Темы

Высакародная справа

Высакародная справа

«Доктар лечыць чалавека, а ветэрынарны ўрач – чалавецтва», – гэтыя словы акадэміка Івана Паўлава нездарма сталі крылатым выразам. Ветэрынар – адна з самых высакародных і гуманных прафесій. Гэтую працу выбіраюць тыя, у каго ў сэрцы жыве любоў да жывёлы.
Сёлета ў дружны калектыў жывёлаводаў ААТ «Аграсэрвіс» ўліўся малады спецыяліст – галоўны ветурач Максім ЗАРОЎСКІ. Ён родам з Магілёва, скончыў Віцебскую ветэрынарную акадэмію і ў жніўні гэтага года заступіў на сваё першае працоўнае месца.


– Хоць у мяне і багаты тэарэтычны багаж ведаў за плячыма, але напачатку было страшнавата, – кажа Максім. – Мне вельмі пашанцавала з настаўнікамі. Вопытныя ветэрынарныя ўрачы райветстанцыі на практыцы дапамагаюць і тлумачаць усе нюансы маёй прафесійнай дзейнасці, падказваюць, якія прэпараты лепш прымяняць.
Асноўныя пацыенты маладога ветурача – каровы і цяляты.

– Галоўнае, варта не баяцца дзейнічаць і хутка ў галаве пракручваць тэорыю, а таксама ставіцца да чацвераногіх пацыентаў з любоўю і ўвагай, – тлумачыць малады ветурач.
Хлопец вядзе актыўны лад жыцця: любіць спорт, прыроду і жывёлу, увесь вольны час ён прысвячае гэтаму.
– У мае абавязкі ўваходзіць не толькі лячэнне жывёлы і прафілактыка захворванняў, а таксама вядзенне адпаведнай дакументацыі.

У тым, што ўчарашнія выпускніки ВНУ і каледжаў без страху і ваганняў ідуць працаваць у ААТ «Аграсэрвіс», вялікая заслуга кіраўніцтва таварыства. Старшыня гаспадаркі Віктар КРЫВАНОС абачліва ставіцца да маладых кадраў. Да яго можна звяртацца па любых пытаннях, нікога не пакіне без увагі. Арганізацыя выдзеліла жыллё маладому ветурачу, з першым заробкам выплацілі пад’ёмныя.

КАМЕНТАРЫЙ
Іван РАДОЎСКІ,
намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна:
– Маладым спецыялістам задаволеныя і ў калектыве ААТ «Аграсэрвіс», і працаўнікі нашай райветстанцыі, з якімі непасрэдна працуе Максім. Ён хутка адаптаваўся, тэарэтычныя веды ў яго выдатныя і на практыцы ён умее іх прымяняць. Галоўны ветурач адрозніваецца выканаўчасцю і адказнасцю. Мы са свайго боку стараемся, каб профільным маладым спецыялістам было камфортна, каб яны замацоўваліся ў арганізацыях і пасля абавязковай адпрацоўкі.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем