Не прапалі жыццё!
Неасцярожнае карыстанне агнём пры курэнні – адна з самых распаўсюджаных прычын пажараў.
З 2 па 30 лістапада супрацоўнікі РАНС правядуць прафілактычную акцыю “Не прапалі сваё жыццё!”. Мэта яе – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад непатушаных цыгарэт, курэння ў нецвярозым стане.
Да супрацоўнікаў РАНС далучацца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і прадстаўнікі іншых арганізацый.
Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.