Темы

Арудуюць кібермахляры

Арудуюць кібермахляры

Колькасць крадзяжоў грашовых сродкаў з банкаўскіх картак расце кожны дзень. Для нашага раёна тэма кібермахлярства таксама актуальная. У бягучым годзе да міліцыянераў звярнуліся 28 жыхароў Бялыніччыны, урон ад дзеянняў злодзеяў склаў 5294 рублі. Прычым 15 пацярпелых  пазбавіліся грошай, страціўшы свае карткі ці перадаўшы іх, напрыклад, сябрам-сабутэльнікам, а вось 13 чалавек дабраахвотна паведамілі рознымі спосабамі (у соцсетках, па тэлефоне, праз мабільнае прылажэнне ці прайшоўшы па спасылцы на фэйкавы сайт) махлярам свае дадзеныя.

Оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Аляксей ШУПІЛАЎ дае ўсім чытачам раёнкі простую параду: нікому і ні пры якіх умовах не раскрывайце рэквізіты сваёй банкаўскай карты, не фатаграфуйце яе і не давайце ў рукі, бо на адваротным баку ёсць лічбы, якія, як і пін-код, ніхто не павінен ведаць.

Схемы крадзяжу

Махлярскіх схем у зламыснікаў мноства. Па статыстыцы каля 60% з іх выкарыстоўваюць метады сацыяльнай інжынерыі, напрыклад, так званага вішынгу: тэлефануюць і, прадставіўшыся супрацоўнікам банка, нібыта пад падставай абароны сродкаў, якія ёсць на рахунку, выманьваюць у людзей рэквізіты карты альбо лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу. Таксама папулярным спосабам з’яўляецца выманьванне рэквізітаў банкаўскіх карт праз сацыяльныя сеткі, інтэрнэт-месэнджары. Другі па папулярнасці спосаб – фішынг. Практыкуецца на інтэрнэт-пляцоўках па продажы тавараў: зламыснікі адпраўляюць фішынгавую спасылку, якую трэба будзе адкрыць карыстальніку, затым запоўніць рэквізіты банкаўскай карты для дастаўкі, напрыклад, раней замоўленага тавару ў інтэрнэт-магазіне. Дадзены від кіберзлачынстваў вельмі папулярны, паколькі не патрабуе асаблівых ведаў і разлічаны на людзей, якія не разумеюць, што перадача звестак пра рэквізіты банкаўскіх карт можа пацягнуць крадзеж. Найбольш кваліфікаваныя злачынцы ажыццяўляюць мэтавыя напады, напрыклад, распаўсюджванне шкодных праграм на камп’ютары карыстальнікаў для інфіцыравання ПК, мабільных прылад, і ў далейшым выкрадаюць паролі, шыфруюць інфармацыю з мэтай вымагальніцтва, ажыццяўляюць DDos-атакі. Адзін з апошніх спосабаў кібермахлярства – зняцце грошай з рахункаў мабільнага аператара, аднак для гэтага тэлефон пацярпелага павінен апынуцца непасрэдна ў руках злачынцы.

Махляры актывізаваліся

У апошні час колькасць кіберзлачынстваў значна вырасла. Прычын для гэтага некалькі. Па-першае, паўплывала пандэмія, паколькі людзі сталі больш часу праводзіць дома за камп’ютарам. Па-другое, банкаўская інфраструктура няўмольна прагрэсуе: з’явіліся інтэрнэт-банкінгі, магчымасць ідэнтыфікаваць плацяжы праз адбіткі пальцаў і г.д. Вялікая колькасць інтэрнэт-сэрвісаў з’явілася ў сферы паслуг і гандлю, якімі актыўна карыстаецца насельніцтва. Людзі не да канца разумеюць, як гэта працуе, у адрозненне ад падрыхтаваных жулікаў, якіх прыцягвае жаданне лёгкай нажывы. Па-трэцяе, махлярскія схемы хутка разыходзяцца па руках, з-за чаго павялічваецца колькасць кіберзлачынцаў. Яшчэ адной з прычын росту ліку злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій лічацца самі пацярпелыя. Большасць беларусаў да магчымых пагроз ставіцца абыякава: маўляў, ёсць вірусы ў камп’ютарах – і нічога дрэннага. Пры гэтым людзі не разумеюць, у чым тоіцца небяспека, і да якой шкоды можа прывесці іх незацікаўленасць у абароне інфармацыі.

Як распазнаць злодзея

Праваахоўнікі папярэджваюць аб тым, як распазнаць махляра. Калі суразмоўца, які прадставіўся супрацоўнікам банка, выкарыстоўвае фразы накшталт «з вашай картай адбываюцца махлярскія транзакцыі», «з вашага рахунку ўжо спісаныя грошы, і выратаваць іх можна ў лічаныя хвіліны», «ад вашага імя накіравана заяўка на крэдыт, трэба тэрмінова яе адмяніць!», «на ваш рахунак памылкова залічаны перавод, яго трэба вярнуць» – ён спрабуе вас напалохаць. Гэта самая папулярная схема працы махляроў. Важна памятаць: калі ў банку западозрылі, што з картай кліента праводзяцца незаконныя аперацыі, банк сам можа заблакіраваць яе, не ўдакладняючы ў кліента рэквізіты. Супрацоўнік банка ні пры якіх абставінах не будзе прасіць у кліента назваць рэквізіты карты ці даць іншую асабістую інфармацыю!

Зрэшты, у любым выпадку, у сітуацыі, якая выклікала ў вас сумневы, лепш асабіста прыйсці ў аддзяленне банка або патэлефанаваць па нумарах кантакт-цэнтра, названых на афіцыйным сайце банка. Прадухіліць кіберзлачынствы цалкам рэальна, калі кліент банка або карыстальнік камп’ютара банальна не будзе сам перадаваць                аплатную інфармацыю, будзе прымяняць складаныя паролі, абнаўляць антывіруснае праграмнае забеспячэнне, рэгулярна чысціць камп’ютар.

Правілы бяспекі для ўладальнікаў карт

Каб скрасці сродкі з карты, неабходна ведаць усе яе параметры: нумар, CVV-код і тэрмін дзеяння. Усе гэтыя дадзеныя нанесеныя на картку. Таму ні пад якой падставай не перадавайце і не паведамляйце аплатныя рэквізіты, поўны нумар карткі і тэрмін яе дзеяння, логін і пароль да інтэрнэт-банкінгу, іншую персанальную інфармацыю; не ўступайце ў размовы з незнаёмцамі. Пакладзіце трубку і самастойна звярніцеся ў банк па нумарах, пазначаных на афіцыйным сайце, ужывайце ўсе даступныя спосабы абароны, прапанаваныя банкамі (двухфактарную аўтарызацыю, смс-апавяшчэнне аб расходных аперацыях, ліміт зняцця грашовых сродкаў і інш.). Выкарыстоўвайце складаныя паролі доступу да ўліковых запісаў электроннай пошты, да сістэм інтэрнэт-банкінгу, сацыяльных сетак і іншых інтэрнэт-сэрвісаў, не адкрывайце электронныя паштовыя паведамленні, атрыманыя ад невядомых адпраўнікоў і не запускайце іх змесціва. Не пераходзьце па невядомых спасылках і не наведвайце інтэрнэт-рэсурсы сумніўнага характару, пры наведванні інтэрнэт-сайтаў звяртайце ўвагу на вэб-адрас.

Падрыхтавала Вольга НАБОКАВА.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024