Темы

Крок за крокам бліжэй да важнай даты

Пасяджэнне абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVII Дня беларускага пісьменства прайшло ў Бялынічах.

Удзел у ім прынялі старшыня аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, намеснікі яго Валерый МАЛАШКА і Сяргей МАСЛАЎ, прадстаўнікі ўпраўленняў аблвыканкама, абласных устаноў, органаў і служб.

Аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы аб’ектаў да Дня пісьменства прысутным падрабязна распавёў старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА.

Як адзначыў кіраўнік раёна, падрыхтоўка аб’ектаў да свята ідзе па зацверджаным плане. На большасці з іх работы поўнасцю завершаны. Цяпер будоўля знаходзіцца на этапе выпраўлення выяўленых недахопаў і недапрацовак.

Таксама на пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні арганізацыі грамадскай бяспекі, гандлю і харчавання. Дарэчы, падчас свята па вуліцы Савецкая будзе арганізавана праца гандлёвых аб’ектаў трыццаці суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку ААТ “Бабуліна крынка”, “Александрыйскае”, “Чырвоны харчавік”, “Камунарка”, Магілёўскай фабрыкі марожанага, аб’ектаў спажыўкааперацыі і многіх іншых. Для камфортных умоў      удзельнікаў свята ў рамках працы гандлёвых кропак прадугледжана не менш за 600 пасадачных месцаў.

З падрабязнасцямі праекта праграмы правядзення XXVII Дня беларускага пісьменства прысутных азнаёміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына МУЗЫЧЭНКА. Яна змястоўна распавяла аб актуальных   тэмах, што знойдуць адлюстраванне падчас Дня пісьменства ў Бялынічах, а менавіта: “Трылогія пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі”, “Гісторыка-духоўная, культурна-асветніцая і мастацкая спадчына Магілёўшчыны”, “75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” і “90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча”. Выступоўца паведаміла, што праграма свята традыцыйна пачнецца з навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з перадачай жыватворнага агню з Храма Гроба Гасподняга”.  Распрацаваны таксама план духоўна-асветніцкага праекта “Дакрануцца да духоўнасці”, які будзе прадстаўлены выставай лепшых здабыткаў нацыянальнай літаратуры нацыянальна-культурных аб’яднанняў, літаратурна-тэатралізаванай інтэрактыўнай пляцоўкай тэматычных экспазіцый бібліятэк Магілёўшчыны, канцэртам духоўнай музыкі, чытаннем паэзіі аднаго з першых літаратараў Бялыніцкага краю іераманаха Васілія (Жудро). Цырымонія адкрыцця XXVII Дня беларускага пісьменства з уручэннем Нацыянальнай літаратурнай прэміі адбудзецца апоўдні 6 верасня на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы свята каля раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, які ў гэты дзень урачыста адкрые свае дзверы для наведвальнікаў. На працягу дня будуць працаваць шматлікія мастацкія выставы-вернісажы, інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі, арганізаваны майстар-класы, бліц-конкурсы сямейнай творчасці, дзіцячыя святы і атракцыёны, карнавалы, прадстаўлены тэатралізавана-музычныя праекты, канцэртныя выступленні і паказ-дэфіле беларускіх калекцый адзення.

Увечары ўсіх удзельнікаў урачыстасцяў чакае святочны феерверк. (З падрабязнай праграмай можна будзе азнаёміцца ў наступных выпусках “Зары над Друццю”).

Пасля пасяджэння губернатар наведаў аб’екты інфраструктуры горада, якія падлягалі рэканструкцыі да свята.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Бялынічах 5-6 верасня.

                   Вольга НАБОКАВА.

         Фота аўтара.

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024