Як пазбегнуць падману і махлярства
У выніку развіцця інфармацыйных тэхналогій шырокае іх выкарыстоўванне ў паўсядзённым жыцці, а таксама ўтварэнне на іх аснове глабальных камп’ютарных сетак стварае перадумовы, якія аблягчаюць здзяйсненне злачынстваў.
З году ў год колькасць правапарушэнняў, зробленых з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, нязменна расце. Значная колькасць іх звязана з несанкцыянаваным доступам да асабістых старонак грамадзян.
З мэтай недапушчэння такога доступу неабходна абараніць устаноўлены пароль. Найлепш выкарыстоўваць доўгія паролі, не ўключайце ў яго асабістыя дадзеныя адраса, псеўданім, імя сваяка, тэлефонны нумар. Нельга запісваць паролі на стале, сцяне, бачным месцы.
Акрамя гэтага, не запісвайце пароль на картцы або ў лёгкадаступным месцы; не перадавайце нікому рэквізіты карткі; пры разліку карткай не дазваляйце, каб яна знікала з вачэй. не збірайце ўсе грошы на картцы, якую кожны дзень носіце з сабой. Адкрыйце для гэтых мэт любую картку ўзроўню VisaElectron, MasterCardElectronic, CirrusMaestro; будзьце асцярожныя з крэдытнымі карткамі (на якіх ёсць крэдытны ліміт); трымайце ў сваім мабільным нумар тэлефона банка, дзе выдалі картку. Звыйчайна, ён запісаны на картцы. У выпадку, калі картку выкралі, — адразу тэлефануйце і блакіруйце.
Аляксандр ДРАЗДОЎ,
першы намеснік начальніка РАУС.