Темы

Якасць трэба палепшыць

Якасць трэба  палепшыць

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверкі будаўніцтва і абслугоўвання новых аб’ектаў добраўпарадкавання ў Магілёве.

Адзначана, што мясцовымі органамі ўлады забяспечваецца высокі ўзровень добраўпарадкавання абласнога цэнтра. Пра гэта сведчыць наводзімы парадак у пойме ракі Днепр і ў зоне адпачынку ў раёне Падміколля, уладкаваныя жылыя зоны ў мікрараёнах “Спадарожнік”, “Казіміраўка”, рэканструяваная Мінская шаша, частка вул. Першамайская, мост праз Днепр на скрыжаванні праспекта Пушкінскі і вуліцы Чалюскінцаў, капітальна адрамантаваныя пуцеправоды праз чыгунку па вуліцы Першамайская ў раёне чыгуначнага вакзала і па вуліцы Якубоўскага і інш.

Разам з тым, па ацэнцы камітэта, пры ўзвядзенні такіх аб’ектаў мясцовым органам улады трэба будзе ў бліжэйшы час павысіць якасць будаўніцтва і абслугоўвання іх.

Як паказваюць кантрольныя мерапрыемствы камітэта, узвядзенне асобных аб’ектаў добраўпарадкавання, прыём іх у эксплуатацыю і наступнае абслугоўванне патрабуюць паляпшэння і ўдасканалення. Да прыкладу, кантралёрамі ў маі бягучага года ў новым квартале шматкватэрнай жылой забудовы мікрараёна “Казіміраўка” ў межах вуліц Грунвальдская, Льва Сапегі і Цішкі Гартнага выяўлены неадзінкавыя будаўнічыя дэфекты і недахопы, якія негатыўна адбіваюцца на агульным стане жылой зоны.

Юрый ФРАЛОЎ,

      першы намеснік старшыні

      Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем