Темы

Святое месца

Вядомая сваім трагічным лёсам вёска Боркі, што ў Кіраўскім раёне, знаходзіцца ў двух кіламетрах ад шашы Магілёў – Бабруйск. У мінулую суботу з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тут прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці.


Для сённяшняга пакалення Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула глыбокі след у памяці народа, стала ўжо гісторыяй. Удзельнікаў яе, як і сведкаў, з кожным днём застаецца, на жаль, усё меней і меней. Але памяццю і яскравым напамінкам пра гераізм, шырокі народны супраціў фашысцкаму агрэсару застаюцца помнікі, мемарыялы і абеліскі: тыя, што былі ўзведзены на шматпакутнай беларускай зямлі раней, як і тыя, што закладваюцца сёння.
15 чэрвеня 1942 года падчас чарговай карнай аперацыі фашысты з атрада штурмбанфюрэра СС Оскара Паўля Дырлевангера расстралялі і спалілі 2027 мірных жыхароў вёскі Боркі і шасці навакольных паселішчаў: Пралетарскі, Дзяржынскі, Чырвоны Араты, Закрынічча, Доўгае Поле, Хватаўка.
На досвітку немцы акружылі названыя пасёлкі і вёску. У Закрыніччы карнікі пачалі выганяць з дамоў дарослых і дзяцей, выводзячы іх на ўскраіну паселішча. Затым сілай запіхвалі ў кожны дом па 8 чалавек, клалі іх на падлогу ў два рады тварам уніз і з аўтаматаў расстрэльвалі. Не шкадавалі ні старых, ні малых.
Скончыўшы расстрэл, немцы абклалі хаты саломай і падпалілі. Ва ўсіх іншых пасёлках акупанты проста заходзілі ў дом і ўсіх расстрэльвалі. Старэйшых забівалі разрыўнымі кулямі, а малых падымалі на штыкі, каб не марнаваць патроны. Скончыўшы да сярэдзіны дня расправу, карнікі падпалілі 6 пакінутых пасёлкаў.
Як сведчыць гісторыя, гэта была адна з самых масавых карных акцый, накіраваная супраць мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі, акупіраванай фашысцкімі захопнікамі.


Тыя страшэнныя, крывавыя падзеі ў Борках леглі ў аснову аповесці Алеся Адамовіча “Карнікі”.
Захаваліся ўспаміны Марыі Шпакоўскай, якая жыла непадалёку ад Борак – у пасёлку Кабылянка.
-Падняліся зранку, а на тым канцы ў Борках – шлоп і шлоп: гэта фрыцы людзей, як аказалася, забівалі… Таварыш мой (разам у школу хадзілі) прыбег да нас у пасёлак, сам паранены:
“Уцякайце: усіх б’юць!”
Я хоць і малая была, але браціка на плечы – і ўцякаць. Толькі да лесу падбеглі, а з боку Скачка – немцы. Мы ў лесе і схаваліся, але ж за пасёлкам назіраем. Фрыцы рупары паставілі: маўляў, не ўцякайце – жывымі застанецеся. Хто ж іх слухаў! Потым толькі трупы і знаходзілі…
Праз некалькі дзён разам з хлопцамі і дзяўчатамі ў Боркі прыйшлі: не верылася, што ўсіх забілі. Пабачылі: спрэс вогнішча, а каля былой школы – забітыя, пагарэлыя. Жах!
Пасля вайны вёска Боркі была адноўлена, але спаленыя навакольныя пасёлкі так і не адрадзіліся.
У памяць аб жыхарах Борак і знішчаных пасёлкаў у 1964 годзе быў устаноўлены помнік – скульптура воіна і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі. Па колькасці спаленых пасёлкаў устаноўлена і шэсць пліт памяці як напамін пра крывавую бойню.


