Темы

У добры шлях, педагогі!

У панядзелак прайшло традыцыйнае штогадовае вітанне маладых спецыялістаў, якія першае працоўнае месца атрымалі ва ўстановах адукацыі раёна.

Сёлета вялікая настаўніцкая сям’я Бялыніччыны папоўніцца на 10 педагогаў, трое з іх – жыхары нашага раёна. Дзевяць маладых спецыялістаў – выпускнікі МДУ імя А.Куляшова, адзін – Магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжа. Сярод іх настаўнікі пачатковых класаў, гісторыі і грамадазнаўства, біялогіі і хіміі, фізічнай культуры, два лагапеды, сацыяльны педагог. Яны папоўняць калектывы дзвюх школ райцэнтра, Машчаніцкай, Вішоўскай СШ і ясляў-сада, Цяхцінскага ВПК ДС СШ, раённага СПЦ і МЦ “Ветразь”.

На пачатку сустрэчы маладых педагогаў павітала намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА:

– Бялыніччына багатая на добрых, працавітых, таленавітых людзей, якія праслаўляюць край, дзе яны нарадзіліся і жывуць. Упэўнена, сваёй добрасумленнай працай вы таксама зробіце дастойны ўнёсак у развіццё нашага рэгіёну і, канечне, у выхаванне нашай будучыні – падрастаючага пакалення, – адзначыла Ірына Уладзіміраўна.

Яна таксама распавяла маладым педагогам аб тых умовах, што створаны ў раёне для іх камфортнага пражывання і побыту, цікавага баўлення вольнага часу і, канечне, прафесійнага станаўлення і развіцця.

З уступленнем у самайстойнае прафесійнае жыццё моладзь павіншавала таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА. Яна правяла для маладых настаўнікаў экскурс па сферы адукацыі раёна, распавяла аб дасягненнях лепшых настаўнікаў як сярод старшага пакалення, так і тых, хто толькі пачаў свой працоўны шлях, а таксама выказала надзею і на далейшую, пасля адпрацоўкі, замацаванасць педагогаў у раёне, якая складае, дарэчы,  54 %.

Падчас мерапрыемства маладыя педагогі павіталіся з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, дзе яны будуць працаваць, і пазнаёміліся са спецыялістамі аддзела па адукацыі райвыканкама.

Аб сацыяльных гарантыях і прэферэнцыях для маладых спецыялістаў-членаў прафсаюзных пярвічак – распавяла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля СМОЎЖ, а супрацоўніца ЦБУ № 701 ААБ “Беларусбанк” Алена КЛЮЧАНКОВА пазнаёміла іх з магчымасцямі і ўмовамі льготнага крэдытавання на набыццё тавараў першай неабходнасці.

З бадзёрым настроем робіць першыя крокі на сваім працоўным шляху малады педагог Вішоўскай СШ, выпускніца СШ № 2 райцэнтра Крысціна ТРУСАВА:

– Ва ўніверсітэт паступіла па мэтавым накіраванні. Тое, што буду працаваць у сельскай мясцовасці, мяне ніколькі не засмучае. Аграгарадок Вішоў – цікавае месца з усімі неабходнымі ўмовамі для жыцця. Нягледзячы на параўнальна невялікую адлегласць яго ад райцэнтра вырашыла, што больш зручна будзе жыць там. Акрамя кіраўніцтва школы, паспела пазнаёміцца і з вучнямі: ветлівыя, адкрытыя рабяты. Шчыра прызнацца, да сённяшняга дня існавала нейкае хваляванне ад пачуцця невядомасці таго, што чакае наперадзе, аднак падчас сённяшняй сустрэчы адчуваю натхненне і толькі станоўчы, бадзёры настрой на працу. Спадзяюся, усё атрымаецца!

У добры шлях, маладыя педагогі!

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024