БРСМ арганізуе падрыхтоўку валанцёраў для працы на выбарчых участках
30 ліпеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізуе падрыхтоўку валанцёраў для працы на выбарчых участках, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Праграма Магілёўскага валанцёрскага інтэнсіву ўключае практычныя і тэарэтычныя часткі. На вучобу запрошаны прадстаўнікі таварыства інвалідаў, таварыства інвалідаў па зроку і Беларускага таварыства сляпых. Акрамя таго, у вучобе прымуць удзел педагогі-псіхолагі, якія раскажуць пра асаблівасці працы валанцёраў па аказанні дапамогі маламабільным грамадзянам на выбарчых участках, а таксама разгледзяць канфліктныя сітуацыі і спосабы іх пераадолення.
“Варта адзначыць, што нашы валанцёры будуць працаваць таксама і па заяўным прынцыпе. Гэта адпрацоўваецца разам з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама прадстаўнікамі выбарчых участкаў. Усе валанцёры будуць мець бэйджы адзінага ўзору, забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і будуць выконваць усе неабходныя эпідэміялагічныя меры”, – адзначыла сакратар ЦК БРСМ.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.