У жніўні 2004 года была пабудавана капліца ў гонар іконы Божай Маці “Спагнанне загінулых”. Праз чатыры гады ўзведзена сцяна памяці спаленых фашыстамі 112 вёсак Магілёўскай вобласці з капсулай зямлі гэтых паселішчаў. Сярод іх і бялыніцкія – Стэфанова, Заполле, Чырвонае Балотца…
Да 75-годдзя Перамогі праведзена маштабная праца па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу: на гэтым месцы створаны мемарыял, які раскрывае і паказвае ў поўнай меры ўсе зверствы нацызму.
Тут з’явілася вуліца з рэшткамі спаленых дамоў і нанесенымі на іх успамінамі тых, хто выжыў, устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Беларусь – смуткуючая маці”, “Уваход”, “Свіран”, “Калодзеж”, “Полымя”, якія ўвасабляюць сабой жах той трагедыі: пустая калыска, згарэлы дом з выявай цел людзей, якія гарэлі ў агні, калодзеж, у якім тапілі маленькіх дзяцей. Напрыканцы мемарыяльнай імправізаванай вуліцы размясціўся камень з пасланнем да нашчадкаў і парк, што ўвасабляе жыццё. Праект рэалізаваны з выкарыстаннем сучасных светлавых і гукавых тэхналогій.
Мемарыяльны комплекс стварылі скульптары Іван Арцімовіч, Аляксандр Сокалаў, Марыя Левашова.
Адкрываючы мемарыяльны комплекс Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што боль і гора, перажытыя ў гады вайны, сталі для наступных пакаленняў беларусаў сапраўднай траўмай.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты год праходзіць пад знакам святога для жыхароў краіны свята – юбілею Вялікай Перамогі.
-Яна падарыла нам 75 гадоў мірнага жыцця. Жыцця, за якое Беларусь заплаціла занадта дорага, – падкрэсліў беларускі лідар.
А самым неспасціжным наступствам той вайны ён назваў генацыд мірнага насельніцтва.
-Чытаючы ўспаміны відавочцаў, гледзячы на ??жахлівыя фота і кінахроніку злачынстваў гітлераўскіх акупантаў, мы ніколі не зможам зразумець, як салдаты, у якіх ёсць маці, якія самі спазналі шчасце бацькоўства, змаглі забіваць бяззбройных людзей. Асабліва дзяцей. І нават не забіваць – кідаць у калодзежы жывымі. Як яны не ўбачылі ў нашых старых, жанчын і малых хоць нейкі напамін пра сваіх родных людзей. Знішчалі метадычна, нават немаўлят узнімалі на штыкі, эканомячы патроны…


Прэзідэнт Беларусі аддаў даніну памяці загінулым жыхарам вёскі Боркі і навакольных пасёлкаў, была аб’яўлена хвіліна маўчання.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што дзіця, якое ў свядомым узросце хоць бы раз у жыцці наведае адзін з беларускіх мемарыялаў з падобнай гісторыяй, ніколі не дапусціць нават думкі пра тое, што на зямлі ёсць людзі, нявартыя жыць і быць свабоднымі.
-Кожныя новыя пакаленні беларусаў мы будзем гадаваць, перадаючы ім памяць не толькі пра подзвігі іх продкаў, але і пра боль, які зрабіў наш народ мацней, навучыў берагчы мір, спакой. Беларусь будзе памятаць, каб і іншыя краіны не забывалі, хто заплаціў за вялікую Перамогу самую вялікую цану, вызваліў заваяваныя гітлераўскай Нямеччынай землі і выратаваў народы ад генацыду. Няхай сімвалы мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Боркі пранясуць гэтую праўду праз стагоддзі, – рэзюмаваў беларускі лідар.
Прэзідэнт агледзеў аб’екты мемарыяльнага комплексу, усклаў кветкі да асноўнай кампазіцыі мемарыяла “Беларусь – смуткуючая маці”, пагутарыў з ветэранамі, удзельнікамі мерапрыемства. Ён таксама запаліў памінальную свечку ў памяць аб загінуўшых у капліцы перад абразом Божай маці.
Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў прадставіць да дзяржаўных узнагарод стваральнікаў мемарыяльнага комплексу Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў Борках. Кіраўнік беларускай дзяржавы даў высокую ацэнку таму, як у бетоне і скульптурах атрымалася перадаць усё задуманае. Больш за тое, грандыёзны мемарыяльны праект рэалізаваны ў сціслы тэрмін.


Сёння вёска Боркі з’яўляецца месцам пастаяннага наведвання. Штогод у апошнюю нядзелю жніўня тут праводзіцца жалобны мітынг-рэквіем у памяць аб спаленых жыхарах.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024