Темы

Убіраюць “каралеву палёў”

Убіраюць “каралеву палёў”

Восень для працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў – перыяд напружаны. Акрамя шэрагу іншых

сельгасработ, неабходна нарыхтаваць кармы для жывёлы на зімова-стойлавы перыяд.

У СВК “Калгас “Радзіма” нарыхтоўка “каралевы палёў” у самым разгары. Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр ЛЕЙБУЦІН распавядае, што кукуруза не толькі ўраджайная культура, яна яшчэ і валодае высокімі пажыўнымі якасцямі.

– Пад яе ў гаспадарцы адведзена плошча каля 2000 гектараў. Гэта вельмі вялікі аб’ём работ для любой гаспадаркі. Але мы ўпэўнены, што нават капрызы “нябеснай канцылярыі” не перашкодзяць у тэрміны завяршыць уборку, – распавядае Аляксандр Леанідавіч. – Зерне сёлета збяруць з  300 га, а ўраджай з 1782 га пойдзе на сілас.

– У працы задзейнічаны 4 камбайны-здрабняльнікі і каля 30 машын на адвозцы сіласнай масы, – інфармуе Аляксандр Лейбуцін. – Якія праблемы не ўзнікалі б, нашы механізатары працуюць з душой, выконваюць дакладна ўсе патрабаванні да тэхналогій пасеву культур, правільна апрацоўваюць глебу, каб потым можна было ганарыцца вынікамі сваёй працы.

Аляксандр Леанідавіч запэўнівае, што нягледзячы на зменлівае надвор’е, кармоў для жывёлы ў нашай гаспадарцы нарыхтавана дастаткова, тым больш, што кукуруза сёлета не падвяла. Яе ўраджайнасць у гэтым годзе як ніколі высокая.

Па стане на 5 кастрычніка ў СВК “Калгас “Радзіма” ўбрана больш 30 працэнтаў ад агульнай плошчы пасеваў кукурузы. 19249 тон закладзена на сілас.

              Аліна ЦЫГАНІЙ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем