Темы

Утульны, зручны, прыгожы куток

Да завяршэння работ у Ліпавым Гаі засталася апошняя рыса: устаноўка крытай пляцоўкі для выступлення артыстаў падчас святочных мерапрыемстваў. Аднак ужо сёння наведвальнікі парка могуць атрымліваць асалоду ад прыемнага баўлення тут вольнага часу.

Абноўленыя Алея Герояў, пешаходныя зоны, веладарожкі, лавачкі, дзіцячая пляцоўка не могуць не радаваць сваёй утульнасцю, зручнасцю і прыгажосцю. Аб чым, уласна кажучы, сведчаць і меркаванні бялынічан, якіх карэспандэнт “Зары над Друццю” сустрэла падчас прагулкі па парку.

Наталля ШАРХУНОВА шмат гадоў запар ідзе на працу і вяртаецца дамоў менавіта праз Ліпавы Гай.

– Канечне, парк стаў утульным, дагледжаным і выглядае нават памаладзеўшым, – кажа Наталля Піліпаўна. – Нельга не адзначыць зручнасць новых тратуарных зон, бо раней на вузкай сцежцы цяжка было размінуцца і пешаходам, і маці з дзіцячымі вазкамі, і веласіпедыстам. Увогуле, тыя змены, дзякуючы якім Ліпавы Гай не толькі набыў прыемнае для позірку аблічча, але і стаў значна больш рацыянальным для перамяшчэння, прыйшліся па душы.

Добрыя перамены ацаніла і жыхарка райцэнтра Святлана НОВІКАВА, для якой Ліпавы Гай ужо больш за 10 гадоў з’яўляецца месцам не толькі прыемнага, але і карыснага для здароўя адпачынку.

– Тут прайшло ўсё маё дзяцінства, – распавяла Святлана Іванаўна. – З сажалкі раней набіралі ваду для мыцця адзення. А навакольная дзетвара тут бавіла вольны час. Прайшоў не адзін дзясятак гадоў, а Ліпавы Гай, як і раней, застаецца ў маім жыцці. На 70-годдзе суседка падарыла мне прылады для скандынаўскай хадзьбы. З тае пары кожны дзень, нягледзячы на надвор’е, разам з сяброўкай прагульваемся па дарожках парка і стадыёна. Цяпер, калі паверхня тратуараў стала роўнай, і самі яны пашырыліся, хадзіць, канечне, стала больш камфортна. З раённай газеты “Зара над Друццю” даведалася, што значна больш функцыянальным стане і абноўлены гарадскі стадыён. З нецярпеннем чакаем яго адкрыцця!

– Напэўна, сярод тых, хто пабываў у парку пасля рэканструкцыі, не знойдзецца ніводнага, хто не адзначыў бы сапраўды станоўчыя змены, якія тут адбыліся, пачынаючы ад Алеі Герояў – нашай гісторыі і мінулага, заканчваючы дзіцячай пляцоўкай, – кажа маладая маці Юлія КРАЎЦОВА. – Усёй сям’ёй пастаянна прыходзім сюды. Старэйшы сын Косця і малодшая дачушка Лізавета ўжо ацанілі спартыўныя прылады і арэлі на новай пляцоўцы.

Сямікласнік СШ № 2 Дзмітрый ГАЛАМЫДЗЬКА паркам вельмі задаволены, бо цяпер удосталь можна пакатацца па веласіпедных дарожках на сваім двухколавым транспарце:

– Усё падабаецца! І мосцік праз сажалку, і дарожкі, і новыя лаўкі! Кожны дзень сустракаюся тут з сябрамі!

А вось вучаніца             6 класа СШ № 2 Валерыя БІРУКОВА разам з сяброўкай з Магілёва Марыяй ЧАЙКО ўдасканальваюць свае навыкі ў катанні на скейтах.

– Раней мы каталіся па вуліцах, але гэта было нязручна і небяспечна, – кажуць дзяўчаты. – Вельмі цудоўна, што ў нас ёсць любімае месца – Ліпавы Гай! Як толькі з’яўляецца вольная хвілінка, адразу імчымся сюды пакатацца з ветрыкам!

         Вольга   НАБОКАВА.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Читать новость
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Читать новость
Новости района

8 мая Анатолий Малашко проведет выездной прием граждан

6 мая 2024
Читать новость
Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Читать новость
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Читать новость
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Читать новость
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Читать новость
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Стрелка вверх