніжэнне пагалоўя сельскагаспадарчай жывёлы на падворках грамадзян. І звязана яно ў першую чаргу са старэннем вяскоўцаў, адтокам моладзі ў гарады і развіццём буйнатаварнай вытворчасці.

– Ваш старшынёўскі стаж складае больш за 15 гадоў. Менавіта столькі вы знаходзіцеся на “перадавой” вырашэння сельскіх праблем. Як спраўляецеся?

– Спраўляцца ўдаецца, канечне, не без дапамогі добрай каманды, у якую ўваходзяць спецыялісты сельвыканкама, дэпутаты, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, неабыякавыя старасты вёсак і жыхары населеных пунктаў. Дзякуючы такой своеасаблівай кааперацыі, калі кожны адчуе асабістую адказнасць за вырашэнне як сваіх, так і праблем іншых людзей, любое пытанне абавязкова вырашаецца.

    Гутарыла Вольга НАБОКАВА.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024