Темы

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна ФІЛІМОНАВА наведала Бялыніччыну

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна ФІЛІМОНАВА  наведала Бялыніччыну

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна ФІЛІМОНАВА

наведала Бялыніччыну і адзначыла лепшых працаўнікоў, занятых у бягучай уборачнай кампаніі.

Узнагароды ад галіновага прафсаюза атрымалі вадзіцель ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Уладзімір КАНАВАЛАЎ, калектыў аператараў зернесушыльнага комплексу СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Дзмітрыя ГЕРЧУКА, Сяргея ПРАКОПЧЫКАВА, Алега МУШКЕТАВА і Васіля ДЗЕВІЧЫНСКАГА, камбайнер-“тысячнік” гэтай гаспадаркі Мікалай ДАРЭЧКІН і яго памочнік Канстанцін САЛАДУХА, камбайнеры ААТ “Аграсэрвіс” – Іван ДЗЕРАШАЎ, ААТ “Новая Друць” – Уладзімір СКАЧКОЎ і Валерый МАРГУНОЎ.

Падзякі і каштоўнага падарунка ўдастоіўся вадзіцель ААТ “Бялынічы” Анатоль ГАРБУЗАЎ, які на мінулым тыдні першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю.

– Кожны год ад нашай прафсаюзнай арганізацыі знаходзім магчымасць ушанаваць тых, хто пракладае шлях хлебу з поля на наш стол, – сказала Таццяна Філімонава. – Мы наведваем самыя розныя куточкі нашай краіны, і я на свае вочы бачу, наколькі адказная і пачэсная праца ў хлебаробаў. Хочацца выказаць  усім ім самыя шчырыя словы падзякі.

У той жа дзень узнагароды, вымпелы і падзякі лідарам уборачнай уручыла старшыня райкама прафсаюза АПК Алена СНЫТКО.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем