Темы

Уласнымі рукамі ствараюць прыгажосць

Жыхары аграгарадка Вішоў Іван і Тамара КАЗАКОВЫ сёлета адзначаюць 35-годдзе сумеснага жыцця. За гэты час яны ўладкавалі ўласны дом, вырасцілі сына і дачку, дачакаліся траіх унукаў і пасадзілі сад.

Іван Уладзіміравіч шмат гадоў працуе механізатарам СВК “Калгас “Радзіма”, Тамара Андрэеўна таксама рабіла ў гаспадарцы, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але яго адпачынкам можна назваць вельмі ўмоўна: агарод, дом, хатняя жывёла – усё патрабуе яе працавітых рук.

– Наш дом пабудаваны на ўзгорку, зямля тут не вельмі добрая, лічы, адзін пясок, – распавяла Тамара Казакова. – Таму з мужам прыклалі шмат намаганняў, каб яна нам паслужыла. Паабапал участка муж пасадзіў розныя дрэвы: сосны, бярозы, клёны, а ўнутры, у зацішку, — пладовы сад. За некалькі прамінулых гадоў высадзілі каля сямідзесяці маладых дрэўцаў.

Пабываўшы ў гэтым гасцінным доме, заўважыла, што яго гаспадары вельмі любяць кветкі. Прыгожыя расліны раскашуюць у палісадніку і паабапал усяго двара з ранняй вясны да позняй восені. На ўчастку таксама знайшлося месца для выгулу козачак, курэй і авечак, а таксама гульнёвай пляцоўкі для ўнукаў.

Іван Уладзіміравіч спачатку зрабіў для малых альтанку, потым стол з лавачкамі. Калі дзеці падраслі, кожнаму змайстраваў па ўласных арэлях і горцы.

– Дэкаратыўныя элементы для ўпрыгажэння гульнёвай зоны для ўнукаў прынцыпова не шукаў, – усміхаецца Іван Уладзіміравіч. – Захацелі дзеці кожнаму па асобным крэслу, калі ласка, сажалку з бусламі – усё зроблена з падручных матэрыялаў. Толькі ў халодную пару вадой возерца не напаўняем, бо малыя ўжо аднойчы выкупаліся там.

 У дбайных гаспадароў ніводная рэч не застаецца без прызначэння. Стары металічны камін Іван Уладзіміравіч “перапрафіляваў” пад капцільню. Невялікая альтанка, дзе летам збіраецца ўся сям’я, зроблена з самых простых матэрыялаў. Улетку яе густа абвівае вінаграднік, ствараючы ціхае і ўтульнае месца.

Гутарачы з Тамарай  Андрэеўнай, задумалася: гэта колькі трэба часу, каб дагледзіць усю хатнюю гаспадарку, сад, кветнікі, градкі! Звычайныя на першы погляд рэчы патрабуюць немалых фізічных намаганняў. Вядома ж, бацькам дапамагаюць дзеці. Але і самі гаспадары стараюцца, ствараюць пяшчотную прыгажосць не толькі для сябе, але і для нашчадкаў. Даюць ім прыклад разумнага гаспадарання на роднай зямлі. Ці не таму сядзіба Казаковых выглядае дагледжанай і заможнай?

                Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара.

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024