Темы

Яго жыццёвыя прыярытэты

Яго жыццёвыя прыярытэты

Прозвішча брыгадзіра брыгады па працаёмкіх працэсах СВК «Калгас «Радзіма» Дзмітрыя ГЕРЧУКА добра вядома чытачам нашай газеты.

У пару жніва ён разам з калегамі займаецца падпрацоўкай зерня новага ўраджаю на КЗС у вёсцы Карпаўка.

Некалькі гадоў запар звяно аператараў зернятока, якое ўзначальвае Дзмітрый Вітальевіч, займае самыя высокія месцы ў раённым працоўным спаборніцтве, саступаючы хіба што звяну суседняга КЗС на чале з брыгадзірам і сябрам Юрыем КАЛАКУСТАВЫМ. Летась, дарэчы, дружны квартэт у складзе Дзмітрыя Герчука, Васіля ДЗЕВІЧЫНСКАГА, Сяргея ПРАКОПЧЫКАВА і Алега МУШКЕТАВА заняў трэцяе месца ў Магілёўскай вобласці ў спаборніцтве сярод аператараў зернесушыльных установак.

Дзмітрый Герчук працуе ў СВК «Калгас «Радзіма» з 2003 года. Яго бацька Віталь Васільевіч шмат гадоў адрабіў у гэтай гаспадарцы зваршчыкам. Да сваёй справы далучыў і сына. Дзмітрый адзначае, што яму пашанцавала з настаўнікамі. Дапамагла не толькі бацькава навука, але яшчэ карысныя парады ад інжынера Аляксандра БАРТЫЛЁВА, галоўнага энергетыка Мікалая КАПЕЛЮША.

Зараз ужо Дзмітрый, як брыгадзір, арганізуе рабочы працэс, калі трэба, вучыць і падтрымлівае парадай маладых работнікаў.

– Прыемна бачыць, што нашу брыгаду папаўняе моладзь, – гаворыць Дзмітрый. – Да нас прыйшлі маладыя спецыялісты, якія сапраўды цікавяцца сваёй справай, унікаюць у рабочы працэс. Гэта браты Віталь і Канстанцін КЛІМОВІЧЫ, адпаведна, інжынер па працаёмкіх працэсах і энергетык, зваршчык Антон СУРВІЛА. Тым больш, абавязкаў у нас вельмі многа. Брыгада забяспечвае бесперабойную працу на 9 жывёлагадоўчых аб’ектах, абслугоўвае 19 артсвідравін. Фермы і комплексы гаспадаркі маюць пастаянную патрэбу ў вадзе, а даільнае абсталяванне павінна працаваць не горш за швейцарскі гадзіннік. Любы прастой прыводзіць да значных страт, таму ліквідоўваць няспраўнасці стараемся як мага хутчэй і не лічымся з уласным часам.

Таксама без работнікаў брыгады па працаёмкіх працэсах не абыходзіцца ніводная будоўля ў гаспадарцы, адказваюць яны і за працу лініі па перапрацоўцы рапсу, дрэваапрацоўку.

Дзмітрый Вітальевіч упэўнены: паспяховай працы кожнага структурнага падраздзялення спрыяюць зладжанасць і сістэмнасць, а таксама пісьменнае кіраванне. Сваімі словамі ён яшчэ раз пацвярджае правільнасць дзеянняў кіраўніцтва СВК «Калгас «Радзіма», якое заўсёды прыслухоўваецца да рацыянальных прапаноў калгаснікаў. Так, напрыклад, ідэю перапрацоўваць рапс на алей прапанавалі менавіта працаўнікі брыгады. Яны ж і наладзілі абсталяванне. Зараз рапсавая лінія дае ў касу гаспадаркі адчувальную грашовую выручку.

– У нашым калектыве створаны спрыяльны мікраклімат, – распавядае Дзмітрый Герчук. – Кожны, хто добра працуе, атрымлівае дастойную зарплату. У мяне ёсць надзейны тыл, дзеля якога заўсёды гатовы старацца, – гэта жонка Наталля і дачка Аліна. Жонка працуе бібліятэкарам, а дачка вучыцца ў МДУ імя А.А.Куляшова. Яна выбрала для сябе прафесію настаўніцы малодшых класаў і   ўсур’ёз задумваецца пачаць сваю працоўную дзейнасць на малой радзіме.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіва
Дзмітрыя Герчука.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024