Темы

Журналіст раённай газеты наведала раённую інспекцыю па насенняводству, каранціну і абароне раслін

Журналіст раённай газеты наведала раённую інспекцыю па насенняводству, каранціну і абароне раслін

Будучы ўраджай залежыць ад многіх фактараў: правільна падрыхтаванай глебы, спрыяльнага надвор’я, выканання агратэхнічных мерапрыемстваў, але ў першую чаргу – ад якаснага насеннага матэрыялу.

Журналіст раённай газеты наведала раённую інспекцыю па насенняводству, каранціну і абароне раслін, дзе за адзін дзень пазнаёмілася з прафесіяй агранома-інспектара і даведалася, як арганізуецца праверка якасці насення будучага ўраджаю.

– Пробы насення азімых культур адбіраем пасля іх уборкі, а яравых – увосень і зімой, – інфармуе вядучы аграном-інспектар Алена ЗАСКЕВІЧ. – Правяраем таксама ўмовы захоўвання яравых культур, засмечанасць іх пустазеллем і шкоднікамі. Усе гэтыя фактары тым ці іншым чынам уплываюць на будучы ўраджай.

Для таго, каб вясновая пасяўная адбылася, гаспадаркам раёна трэба пасеяць каля 2600 тон яравых культур. Гэта – ячмень, пшаніца, авёс, грэчка, проса, адна- і шматгадовыя травы, зернебабовыя сумесі і кукуруза.

– З кожнай партыі насення выбіраецца на пробу 1250 грамаў зерня, 250 гр канюшыны і 50 гр аднагадовых траў, – распавядае Алена Заскевіч. – Кожную пробу раскладваем літаральна па зярнятку і дакументальна афармляем усе дзеянні. На кожны від зерня існуе асобны стандарт, у якім улічваюцца ўсе характарыстыкі насення. Калі якія-небудзь паказчыкі падвышаны, напрыклад, зерне засмечана пустазеллем больш, чым патрабуе стандарт, яго можна перачысціць; калі павышана вільготнасць, – падсушыць. А вось цвіль для насення будучага ўраджаю крайне небяспечная. Гэта ўжо амаль стопрацэнтная гібель яго.

Для таго, каб наглядна паказаць, як робіцца аналіз пробы зерня, Алена Іванаўна высыпае з палатнянага мяшэчка на стол невялікую груду аўса. Яго даставілі з ААТ «Аграсэрвіс».  Мы павінны адлічыць 1000 зярнятак, узважыць іх, затым усю пробу праверыць на вільготнасць  і наяўнасць пустазелля. Пакуль я спрабую адолець першую сотню, Алена Іванаўна спрытна адлічвае тысячу. І не дзіўна: стаж яе працы на адным месцы складае 38 гадоў! Кожнае дзеянне яна робіць дасканала і прадумана.

Адабранае зерне ўзважваем і запісваем яго масу. Затым усе зярняткі перамешваем зноў і пачынаем правяраць на чысціню. У ідэале, аграном-інспектар павінен ведаць, як выглядае не толькі насенне культурных раслін, а яшчэ і пустазелле. А яго відаў вельмі шмат! З гэтай справай мне таксама дапамагае справіцца Алена Іванаўна. Знойдзенае пустазелле (а яго вельмі мала!) сведчыць аб тым, што зерне ачышчана добра. Значыць, калі яго вясной пасеяць, не трэба будзе праводзіць хімпраполку, траціць грошы на хімікаты, апрацоўку…

Алена Заскевіч тлумачыць, што асаблівую ўважлівасць трэба праяўляць пры даследванні проб канюшыны. Насенне яе можа быць заражана злосным каранцінным пустазеллем – павітухай (повиликой). Гэта расліна небяспечная тым, што паразітуе на траве і бабовых, і справіцца з ёй можна толькі пры дапамозе хімапрацоўкі, заражанае насенне спальваюць.

Апошні этап – даследуемую пробу аўса правяраем на ўзыходжанне. Для гэтага сеем зерне ў вільготны пясок 400 зярнятак  па 100 штук у кожную ёмістасць і ставім прарошчваць у цёмнае месца. Для кожнай культуры ўстанаўліваецца свая тэмпертура прарошчвання. Першыя ўсходы павінны з’явіцца праз 3-4 дні, але мне чакаць столькі часу няма сэнсу. Алена Іванаўна паказвае ёмістасці, дзе прарастае ячмень, які яна пасеяла некалькі дзён таму. Па першых усходах выяўляюць энергію прарастання насення, важна падлічыць, колькі зярнятак з сотні дасць усходы ўвогуле.

Пасля ўсіх маніпуляцый з зернем запаўняем шматлікую дакументацыю. Яе таксама шмат. Аграном-інспектар выпісвае пасведчанне на кожную партыю даследаванага насення і выдае яго гаспадарцы. Калі партыя не падыходзіць па стандарце, зерне выбракоўваецца, пераводзіцца на фураж ці падвяргаецца ўтылізацыі. Хоць, як адзначае Алена Іванаўна, ва ўсіх гаспадарках раёна ўдзяляецца належная ўвага падрыхтоўцы і захоўванню насеннага фонду. А ў СВК «Калгас «Радзіма» вырошчваецца эліта зерневых культур, таму адбор проб і іх аналіз вядзецца па стандартах на парадак вышэй, чым для звычайнага насення.

Напрыканцы рабочага дня разам з Аленай Іванаўнай яшчэ раз правяраем папярэднія пасевы. У адной з партый падлічылі, што з сотні зярнятак першыя карэньчыкі выпусцілі 93.

– Выдатны паказчык! – усміхаецца мая «настаўніца». – З гэтага насення вырасце цудоўны ўраджай!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і з архіва райінспекцыі

па насенняводству, каранціну і абароне раслін.

Последние новости

Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024