Темы

Правасвядомасць і правапарадак – катэгорыі непадзельныя

Мы з вамі жывём у вельмі дынамічны і складаны час. Час вялікіх перамен.

Глабальная пераацэнка існуючых раней духоўных каштоўнасцей, адмова ад многіх этычных норм і прынцыпаў маралі не могуць не аказваць свой негатыўны ўплыў на стыль жыцця і паводзі-ны людзей. Наша рэспубліка, нягледзячы на ўсё сваё хараство, выдатныя традыцыі і душэўны народ, працягвае адчуваць гэту ўсёдазволенасць і бездухоўнасць не самым лепшым чынам. Значна ўзрасла колькасць лю-дзей, якія перасталі шанаваць сваіх продкаў. Культ грошай, асабліва для моладзі, стаў пераважным, часта ў незалежнасці ад крыніцы іх атрымання.

У грамадстве выяўляюцца такія формы прававога нігілізму, як наўмыснае парушэнне дзеючых законаў i iншых актаў, грубае парушэнне правоў чалавека на жыццё, гонар, маёмасць.

Наўмысныя забойствы, а таксама цяжкія цялесныя пашко-джанні з’яўляюцца аднымі з найбольш небяспечных злачынстваў. Яны часцей за ўсё становяцца наступствамі бытавых канфліктаў паміж знаёмымі або людзьмі, звязанымі роднаснымі адносінамі.

Аналіз крымінальных спраў гэтай катэгорыі паказвае, што ў асноўным яны былі зроблены ў нецвярозым стане. У многіх выпадках аб’ектам злачынцаў становяцца менавіта жанчыны, а таксама пажылыя, бездапаможныя людзі.

Забойствы і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў у побыце абумоўлены значным расслаеннем грамадства па эканамічных прыкметах, сацыяльным статусе, уласнай няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні. П’янства, алкагалізм, гвалт і жорсткасць, якія несціханай плынню ліюцца з экранаў тэлебачання, старонак друкаванай прадукцыі і інтэрнэту, на падсвядомым узроўні фарміруюць у насельніцтва імкненне вырашаць падобным чынам і свае жыццёвыя праблемы, а таксама стаўленне да чалавечай годнасці і самаго жыцця як да нечага нязначнага.

Гэтыя і шэраг іншых фактараў спараджаюць праблему бытавой злачыннасці, бо нярэдка чалавек толькі дома, у сям’і, адчувае сваю сілу, беспакаранасць, дазваляе сабе расслабіцца і часта перастае кантраляваць уласныя дзеянні, даючы волю негатыўным пачуццям у адносінах да блізкіх. Многія жанчыны, становячыся ахвярамі гвалту ў сям’і, выклікаюць участковага інспектара міліцыі, каб ён злёгку напалохаў дэбашыра, бо прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці прывядзе да ўдару па іх сямейным бюджэце. Адчуваючы беспакаранасць, “кухонныя баксёры” працягваюць адточваць сваё “майстэрства” на жанчынах.

Нізкі маральны, культурны ўзровень выяўляецца не толькі ў п’янстве, але і ў нежаданні працаваць, выконваць абавязкі ў сям’і, г.зн., у тых фактарах, якія выклікаюць канфлікты ў побыце. Яны, у сваю чаргу, пад уплывам грэбавання мерамі адміністрацыйнага і грамадскага ўздзеяння перарастаюць у злачынствы.

У цэлым, узровень правасвядомасці, прававой культуры і выхавання застаецца невысокім. Пра гэта красамоўна сведчыць рост злачыннасці і іншых правапарушэнняў у рэгіёне.

Супрацьстаяць гэтай негатыўнай праяве досыць складана. Нельга спадзявацца на тое, што поўную абарону грамадзян ад злачынных замахаў змогуць забяспечыць адны толькі прадстаўнікі праваахоўных органаў. Неабходна доўгая і ўпартая праца, накіраваная на рэанімацыю свядомасці людзей. Прычым, вынікі яе могуць з’явіцца далёка не адразу. Практычна, за гэты час сфарміруецца новае пакаленне, якое павінна будзе адкарэктаваць пэўныя маральныя ўстаноўкі і аздаравіць грамадства.

Правасвядомасць грамадзян бесперапынна звязана з фарміраваннем дзяржаўнага прававога светапогляду, прафесійна-маральным выхаваннем, са станам злачыннасці. Сёння можна колькі заўгодна казаць аб неабходнасці прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, новых сродках і метадах яе ажыццяўлення, але ўсё гэта не прынясе дастатковых вынікаў да таго часу, пакуль належная ўвага не будзе нададзена прававому і маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

З ранняга дзяцінства неабходна закладваць у свядомасць чалавека правільныя ўяўленні аб сапраўдных каштоўнасцях, выхоўваць яго на прыкладах прыгожага і гуманнага. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што дзеці не заўсёды правільна разумеюць і адрозніваюць добрае ад дрэннага. Так, напрыклад, вельмі часта ў малых адны паняцці падмяняюцца іншымі: “смеласць” звязана з гатоўнасцю кагосьці пабіць, “сумленне” – з нежаданнем назваць вінаватага ў правапарушэнні і г.д. Прычына такога стаўлення – няправільнае выхаванне бацькоў ці негатыўны ўплыў бліжэйшага акружэння. Дарослыя абавязаны разумець, што дзеці ў сваім жыцці часта кіруюцца менавіта іх прыкладам.

Колькі разоў бацькі распавядалі падлеткам аб “дзедаўшчыне” ў войску? А вось жахамі, якія адбываюцца за калючым дротам, калі чалавек зробіць злачынства, чамусьці ніхто сваіх дзяцей не палохае. Пры гэтым у выпадках, калі дзіця робіць правапарушэнне, бацькі, як правіла, перакладаюць віну на іншых лю-дзей або на фатальны збег абставін.

Таму неабходна праводзіць карэкціроўку маральных і прававых поглядаў не толькі ў падрастаючага пакалення, але і ў людзей, на якіх ускладзена іх выхаванне.

Неабходна зразумець, што ніхто, акрамя нас саміх, не зможа змяніць жыццё, не зробіць яго лепшым. Усе мы павінны навучыцца ставіцца адзін да аднаго ўважліва, зразумець, што самае прыгожае ў свеце – гэта чалавек.

            Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ,

            начальнік РАУС.

Последние новости

Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024