Темы

Карэспандэнт раёнкі на дзень акунулася ў работу супрацоўнікаў міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Карэспандэнт раёнкі на дзень акунулася ў работу супрацоўнікаў міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Аб рэальнай працы дзяржаўных судовых экспертаў у райцэнтры ведаюць нямногія. Пад уплывам велізарнай колькасці дэтэктыўных серыялаў і кніг нараджаецца маса здагадак аб іх працы. Каб даведацца, якія з іх праўдзівыя, а пра што тэлевізійшчыкі ўводзяць у зман, карэспандэнт раёнкі на дзень акунулася ў работу супрацоўнікаў міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Прызнаюся, да размовы з начальнікам аддзела ДКСЭ Дзянісам ВІННІКАВЫМ да канца не разумела, чым займаюцца судовыя эксперты.

– Наш аддзел складаецца з двух падраздзяленняў: судова-медыцынскія і крыміналістычныя экспертызы. Калі казаць пра першае, судова-медыцынскі эксперт дае заключэнне, якое з’яўляецца доказам у судовым працэсе. Калі праца патолагаанатама заключаецца ва ўстанаўленні прычын смерці людзей, якія памерлі ад захворванняў дома або ў бальніцы, то медыцынскім судовым экспертам дастаюцца самыя складаныя выпадкі – гэта забойствы, гібель у выніку ДТЗ, самагубствы, няшчасныя выпадкі, раптоўная смерць у маладым узросце і іншыя, – патлумачыў Дзяніс Аляксеевіч.

Звяртаюцца па дапамогу да гэтых спецыялістаў і звычайныя людзі. За праўдай, каб пакараць па законе крыўдзіцеля, для зняцця пабояў. Супрацоўнікі гэтага падраздзялення маюць медыцынскую адукацыю і не носяць пагоны, але тая інфармацыя, якую ад іх атрымліваюць праваахоўныя органы пры правядзенні аглядаў месца здарэння, даследаванняў памерлых для ўстанаўлення прычын смерці, нярэдка служыць ключом у раскрыцці сур’ёзных злачынстваў. Эксперты-крыміналісты ў сваю чаргу праводзяць трасалагічную і дактыласкапічную экспертызы. Прадметам трасалагічнай экспертызы з’яўляецца даследванне слядоў, каб устанавіць, хто іх пакінуў і пры якіх абставінах. Пры дактыласкапічнай экспертызе праводзяцца даследаванні слядоў рук у мэтах ідэнтыфікацыі асоб, якія іх пакінулі, а таксама вызначаюцца абставіны, пры якіх яны пакінуты.

– Эксперты-крыміналісты нярэдка аказваюць дапамогу пры апазнанні трупаў і ўстанаўленні анкетных дадзеных зніклых людзей. Часам людзі не могуць паведаміць пра сябе звесткі па прычыне хваробы або траўм. Дзякуючы дактыласкапічнаму ўліку ўстанаўліваецца асоба такога грамадзяніна. Напрыклад, нядаўна было знойдзена цела мужчыны, якога ніхто з суседзяў не змог апазнаць. Эксперт сфатаграфаваў яго палец і праз лічаныя хвіліны, яшчэ да заканчэння агляду месца здарэння, была ўстаноўлена асоба памерлага, што палегчыла далейшую працу следства, – распавёў Дзяніс Віннікаў.

Раніца ў экспертна-крыміналістычным падраздзяленні пачынаецца з прыёму-перадачы сутачнага дзяжурства, пасля чаго супрацоўнікі аддзела абмяркоўваюць пытанні і плануюць свой працоўны дзень. Маім настаўнікам у знаёмстве з гэтай нялёгкай, але цікавай справай стала дзяржаўны судовы эксперт Кацярына СУЗДАЛЕВА.

На момант нашай сустрэчы Кацярына Аляксееўна была занятая даследаваннем замка з месца крадзяжу. У следства было падазрэнне, што замок быў ускрыты метадам падбора ключа, але ў ходзе даследавання эксперт растлумачыла, што ён – няспраўны.

– Гэта працаёмкі і працяглы працэс, але без экспертызы следства можа зацягнуцца. Дзякуючы нашаму заключэнню следчы будзе мець поўную карціну злачынства, – распавяла Кацярына Аляксееўна.

Гутарку нашу перапыняе выклік на месца здарэння. Паступіла паведамленне аб пашкоджанні аўтобуса па вуліцы Савецкая райцэнтра.

– На выклік мы прыбываем разам са следчым і дзяжурным супрацоўнікам міліцыі, і я стараюся аглядзець месца здарэння першай, бо да наведвання іншых асоб можна знайсці сляды злачынства, якія могуць паўплываць на ход следства, – расказвае па дарозе да месца здарэння эксперт Кацярына Суздалева.

Скажу, што па прыбыцці адчула хваляванне: прысутнічаць падчас працы экспертаў-крыміналістаў па “гарачых” слядах давялося ўпершыню. Для іх гэта – звыклая справа, працоўныя моманты. Дык вось, на транспартным сродку экспертам выяўлены драпіны і сляды крыві. Кацярына паводзіць сябе сабрана, я бачу, як уважліва яна выконвае сваю справу, цярпліва вывучаючы кожны ўчастак, фатаграфуе месца здарэння, фіксуе сляды.

– З якімі цяжкасцямі сутыкаецца ў працы эксперт-крыміналіст? – перапытвае Кацярына Аляксееўна. – Першы час складанасці здараюцца з-за ненарміраванага працоўнага графіка. Аднак з вопытам ужо добра разумееш, што трэба зрабіць у той ці іншай сітуацыі, і гэта прыкметна і эфектыўна эканоміць час і сілы.

– Калі казаць пра экспертызы, то можна адзначыць, што да кожнай з іх патрэбен свой падыход, бо не можа быць сітуацый, дзе абставіны будуць адзін у адзін падобныя паміж сабой, – дзеліцца мая суразмоўца. – Менавіта таму лічу, што ўважлівасць і прафесіяналізм патрэбны ў нашай працы ў першую чаргу.

З мэтай выпрацоўкі падобнага роду якасцей экспертаў доўгі час рыхтуюць як у Акадэміі МУС, так і ў інстытуце павышэння кваліфікацыі ДКСЭ Беларусі. Бо ў руках эксперта любы прадмет можа паўплываць на выяўленне злачынцы і на лёс чалавека.

                            Аліна ЦЫГАНІЙ.

            Фота аўтара і Вольгі НАБОКАВАЙ.

Последние новости

Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Читать новость
Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Читать новость
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Читать новость
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Читать новость
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Читать новость
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Читать новость
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Читать новость
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Стрелка вверх